Геаграфія Францыі

Рэльеф Францыі

Францыя — краіна ў Заходняй Еўропе, што ўключае ў сябе таксама некалькі заморскіх рэгіёнаў і тэрыторый. Метрапольная тэрыторыя Францыі распасціраецца ад Міжземнага мора да Ла-Манша і Паўночнага мора, і ад Рэйна да Атлантычнага акіяна. Гэта адна з трох краін, разам з Марока і Іспаніяй, якая мае выхад да Атлантыкі і Міжземнага мора адначасова. Францыя мяжуе з Бельгіяй, Люксембургам, Германіяй, Швейцарыяй, Італіяй і Манака на ўсходзе, Андорай і Іспаніяй на поўдні, і аддзеленая пралівам Ла-Манш ад Вялікабрытаніі на поўначы.

Таксама ў Францыю ўваходзяць тэрыторыі, размешчаныя ў розных частках свету. Да заморскіх тэрыторый адносіцца Французская Гвіяна і шэраг астравоў у Карыбскім моры, Індыйскім і Ціхім акіянах.

Рэльеф

Формы рэльефу ў дэпартаменце Ваклюз, Паўднёвая Францыя

У Францыі прадстаўлены тры розных тыпы рэльефу — высокія горы, старажытныя плато і раўніны.

Асноўныя горныя масівы: Альпы, Пірэнеі, Юра, Ардэны, Цэнтральны масіў і Вагезы. Пірэнеі, Альпы і Юра — горы альпійскай сістэмы. Цэнтральны Французскі масіў, Армарыканскі масіў, Вагезы і Ардэны — разбураныя рэшткі старажытных герцынскіх гор.

На поўначы і захадзе краіны размешчаны раўніны і нізкагор’і, якія займаюць 2/3 ад усёй тэрыторыі. Парыжскі басейн (Паўночна-Французская нізіна), Гаронская нізіна (Аквітанскі басейн) і грабен Роны і Соны — раўніны з малымі амплітудамі вышынь. Парыжскі басейн знаходзіцца ў атачэнні Армарыканскага масіва, Цэнтральнага масіва, Вагезаў і Ардэн. Зрэшты, наяўнасць узнятых тэрыторый не з’яўляецца перашкодай для сувязяў паміж раўнінамі. Вакол Парыжа размешчана сістэма канцэнтрычных уступаў град, якія раздзелены вузкімі палоскамі раўнін (куэставы рэльеф). Гаронская нізіна, размешчаная на паўднёвым захадзе Францыі ля падножжа Пірэней, — раўнінны раён з урадлівымі глебамі. Ланды — трохкутная нізіна на паўднёвым захадзе ад ніжняй плыні Гароны, вылучаецца меней урадлівымі глебамі і засаджана хваёвымі лясамі.

Клімат

Францыя знаходзіцца ва ўмераным (поўнач і цэнтр) і субтрапічным (поўдзень) кліматычных паясах. Умераны клімат мае выразны марскі характар: мяккія тэмпературныя кантрасты і багатыя ўстойлівыя ападкі на працягу ўсяго года. Субтрапічны пояс класічна міжземнаморскі: гарачае сухое лета і вільготная прахалодная зіма. Над тэрыторыяй Францыі адбываецца бесперапыннае барацьба паміж масамі акіянічнага паветра з захаду, кантынентальнага — з усходу і міжземнаморскага — з поўдню. Клімат любой часткі краіны залежыць ад перавагі той або іншай тэндэнцыі, хоць адбіваецца таксама ўплыў вышыні і мясцовых умоў.

Акіянічны ўплыў дамінуючы. Ён выяўляецца ва ўсталяванні цёплага вільготнага надвор’я. Заходнія паветраныя масы, праходзячы над цёплымі водамі Паўночна-Атлантычнага цячэння (працяг Гальфстрыму), насычаюцца вільгаццю. Над акіянам гэтае паветра ўлетку астуджаецца, а ўзімку награецца. У выніку пры распаўсюджванні заходніх паветраных мас рэдка назіраюцца экстрэмальныя тэмпературы. Напрыклад, у Брэсце сярэдняя тэмпература студзеня 7 °C, ліпеня — 17 °C. Тут вільготна, за год налічаецца 185 дзён з ападкамі, а агульная сума ападкаў дасягае 840 мм. Большая частка ападкаў церусіць зацяжным дробным дажджом. Неба звычайна зацягнута аблокамі, снегапады і маразы бываюць рэдка.

