Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Францыі
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Французскай Рэспубліцы значыцца 39 найменняў (на 2014 год), што складае 4,1 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 35 аб’ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 19 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), 3 аб’екты ўключаны па прыродных крытэрыях, кожны з якіх прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii), а таксама 1 змяшаны аб’ект, які таксама трапляе пад крытэрый vii. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 38 аб’ектаў на тэрыторыі Францыі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[ 1] . Французская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 27 чэрвеня 1975 года[ 2] . Першыя пяць аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Францыі былі занесены ў спіс у 1979 годзе на 3-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА .
Спіс
У гэтай табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
#
Выява
Назва
Месцазнаходжанне
Час стварэння
Год дадання ў спіс
№
Крытэрыі
1
Ансамбль Мон-Сен-Мішэль з залівам (фр. : Mont-Saint-Michel et sa baie )
Рэгіён: Ніжняя Нармандыя Дэпартамент: Манш
XI —XVI стст.
1979
80
i, iii, vi
2
Кафедральны сабор у горадзе Шартр (готыка ) (фр. : Cathédrale Notre-Dame de Chartres )
Рэгіён: Цэнтр Дэпартамент: Эр і Луар Горад: Шартр
XII —XIII стст.
1979
81
i, ii, iv
3
Версальскі палац і парк (фр. : Palais et parc du château de Versailles )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Івелін Горад (камуна): Версаль
XVII —XVIII стст.
1979
83
i, ii, vi
4
Царква і ўзгорак у Везле (царква Мадлен) (фр. : Basilique et colline de Vézelay )
Рэгіён: Бургундыя Дэпартамент: Іона Камуна: Везле
XII ст.
1979
84
i, vi
5
Гроты з палеалітычнымі малюнкамі ў даліне ракі Везер (147 дагістарычных стаянак і 25 пячор[ 3] ) (фр. : Sites préhistoriques et grottes ornées de la vallée de la Vézère ) * Пячора Ласко
Рэгіён: Аквітанія Дэпартамент: Дардонь
—
1979
85
i, iii
6
Палац і парк Фантэнбло (фр. : Château et parc de Fontainebleau )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Сена і Марна Горад: Фантэнбло
XII —XIX стст.
1981
160
ii, vi
7
Ам’енскі кафедральны сабор (готыка) (фр. : Cathédrale Notre-Dame d'Amiens )
Рэгіён: Пікардыя Дэпартамент: Сома Горад: Ам’ен
XIII —XVI стст.
1981
162
i, ii
8
Рымскі тэатр і трыўмфальная арка ў горадзе Аранж (фр. : Théâtre antique, ses abords et Arc de Triomphe d'Orange )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартамент: Ваклюз Горад: Аранж
I ст.
1981
163
iii, vi
9
Рымскія і раманскія помнікі горада Арль (фр. : Monuments romains et romans d'Arles )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартамент: Буш-дзю-Рон Горад: Арль
—
1981
164
ii, iv
10
Цыстэрцыянскае абацтва Фантэнэ (раманскі стыль ) (фр. : Abbaye cistercienne de Fontenay )
Рэгіён: Бургундыя Дэпартамент: Кот-д’Ор Горад: Манбар
XII ст.
1981
165
iv
11
Каралеўскі саляны завод у Арк-э-Сенан і вялікі саляны завод у Салэн-ле-Бэн (фр. : De la grande saline de Salins-les-Bains à la saline royale d’Arc-et-Senans, la production du sel ignigène )
Рэгіён: Франш-Кантэ Дэпартаменты: Ду , Юра Камуны: Арк-э-Сенан , Салэн-ле-Бэн
—
1982 , 2009
203bis
i, ii, iv
12
Плошчы Плас-Станіслас , Плас-дэ-ла-Кар'ер і Плас-д’Альянс у горадзе Нансі (фр. : Places Stanislas, de la Carrière, et d'Alliance à Nancy )
Рэгіён: Латарынгія Дэпартамент: Мёрт і Мозель Горад: Нансі
XVIII ст.
1983
229
i, iv
13
Абацтва Сен-Савен-сюр-Гартамп (фр. : Abbaye de Saint-Savin-sur-Gartempe )
Рэгіён: Пуату — Шарант Дэпартамент: В’ена Камуна: Сен-Савен
XI —XVI стст.
