Гісторыя Зямлі апісвае найбольш важныя падзеі і асноўныя этапы развіцця планеты Зямля з моманту яе ўтварэння і да нашых дзён. Амаль усе галіны прыродазнаўства ўнеслі свой уклад у разуменне асноўных падзей мінулага Зямлі. Узрост Зямлі складае прыкладна траціну ўзросту Сусвету. У гэты прамежак часу адбылося велізарная колькасць біялагічных і геалагічных зменаў.
Зямля ўтварылася каля 4,54 млрд гадоў таму шляхам акрэцыі з протапланетнага дыска, дыскападобнай масы газу, пылу, якія засталіся ад утварэння Сонца, які і даў пачатак Сонечнай сістэме. Вулканічная дэгазацыя стварыла першасную атмасферу, але ў ёй амаль не было кіслароду і яна была б таксічнай для людзей і сучаснага жыцця ў цэлым. Большая частка Зямлі была расплаўленай з-за актыўнага вулканізму і частых сутыкненняў з іншымі касмічнымі аб'ектамі. Адно з такіх буйных сутыкненняў, як належыць, прывяло да нахілу зямной восі і фарміравання Месяца. З часам такія касмічныя бамбардзіроўкі спыніліся, што дазволіла планеце астыць і ўтварыць цвёрдую кару. Дастаўленая сюды на планету каметамі і астэроідамі вада скандэнсіавалася ў аблокі і акіяны. Зямля стала, нарэшце, прыдатнай для жыцця, а самыя раннія яе формы ўзбагацілі атмасферу кіслародам. Па меншай меры першы мільярд гадоў жыццё на Зямлі існавала ў малых і мікраскапічных формах. Каля 580 мільёнаў гадоў таму ўзніклі складаныя шматклетачныя формы жыцця, а падчас кембрыйскага перыяду яны перажылі працэс хуткай дыверсіфікацыі ў большасць асноўных тыпаў. Каля шасці мільёнаў гадоў таму ад гамінідаў аддзялілася лінія гамініні, што прывяло да з'яўлення шымпанзэ (нашых бліжэйшых сваякоў з), і ў далейшым да сучаснага чалавека.
З моманту фарміравання на нашай планеце стала адбываюцца біялагічныя і геалагічныя змены. Арганізмы бесперапынна развіваюцца, прымаюць новыя формы або выміраюць ў адказ на змены навакольнага асяроддзя. Працэс тэктонікі пліт грае важную ролю ў фарміраванні акіянаў і кантынентаў Зямлі, а таксама жыцця, якому яны даюць прытулак. Біясфера, у сваю чаргу, аказала значны ўплыў на атмасферу і іншыя абіятычныя ўмовы на планеце, такія, як утварэнне азонавага слоя, распаўсюджванне кіслароду, а таксама стварэнне глебы. Хоць людзі не здольныя ўспрымаць гэта ў сувязі з іх адносна кароткім перыядам жыцця, гэтыя змены працягваюцца і будуць працягвацца на працягу наступных некалькіх мільярдаў гадоў.
Спасылкі
Planetary Science Institute(англ.). — старонка па Тэорыі гіганцкага сутыкнення.. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2011. Праверана 11 лістапада 2012.