Кантынентальны ўплыў суправаджаецца сухім надвор’ем з больш рэзкімі тэмпературнымі кантрастамі. Паветраныя масы, якія паступаюць з усходу з шырокіх унутраных частак Еўразіі, прыносяць мала вільгаці. Пры гэтым узімку ўсталёўваецца халоднае надвор’е, а ўлетку — гарачае. Напрыклад, у Страсбургу сярэдняя тэмпература студзеня −1 °C, і ўзімку перыяд з тэмпературамі ніжэй 0 °C звычайна складае 80 дзён, уключаючы не менш за 20 дзён са снегам. Аднак лета ў Страсбургу гарачае і часта душнае, характэрныя моцныя дажджы.

Міжземнаморскі ўплыў распаўсюджваецца на прыморскую зону шырынёй 160 км на поўдні Францыі. Зімы тут мяккія і вільготныя, хоць большая частка ападкаў выпадае ў выглядзе непрацяглых ліўняў, а ў прамежках паміж імі стаіць яснае надвор’е. Лета гарачае і сухое. Напрыклад, у Марселі сярэдняя тэмпература студзеня 7 °C, а ліпеня 22 °C, хоць днём тэмпература часам павышаецца да 38 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў складае 580 мм, за год налічваецца 95 дзён з ападкамі. Містраль, халодны вецер, які часам дзьме з поўначы ўзімку і ўвесну, прыносіць незвычайна халоднае надвор’е на міжземнаморскае ўзбярэжжа Францыі.

Месцамі клімат істотна змяняецца з вышынёй — у такіх горных раёнах, як Вагезы, Юра, Цэнтральны масіў, Пірэнеі і Альпы. У цэлым з вышынёй тэмпература паніжаецца, а колькасць ападкаў павялічваецца. У Альпах нават у разгар лета днём бываюць нізкія тэмпературы і моцныя снегапады. Большая частка снегу ўвесну і ўлетку растае, але на вялікіх вышынях снег захоўваецца, развітыя ледавікі. Манблан пакрыты снегам круглы год.

Унутраныя воды

Берагі Гароны
возера Жанто

У Францыі чатыры вялікіх ракі — Сена, Луара (найдаўжэйшая, 1012 км), Гарона і Рона. Буйныя марскія парты Гаўр, Нант, Бардо і Марсель размешчаныя ў вусцях (пераважна, эстуарыях, толькі ў Роны — дэльта) гэтых рэк. Сена дрэнуе Парыжскі басейн і ўпадае ў Атлантычны акіян паблізу Гаўра. Яна адрозніваецца раўнамерным размеркаваннем сцёку на працягу года, што спрыяе суднаходству, і злучаная каналамі з іншымі рэкамі. Луара бярэ пачатак у Цэнтральным Французскім масіве, перасякае паўднёвую частку Парыжскага басейна і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Нанта. Узровень вады ў гэтай рацэ моцна вагаецца, таму часта бываюць паводкі. Гэта характэрна і для Гароны, якая пачынаецца ў Пірэнеях, перасякае Гароннскую нізіну і ўпадае ў Атлантычны акіян каля Бардо. Рона бярэ пачатак у Швейцарыі і, выцякаючы з Жэнеўскага возера, трапляе на тэрыторыю Францыі. Яна злучаецца з Соной паблізу Ліёна і ўпадае ў Міжземнае мора каля Марселя. Рона адрозніваецца хуткай плынню і валодае вялікім гідраэнергетычным патэнцыялам. На гэтай рацэ збудаваны шэраг гідраэлектрастанцый.

Сістэма каналаў злучае паміж сабой асноўныя рэкі краіны, уключаючы раку Рэйн, па якой збольшага праходзіць мяжа з Германіяй і якая з’яўляецца адным з найважнейшых унутраных шляхоў зносін у Еўропе. Рэкі і каналы маюць вялікае значэнне для эканомікі Францыі.