1983
230
i, iii
14
Мысы Жыралата і Парто, прыродны рэзерват Скандала і скалістыя бухты «каланкі » каля горада П’яна (фр. : Caps de Girolata et de Porto et réserve naturelle de Scandola, calanches de Piana )
Рэгіён: Корсіка Дэпартамент: Корсіка Паўднёвая
—
1983
258
vii, viii, x
15
Старажытнарымскі акведук Пон-дзю-Гар каля Німа (фр. : Pont du Gard )
Рэгіён: Лангедок — Русільён Дэпартамент: Гар
I ст.
1985
344
i, iii, iv
16
Гранд-Іль — гістарычны цэнтр Страсбура (фр. : Grande Île )
Рэгіён: Эльзас Дэпартамент: Рэйн Ніжні
XV —XVIII стст.
1988
495
i, ii, iv
17
Берагі Сены каля Парыжа (фр. : Paris, rives de la Seine ) * набярэжная ад моста Бір-Акем да моста Сюлі * сад і палац Тракадэро * Эйфелева вежа , Марсава поле , Ваенная школа * Такійскі палац * Вялікі і Малы палацы * эспланада і Дом Інвалідаў * Бурбонскі палац * плошча Згоды , Каралеўская вуліца, плошча Мадлен * сад Цюільры * Луўр * музей Арсэ * квартал Школы вытанчаных мастацтваў * квартал царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа * Французская акадэмія * востраў Сітэ * плошча Шатле * Грэўская плошча і будынак мэрыі * востраў Сен-Луі * Арсенал
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Парыж
—
1991
600
i, ii, iv
18
Кафедральны сабор Нотр-Дам , былы манастыр Сен-Рэмі і палац То ў горадзе Рэймс (фр. : Cathédrale Notre-Dame, ancienne abbaye Saint-Remi et Palais du Tau, Reims )
Рэгіён: Шампань — Ардэны Дэпартамент: Марна Горад: Рэймс
XIII —XVII стст.
1991
601
i, ii, vi
19
Кафедральны сабор Сент-Эцьен у Буржы (фр. : Cathédrale Saint-Étienne de Bourges )
Рэгіён: Цэнтр Дэпартамент: Шэр Горад: Бурж
XII —XIII стст.
1992
635
i, iv
20
Гістарычны цэнтр горада Авіньён (фр. : Centre historique d'Avignon ) *Папскі палац *Малы палац *Раманскі кафедральны сабор Нотр-Дам-дэ-Дом *Авіньёнскі мост
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартамент: Ваклюз Горад: Авіньён
XII —XV стст.
1995
228rev
i, ii, iv
21
Паўднёвы канал (фр. : Le Canal du Midi )
Рэгіён: Поўдзень — Пірэнеі Дэпартамент: Гарона Верхняя , Тарн
XVII —XVIII стст.
1996
770
i, ii, iv, vi
22
Гістарычны ўмацаваны горад Каркасон (фр. : Ville fortifiée historique de Carcassonne )
Рэгіён: Лангедок — Русільён Дэпартамент: Од Горад: Каркасон
III —XIII стст.
1997
345rev
ii, iv
23
Раён гары Мон-Пердзю ў Пірэнеях (фр. : Le Mont-Perdu dans les Pyrénées )
Рэгіён: Поўдзень — Пірэнеі Дэпартамент: Пірэнеі Верхнія (сумесна з Іспаніяй )
—
1997 , 1999
773bis
iii, iv, v, vii, viii
24
Шлях паломнікаў у Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія ) на тэрыторыі Францыі (69 помнікаў[ 4] ) (фр. : Chemins de Saint-Jacques-de-Compostelle en France )
Рэгіёны: Аквітанія , Авернь , Ніжняя Нармандыя , Бургундыя , Цэнтр , Шампань — Ардэны , Іль-дэ-Франс , Лангедок — Русільён , Лімузен , Поўдзень — Пірэнеі , Пікардыя , Пуату — Шарант , Праванс — Альпы — Блакітны бераг
—
1998
868
ii, iv, vi
25
Гістарычная частка горада Ліён (фр. : Site historique de Lyon )
Рэгіён: Рона — Альпы Дэпартамент: Рона
З I ст. да н.э.
