Дзень Зямлі (англ.: Earth Day) — назва, якая выкарыстоўваецца ў дачыненні да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўвесну і закліканы заахвоціць людзей быць больш уважлівымі да далікатнага навакольнага асяроддзя на планеце Зямля. Дзень Зямлі — гэта грамадзянская ініцыятыва, яна адкрыта для далучэння любых людзей, груп і арганізацый. Існуюць два асноўныя перыяды правядзення Дзён Зямлі: у сакавіку (блізка ад вясновага раўнадзенства) і 22 красавіка. Акрамя таго, у наш час шматлікія шэраговыя ўдзельнікі і ініцыятыўныя групы плануюць і праводзяць шэраг мерапрыемстваў да Дня Зямлі блізка ад моманту летняга сонцастаяння, каб максімальна выкарыстоўваць цёплае надвор'е і свабодны час людзей.
Хай будуць толькі мірныя і радасныя Дні Зямлі для нашага цудоўнага касмічнага карабля — планеты Зямля, якая ляціць і верціцца пасярод халоднага космасу са сваім такім далікатным грузам жыцця…