Абязлесенне

Абязлесенне
Выява
Відэафайл
Наступны ў спісе аранне[d] і reforestation[d]
Вывучаецца ў environmental science[d]
Калаж
Спрыяльным фактарам з’яўляецца выпас жывёлы[d] і Урбанізацыя
Aerial view
Процілегла reforestation[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Высечка лясоў у Еўропе

Абязлесенне — працэс звядзення лясоў і выкарыстанне былых лясных земляў для іншых відаў гаспадарчай дзейнасці: пад ворыва, пашу, гарадскую забудову і інш. У найбольшай ступені працэсам закранутыя трапічныя лясы Зямлі, што змяшчаюць большую палову сусветнай відавай разнастайнасці. Сёння лясамі пакрыта каля 31 % сушы.[1]

Паводле ацэнак Брытанскага абаронцы навакольнага асяроддзя Нормана Маерса, 5 % абязлесення прыпадае на выпас жывёлы, 19 % адбываецца праз лесанарыхтоўкі, 22 % — з прычыны пашырэння плантацый алейнай пальмы, а 54 % — з-за падсечна-агнявога земляробства. У найбольш адсталых краінах драўніна (у тым ліку і перапрацаваная ў драўняны вугаль) выкарыстоўваецца ў якасці паліва, пераважна для прыгатавання ежы. Лясы знішчаюцца і падчас ваенных дзеянняў з мэтай пазбавіць праціўніка рэсурсаў і прыкрыцця (апошні яскравы прыклад — В’етнамсая вайна).

Нелегальная нарыхтоўка палісандравага дрэва, Мадагаскар

У большай ступені праблема абязлесення закранае краіны, што развіваюцца з нізкім ВУП на душу насельніцтва. Яшчэ з большай хуткасцю працэс працякае там, дзе адсутнічае або ігнаруецца экалагічнае заканадаўства. У краінах паўночнага ляснога пояса (Германія, Швецыя, Беларусь і інш) апошнія дзесяцігоддзі наадварот назіраецца ўстойлівы рост лесапакрытых плошчаў.

Высечка лясоў без наступнага іх узнаўлення руйнуе прыродную экасістэму, прыводзіць да страты біяразнасцайнасці; а таксама, да арыдызацыі клімату. Маса вугляроду, што заключана ў дрэвах, хмызах, лістоце, вызваляецца ў паветра у выглядзе вуглякіслага газу, што ўзмацняе парніковы эфект. Абязлесеная тэрыторыя, часта безабаронная перад воднай эрозіяй, можа імкліва ператварыцца ў бедленды.

Менш за 10 % ад прыроднага ляснога покрыва засталося ў такіх экарэгіёнах як: Індакітай, Сундаланд (Суматра і паўднёвы Калімантан), Філіпінскія астравы, Атлантычны лес (Бразілія), горы паўднёва-ўсходняга Кітаю, Каліфорнія, Усходняя Афрыка, Мадагаскар. Усе яны адносяцца да паўднёвага ляснога поясу.

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!