Расліннасць

У Францыі захаваліся толькі рэшткі велічных лясоў, якія некалі пакрывалі раўніны і нізкія горы. Большая частка раўнін разараная, а ўчасткі лесу прымеркаваныя да бяднейшых глеб. Аднак раўнінныя раёны Францыі зусім не пазбаўленыя дрэў: уздоўж дарог і каналаў звычайна цягнуцца лесапасадкі. Яны асабліва тыповыя для краявідаў Нармандыі і Брэтані.

Найбольш своеасаблівая расліннасць міжземнаморскага ўзбярэжжа, дзе могуць існаваць толькі расліны, здольныя пераносіць працяглую летнюю засуху. Замест лясоў тут растуць ізаляваныя невысокія дрэвы і хмызнякі, паміж якімі сустракаюцца выхады скальных парод. Самыя характэрныя дрэвы — масліна, коркавы дуб і алепская хвоя.

У гарах каля снеговой лініі распаўсюджаныя аголеныя скальныя субстраты з імхамі і лішайнікаў. Далей уніз па схілах, але ўсё жа вышэй верхняй мяжы лясы альпійскія лугі выкарыстоўваюцца для пашы авечак і буйной рагатай жывёлы. Ніжэй верхняй мяжы лесу больш высокі пояс прадстаўлены хвойнымі лясамі з хвоі, лістоўніцы, піхты і елкі, ля самай мяжы іх рост запавольваецца і пераважае крывалессе, але з паніжэннем вышыні дрэвы становяцца вышэйшымі і зграбнейшымі. Яшчэ ніжэй хвойныя лясы змяняюцца шыракалістымі з дуба, бука і каштана.

Жывёльны свет

Жывёльны свет Францыі моцна збеднены ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека. Тым не менш тут дзікая фаўна захавалася лепш, чым у суседніх краінах. Сустракаюцца сярэднееўрапейскія, міжземнаморскія і альпійскія віды жывёл, асабліва шмат іх у запаведніках і нацыянальных парках. Напрыклад, у Заходне-Пірэнейскім парку жывуць бурыя мядзведзі і сарны, у Нацыянальным парку Вануаз у Савоі — горныя казлы.

З драпежных жывёл на тэрыторыі Францыі распаўсюджаныя лісіца, барсук, выдра, а на поўдні — генета. З грызуноў характэрныя вавёркі, пацукі і мышы. У паўднёвых раёнах шмат кажаноў. Месцамі захаваліся зайцы, а з капытных у асобных буйных лясных масівах сустракаюцца высакародны алень, казуля, дзік і бабёр. На в. Корсіка ў гарах водзяцца муфлоны, або дзікія бараны (ад якіх, верагодна, пайшлі хатнія авечкі).

Вельмі багаты і разнастайны свет птушак. У гарах Францыі захаваліся буйныя птушыныя драпежнікі. Выключным багаццем вадаплаўных і іншых птушак адрозніваецца раён Камарг у дэльце Роны.

Рыбныя рэсурсы Францыі моцна спустошаны. Большую частка ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзін, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.

Галерэя

Літаратура

  • Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6.

Read other articles:

Resolução 199do Conselho de Segurança da ONU Data: 30 de dezembro de 1964 Reunião: 1.189 Código: S/6129 (Documento) Votos: Prós Contras Abstenções Ausentes 10 0 1 Assunto: Questão sobre a República Democrática do Congo Resultado: Aprovada Composição do Conselho de Segurança em 1964: Membros permanentes:  República da China França Reino Unido Estados Unidos União Soviética Membros não-permanentes:  Bolívia Brasil Costa do Marfim ...

 

Почесні громадяни Мукачевого [1] № п\п Фото Прізвище, ім'я, по батькові Коротко про особу Присвоєно за Дата присвоєння Сесія\рішення Орган, що присвоїв 85 Павлюк Олександр Альбертович (посмертно) старший прапорщик 128-ї бригади Захисник України 18 серпня 2016 Рішення сесії ...

 

Lista de inscrições ao Oscar de melhor filme internacional para o Oscar 2014, 86ª edição da premiação. O prêmio é concedido anualmente pela Academia a um longa-metragem produzido fora dos Estados Unidos que contenha principalmente diálogos em outros idiomas que não o inglês.[1] Para concorrer na edição 2014 do Oscar, os filmes inscritos devem ter sido lançados nos cinemas em seus respectivos países entre 1º de outubro de 2012 e 30 de setembro de 2013.[1] Filmes inscritos Paí...

