Пасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на чорным рынку[en], і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…
Фільмы трылогіі здымаліся паслядоўна. Так, здымкі «Белага» пачаліся 9 лістапада 1992 года, адразу па завяршэнні здымак «Сіняга», і працягваліся да 1 лютага 1993 года[13]. Кеслёўскі ў сваёй аўтабіяграфіі прыгадвае: «У першую чаргу мы знялі ўсё, што тычылася „Сіняга“. Адразу затым, практычна на наступны дзень, мы пачалі здымаць французскія эпізоды „Белага“. У нас было дзесяць-дванаццаць здымачных дзён у Парыжы, а затым мы паехалі ў Польшчу, дзе працавалі ўжо з новай групай»[14].
Мантаж
Мантаж апынуўся самым важным этапам стварэння фільма — як і ў выпадку з «Сінім», канчатковы выгляд «Белага» склаўся пасля таго, як Кеслёўскі і рэжысёр мантажу Урсула Лесіяк[fr] прапрацавалі розныя версіі. На сустрэчы ў Парыжы ў 1997 годзе, мантажор прыгадала, што існавала 13 версій карціны, і дадала, што апошняя амаль цалкам адрознівалася ад першапачатковага сцэнарыя[15].
Саўндтрэк да фільма «Тры колеры: Белы» напісаў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер. У якасці музычнага альбома саўндтрэк быў выдадзены 7 лютага 1994 года[16]. Пазней неаднойчы перавыдаваўся[17].
Крытыка
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт у сваім першапачатковым аглядзе 17 чэрвеня 1994 года адзначыў фільм 3,5 зоркамі з 4[18]. Аднак пазней, 9 сакавіка 2003 года выпусціў новую рэцэнзію, у якой удастоіў усю трылогію «Тры колеры» 4 зорак і змясціў яе ў свой спіс «Выдатных фільмаў»[19].
Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.