«Дэкало́г» (польск. : Dekalog ) — дзесяцісерыйны тэлецыкл , зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім [ 1] [ 2] . Тэлецыкл уяўляе сабой 10 тэлевізійных фільмаў, кожны з якіх прысвечаны адной з Дзесяці запаведзей .
Тэмы
Дзесяць запаведзяў (паводле рымска-каталіцкай традыцыі)[ 3]
Ідэал
Тэмы, якія падымае Кеслёўскі
1. Не май іншых багоў, апроч Мяне
Святасць Бога і праслаўлення
Ідалапаклонства ў адносінах да навукі
2. Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна
Святасць маўлення
Імя, як прынцып вызначэння асобы, і маральны выбар; значнасць чыйгосьці слова ў жыцці чалавека
3. Памятай дзень святы святкаваць
Святасць часу
Абазначэнні часу (святы, дзень/ноч і інш.) і іх сэнсавае напаўненне
4. Шануй бацьку свайго і маці сваю
Святасць аўтарытэту
Сямейныя і сацыяльныя адносіны, як рэгулятары асобы
5. Не забівай
Святасць жыцця
Забойства і пакаранне
6. Не чужалож
Святасць кахання
Сутнасць і адносіны кахання і жарсці
7. Не крадзі
Святасць валодання
Валоданне як чалавечая патрэбнасць і спакуса
8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго
Святасць праўды
Цяжкасці праўды ва ўмовах безвыходнага зла
9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго
Святасць задаволенасці
Секс, рэўнасць і вернасць
10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму
Святасць задаволенасці
Сквапнасць і ўзаемаадносіны
Фільмы
Дэкалог, адзін
«Дэкалог, адзін» (польск. : Dekalog, jeden ) — першая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 10 снежня 1989 года.
Першая частка цыкла адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне». У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Стваральнікі фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог I» расказвае гісторыю вучонага. Яго трагедыя вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары. З вялікай дакладнасцю і пры тым з вялікім запасам ён вылічвае трываласць лёду на замерзлым возеры, дзе яго ўлюбёны сын збіраецца апрабаваць свае новыя канькі. Да жалю, збег абставін прыводзіць да трагедыі. Насуперак разліку лёд не вытрымлівае вагі хлопчыка, і той тоне.[ 1]
Дэкалог, два
«Дэкалог, два» (польск. : Dekalog, dwa ) — другая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 11 мая 1990 года.
Дэкалог, тры
«Дэкалог, тры» (польск. : Dekalog, trzy ) — трэцяя частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 18 мая 1990 года.
Дэкалог, чатыры
«Дэкалог, чатыры» (польск. : Dekalog, cztery ) — чацвёртая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 25 мая 1990 года.
Дэкалог, пяць
«Дэкалог, пяць» (польск. : Dekalog, pięć ) — пятая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 1 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, шэсць
«Дэкалог, шэсць» (польск. : Dekalog, sześć ) — шостая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 8 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, сем
«Дэкалог, сем» (польск. : Dekalog, siedem ) — сёмая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 15 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, восем
«Дэкалог, восем» (польск. : Dekalog, osiem ) — восьмая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 22 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, дзевяць
«Дэкалог, дзевяць» (польск. : Dekalog, dziewięć ) — дзявятая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 29 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, дзесяць
«Дэкалог, дзесяць» (польск. : Dekalog, dziesięć ) — дзясятая частка тэлецыкла «Дэкалог », прэм’ера якой адбылася 24 чэрвеня 1989 года.
Саўндтрэк
Узнагароды
Паводле рэсурса «Internet Movie Database » фільм быў адзначаны 10 намінацыямі на значныя кінапрэміі і ўзнагароджаны 9 з іх[ 5] :
Спісы
У 1995 годзе «Дэкалог » быў уключаны ў «Ватыканскі спіс фільмаў »[ 7] . У 2000 годзе вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт дадаў тэлецыкл у свой спіс «Выдатных фільмаў »[ 8] . У 2005 годзе тэлецыкл быў уключаны ў спіс «100 фільмаў на ўсе часы па версіі часопіса „Time“ [en] » і адзначаны як найлепшы фільм свайго дзесяцігоддзя[ 9] .
Крыніцы
Літаратура
Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2 .
Спасылкі
Дакументальныя фільмы Мастацкія фільмы Тэлецыкл «Дэкалог »
Дэкалог, адзін
Дэкалог, два
Дэкалог, тры
Дэкалог, чатыры
Дэкалог, пяць
Дэкалог, шэсць
Дэкалог, сем
Дэкалог, восем
Дэкалог, дзевяць
Дэкалог, дзесяць
1988—2000 2001—2025