San Vicente Plaats in Argentinië Situering Comuna Rafaela Provincie Santa Fe Departement Castellanos Coördinaten 31° 43′ ZB, 61° 34′ WL Algemeen Oppervlakte 132 km² Inwoners 5.813 (43,86 inw./km²) Hoogte 66 m Bevolkingsgroei 2,29 % (1991, 2001) Pte. Comunal Gustavo Luis Welschen, PS Overig Postcode(s) S2447 Netnummer(s) 03492 Opgericht door J. Bernardo Iturraspe Opgericht 1883 Informatie over de gemeente Detailkaart Locatie in Santa Fe Portaal    Zuid-Amerika ...

 

Route that connects an operating military unit with its supply base For other uses, see Lines of Communication. Convoy of ships supporting Allied forces in the invasion of Normandy in June 1944 during the Second World War. A line of communication (or communications) is the route that connects an operating military unit with its supply base. Supplies and reinforcements are transported along the line of communication. Therefore, a secure and open line of communication is vital for any military ...

 

Logo TVRI Halaman ini memuat daftar acara yang ditayangkan saluran-saluran dari TVRI, mencakup TVRI, TVRI World dan TVRI Sport. Acara saat ini Anak-anak dan animasi Anak Indonesia Ayo ke Museum Benjamin the Elephant [en] Kong: King of the Apes Mademoiselle Zazie Mari Menggambar Team S.T.E.A.M.! (sebelumnya ditayangkan di RTV) Berita Acara Daerah Hari Ini tidak relevan, mohon disertakan ke masing-masing artikel TVRI daerah. Breaking News Dunia dalam Berita (bersama TVRI Daerah) In...

This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Rosalía León Oviedo – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (July 2011) (Learn how and when to remove this template message)Rosalía León...

 

MASTERキートン 漫画 原作・原案など 浦沢直樹、勝鹿北星、長崎尚志[1] 作画 浦沢直樹 出版社 小学館 掲載誌 ビッグコミックオリジナル レーベル ビッグコミックス 発表期間 1988年 - 1994年 巻数 全18巻 漫画:キートン動物記 原作・原案など 勝鹿北星 作画 浦沢直樹 出版社 小学館 掲載誌 ビッグコミックオリジナル増刊号 レーベル ビッグコミックスカラースペシャル

 

Danis TanovićDanis Tanovic, Mei 2014Lahir20 Februari 1969 (umur 54)Zenica, RS Bosnia dan Herzegovina, YugoslaviaTempat tinggalSarajevo, Bosnia dan HerzegovinaWarga negaraBosnia dan BelgiaPekerjaanSutradara, produser, dan penulis latarTahun aktif1994–sekarang Danis Tanović (kelahiran 20 Februari 1969) adalah seorang sutradara dan penulis latar Bosnia. Tanović paling dikenal karena menyutradarai dan menulis naskah untuk film Bosnia 2001 No Man's Land yang memenangkan Academy Awar...

Gajah Mada Record adalah perusahaan rekaman asal Indonesia. Gajah Mada Record didirikan oleh Sugama Trisnadi pada Tahun 1986. Pada awal berkarir, Gajah Mada Record memproduksi lagu anak-anak dan dangdut yang berkembang menjadi label yang mempelopori lagu-lagu bergenre dangdut. Gajah Mada Record juga data dikatakan sebagai Indonesia’s No.1 Dangdut Music Label. Gajah Mada Record Didirikan 1986 Pendiri Sugama Trisnadi Tokoh Kunci Sugama Trisnadi Meike Trisnadi, Jemmy Tyonoto Negara Indonesia J...

 

2000 live album by ThunderThey Think It's All Over... It Is NowLive album by ThunderReleased10 July 2000 (2000-07-10)Recorded4 May 2000VenueDingwalls (London, England)GenreHard rockheavy metalLength107:05LabelPapillonProducerLuke MorleyBen MatthewsThunder live album chronology Live(1998) They Think It's All Over... It Is Now(2000) Open the Window – Close the Door: Live in Japan(2000) They Think It's All Over... It Is Now is the third live album by English hard rock ba...