1998
872
ii, iv
26
Раён Сент-Эмільёна (фр. : Juridiction de Saint-Émilion )
Рэгіён: Аквітанія Дэпартамент: Жыронда
—
1999
932
iii, iv
27
Званіцы («бефруа ») гарадоў Бельгіі і Францыі (усяго 56, з іх 23 у Францыі[ 5] ) (фр. : Beffrois de Belgique et de France )
Рэгіёны: Поўнач — Па-дэ-Кале , Пікардыя (сумесна з Бельгіяй )
XI —XVII стст.
1999 , 2005
943
ii, iv
28
Даліна Луары ад Сюлі-сюр-Луар да Шалон-сюр-Луара [ 6] (фр. : Le Val de Loire entre Sully-sur-Loire et Chalonnes-sur-Loire )
Рэгіёны: Цэнтр , Краіна Луары Дэпартаменты: Луары , Луар і Шэр , Эндр і Луара , Мэн і Луара
—
2000
933
i, ii, iv
29
Правен , горад сярэдневяковых кірмашоў (фр. : Provins, ville de foire médiévale )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Сена і Марна
—
2001
873rev
ii, iv
30
Гаўр — цэнтр горада [fr] , адноўлены Агюстам Перэ (фр. : Centre-ville du Havre reconstruit par l'architecte Auguste Perret )
Рэгіён: Верхняя Нармандыя Дэпартамент: Прыморская Сена
XX ст.
2005
1181
ii, iv
31
Порт Месяца ў Бардо (фр. : Bordeaux, Port de la Lune )
Рэгіён: Аквітанія Дэпартамент: Жыронда
—
2007
1256
ii, iv
32
Лагуны Новай Каледоніі (фр. : Lagons de Nouvelle-Calédonie : diversité récifale et écosystèmes associés )
Рэгіён: Новая Каледонія
—
2008
1115
vii, ix, x
33
Умацаванні Вабана (фр. : Fortifications de Vauban )
Рэгіёны: Нор — Па-дэ-Кале , Франш-Кантэ , Аквітанія , Праванс — Альпы — Блакітны бераг , Брэтань , Ніжняя Нармандыя , Латарынгія , Лангедок — Русільён , Эльзас , Пуату — Шарант
XVII —XVIII стст.
2008
1283
i, ii, iv
34
Біскупскі горад Альбі (фр. : Cité épiscopale d'Albi )
Рэгіёны: Поўдзень — Пірэнеі Дэпартамент: Тарн Горад: Альбі
X —XI стст.
2010
1337
iv, v
35
Пікі, кратары і валы на востраве Рэюньён (фр. : Pitons, cirques et remparts de l’ile de la Réunion )
Рэгіёны: Рэюньён
—
2010
1317
vii, x
36
Горныя масівы Севены і Гран-Кос (фр. : Les Causses et les Cévennes, paysage culturel de l’agro-pastoralisme méditerranéen )
Рэгіён: Лангедок — Русільён, Поўдзень — Пірэнеі
—
2011
1153
iii, v
37
Дагістарычныя палевыя паселішчы ў Альпах (фр. : Sites palafittiques préhistoriques autour des Alpes ) (11 пунктаў)
Рэгіён: Рона — Альпы, Франш-Кантэ Дэпартаменты: Ізер , Савоя , Савоя Верхняя, Юра (Сумесна з Германіяй , Швейцарыяй , Аўстрыяй , Італіяй , Славеніяй )
V — I тысячагоддзе да н.э.
2011
1363
iii, v
38
Каменнавугальны басейн у рэгіёне Нор — Па-дэ-Кале (фр. : Bassin minier du Nord-Pas-de-Calais )
Рэгіён: Нор — Па-дэ-Кале
—
2012
1360
ii, iv, vi
39
Пячора Шавэ з палеалітычнымі малюнкамі (фр. : Grotte ornée du Pont d’Arc, dite grotte Chauvet-Pont d’Arc, Ardèche )
Рэгіён: Рона — Альпы Дэпартамент: Ардэш
30 — 32 тыс. лёт да н.э.
2014
1426
i, iii
Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў
Аб'екты сусветнай спадчыны ў Францыі
Аб'екты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на востраве Рэюньён
Папярэдні спіс
У табліцы аб’екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб’екты, прапанаваныя ўрадам Францыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.