 

In this Spanish name, the first or paternal surname is Méndez and the second or maternal family name is Martínez. Roi MéndezBirth nameRoi Méndez MartínezBorn (1993-09-30) 30 September 1993 (age 30)Santiago de CompostelaOriginSantiago de CompostelaGenresPopOccupation(s)Singer and guitaristYears active2017–presentLabelsUniversal Music GroupWebsiteroimendez.esMusical artist Roi Méndez Martínez (born 30 September 1993) is a Spanish singer and guitarist.[1] Biography ...

American basketball player and coach This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Joe Lapchick – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2011) (Learn how and when to remove this template message) Joe LapchickJoe Lapchick in his first Celtic uniformBiographical detailsBorn(1900-04-12)April 12,...

 

Der Brunnen im Jahr 2008 Der Minervabrunnen, heute auch als Fischmarktbrunnen bekannt, ist ein barocker Brunnen in Hamburg-Altona. Inhaltsverzeichnis 1 Geschichte 2 Literatur 3 Weblinks 4 Einzelnachweise Geschichte Seit 1719 stand auf dem Altonaer Fischmarkt ein Springbrunnen aus Holz. Da dieses Material sich nicht als dauerhaft erwies, musste er bald ersetzt werden. Im Jahr 1722 wurde die „Brunnengesellschaft von 1722“ gegründet, die einen Bildhauer mit der Gestaltung eines Brunnens aus...

 

La prostitution au Timor oriental est légale[1], mais le racolage et la participation de tiers à des fins lucratifs ou pour faciliter la prostitution sont interdits[2]. La prostitution est devenue un problème lorsque le pays a obtenu son indépendance de l'Indonésie en 2002[3], surtout dans la capitale, Dili[4]. On estime qu'il y a 1 688 travailleuses du sexe dans le pays[5]. L'application de la loi est faible[2], mais il y a des répressions occasionnelles[4]'[6]. Les travailleuses d...

2019 demonstration in the United States We the People MarchPromotional artwork for the demonstrationDateSeptember 21, 2019 (2019-09-21)LocationUnited StatesTypeDemonstrationsWebsitewethepeoplemarch2019.org The We the People March was a demonstration in Washington, D.C., in the United States, held on September 21, 2019. Background and purpose Amy Siskind at the march The march was advertised as an event to remind elected officials that they work for the people, its organizer Amy...

 

Not to be confused with Woman of the Apocalypse. This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (April 2010) (Learn how and when to remove this template message) Women of the Apocalypse AuthorEileen Bell, Roxanne Felix, Billie Milholland, Ryan T. McFaddenCover artistHerman LauCountryCanadaLanguageEnglishGenreFantasyPublisherAbsolute XPress (an imprint of...

 

American businessman Larry SilversteinLarry Silverstein appearing for the UJA-Federation of New York in 2014Born (1931-05-30) May 30, 1931 (age 92)New York City, U.S.NationalityAmericanAlma materNew York UniversityOccupationOwner of Silverstein PropertiesSpouse Klara ​(m. 1956)​Children3 Larry A. Silverstein (born May 30, 1931) is an American businessman.[1] Among his real estate projects, he is the developer of the rebuilt World Trade Center com...

American songwriter Hart Pease DanksBackground informationBorn(1834-04-06)April 6, 1834New Haven, ConnecticutDiedNovember 20, 1903(1903-11-20) (aged 69)Philadelphia, PennsylvaniaOccupation(s)SongwriterYears active1850s-1890sMusical artist Hart Pease Danks (6 April 1834 – 20 November 1903) was an American musician who specialized in composing, singing and leading choral groups. He is best known for his 1873 composition, Silver Threads Among the Gold. Biography Born in New Haven, Con...

 

Біладіفدائي Країна  ПалестинаСлова Said Al MuzayindМелодія Ali Esmaeild, 1996Затверджений 1996 Біла́ді (араб. بلادي; [bɪˈlæːdiː], «моя країна») — гімн Держави Палестина. Композитор: Алі Ізмаель. Текст писав Саїд Аль Музайин. Гімн був прийнятий палестинською національною радою в 1996 році...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!