#
Выява
Назва
Месцазнаходжанне
Час стварэння
Год дадання ў спіс
№
Крытэрыі
1
Мегалітычныя помнікі Карнака (фр. : Sites mégalithiques de Carnac )
Рэгіён: Брэтань Дэпартамент: Марбіян
5000-2000 гадоў да н.э.
1996
224
не пазначаны
2
Базіліка Сен-Дэні (фр. : Cathédrale de Saint-Denis )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Сена-Сен-Дэні Горад: Сен-Дэні
XII — XIII стст.
1996
230
i, ii, iv
3
Гістарычны цэнтр, сабор Нотр-Дам , цэрквы Сент-Уан і Сен-Маклу ў горадзе Руан (фр. : Rouen : ensemble urbain à pans de bois, cathédrale, église Saint-Ouen, église Saint Maclou )
Рэгіён: Верхняя Нармандыя Дэпартамент: Прыморская Сена Горад: Руан
—
1996
231
не пазначаны
4
Палац Во-ле-Віконт (фр. : Château de Vaux-le-Vicomte )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Сена і Марна Камуна: Мэнсі
XVII ст.
1996
233
i, ii, iv
5
Умацаваныя гарады Ніжніх зямель паўночнага захаду Еўропы (сумесна з Бельгіяй і Нідэрландамі) (фр. : Les villes bastionnées des Pays-Bas du nord-ouest de l'Europe )
Рэгіён: Нор — Па-дэ-Кале , Шампань — Ардэны
—
1996
234
не пазначаны
6
Лес Фантэнбло (фр. : Le massif forestier de Fontainebleau )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс
—
1996
239
ii, iv, v
7
Вінаграднікі Шампані (фр. : Le vignoble Champenois )
Рэгіён: Шампань — Ардэны Дэпартамент: Марна
—
2002
240
i, v
8
Горны масіў Сент-Віктуар і сезанаўскія мясціны (фр. : Montagne Sainte-Victoire et sites cézaniens )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг
—
1996
242
не пазначаны
9
Пячоры з адкладамі на поўдні Францыі (фр. : Ensemble de grottes à concrétions du Sud de la France )
Рэгіён: Лангедок-Русільён Дэпартаменты: Од , Эро
—
2000
1429
vii, viii, ix
10
Нацыянальны парк Вануаз (фр. : Parc national de la Vanoise )
Рэгіён: Рона — Альпы Дэпартамент: Савоя Верхняя
—
2000
1430
не пазначаны
11
Горны масіў Манблан (фр. : Massif du Mont Blanc )
Рэгіён: Рона — Альпы Дэпартамент: Савоя Верхняя
—
2000
1431
не пазначаны
12
Камарг (фр. : La Camargue )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартамент: Буш-дзю-Рон
—
2002
1432
vii, x
13
Праліў Баніфача (фр. : Bouches de Bonifacio )
Рэгіён: Корсіка Дэпартамент: Корсіка Паўднёвая
—
2002
1649
vii, viii, ix, x
14
Прыморскія Альпы (сумесна з Італіяй) (фр. : Mercantour/Alpi Marittime )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартамент: Прыморскія Альпы
—
2002
1650
не пазначаны
15
Нацыянальны парк Экрэн (фр. : Parc national des Écrins )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг, Рона — Альпы Дэпартаменты: Верхнія Альпы , Ізер
—
2002
1651
не пазначаны
16
Нацыянальны парк Пор-Кро (фр. : Parc national de Port-Cros )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартаменты: Вар
—
2002
1652
vii, x
17
Саляныя выпаральныя басейны Геранда (фр. : Marais salants de Guérande )
Рэгіён: Краіна Луары Дэпартамент: Атлантычная Луара
—
2002
1653
не пазначаны
18
Вінаграднікі ў раёне Нюі і Бона (фр. : Vignoble des côtes de Nuits et de Beaune )
Рэгіён: Бургундыя Дэпартамент: Кот-д’Ор
—
2002
1654
iii
19
Міжземнаморскае ўзбярэжжа Пірэнеяў (фр. : Le rivage méditerranéen des Pyrénées )
Рэгіён: Лангедок-Русільён Дэпартамент: Пірэнеі Усходнія
—
2002
1655
не пазначаны
20
Гавань Марселя (фр. : Rade de Marseille )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг Дэпартамент: Буш-дзю-Рон Горад: Марсель
—
2002
1657
ii, iv, v, vi
21
Антычныя гарады Нарбонскай Галіі і іх наваколлі (Нім , Арль , Гланум , акведукі і Даміцыева дарога ) (фр. : Les villes antiques de la Narbonnaise et leur territoire : Nîmes, Arles, Glanum, aqueducs, via Domitia) )
Рэгіён: Праванс — Альпы — Блакітны бераг, Лангедок-Русільён Дэпартаменты: Буш-дзю-Рон, Гар
—
2002
1658
ii, iii, iv, v
22
Чыгунка ў Сердані (фр. : Le chemin de fer de Cerdagne )
Рэгіён: Лангедок-Русільён Дэпартамент: Пірэнеі Усходнія
1903 — 1927
2002
1661
iv
23
Нацыянальнае бюро аэракасмічных даследаванняў у Медоне (фр. : Office National d'Etudes et de Recherches Aérospatiales, Meudon )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: О-дэ-Сен Горад: Медон
XIX — XX стст.
2002
1662
не пазначаны
24
Элінг Y (фр. : Hangar Y )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: О-дэ-Сен Горад: Медон
XIX ст.
2002
1663
не пазначаны
25
Шакаладная фабрыка Менье ў Нуазьеле (фр. : Ancienne chocolaterie Menier à Noisiel )
Рэгіён: Іль-дэ-Франс Дэпартамент: Сена і Марна
1869 — 1872
2002
1664
не пазначаны
26
Кардуанскі маяк (фр. : Phare de Cordouan )
Рэгіён: Аквітанія Дэпартамент: Жыронда
XVI ст.
2002
1665
не пазначаны
27
Архітэктурныя і горадабудаўнічыя працы Ле Карбюзье (фр. : L’œuvre architecturale et urbaine de Le Corbusier ): *Дамы Ла-Рош і Жанерэ у Парыжы *Гарадок Фружэ пад Бардо *Віла Кук пад Парыжам *Віла Савой і дом аховы *Дом Арміі Выратавання ў Парыжы *Швейцарскі павільён у студэнцкім гарадку ў Парыжы *Жылы дом каля Порт-Малітор *Жылая адзінка ў Марселі *Завод Клод і Дзюваль у Латарынгіі *Царква Нотр-Дам-дзю-О ў Раншане *Віла Ле-Карбюзье на Блакітным беразе *Манастыр Сент-Мары-дэ-ла-Турэт каля Ліёна *Пабудовы ў Фірміні *Дамы Жауль пад Парыжам
Рэгіёны: Аквітанія, Франш-Кантэ, Праванс — Альпы — Блакітны бераг, Латарынгія, Рона — Альпы
XX ст.
2006
1666
i, ii, vi
28
Гістарычны цэнтр горада Сарла-ла-Канеда (фр. : Centre ancien de Sarlat )
Рэгіён: Аквітанія Дэпартамент: Дардонь
—
2002
1667
v, vi
29
Арсенал у Рашфоры і ўмацаванні вусця Шаранты (фр. : Arsenal de Rochefort et fortifications de l'estuaire de la Charente )
Рэгіён: Пуату — Шаранта Дэпартамент: Прыморская Шаранта
XVII ст.
2002
1668
30
Маркізскія астравы (фр. : Les Iles Marquises )
Рэгіён: Французская Палінезія
—
2010
5564
iii, v, vii, ix, x
31
Свяшчэннае месца Тапутапуатэа (фр. : Le site sacré de Tapu-tapu-ātea /Te Pō, vallée de Ō-po-ä )
Рэгіён: Французская Палінезія
XI стагоддзе
2010
5568
iii, iv, v, vi
32
Горны ланцуг Шон-дэ-Пюі і разлом Лімань (фр. : Chaîne des Puys et faille de Limagne )
Рэгіён: Авернь Дэпартамент: Пюі-дэ-Дом
—
2011
5643
vii, viii
33
Нім — антычнасць сёння (фр. : Nîmes, l'Antiquité au présent )
Рэгіён: Лангедок — Русільён Дэпартамент: Гар
З I стагоддзя
2011
5723
ii, iv
34
Вулканічныя і лясныя масівы вострава Марцініка (фр. : Aires volcaniques et forestières de la Martinique )
Рэгіён: Марцініка Дэпартамент: Марцініка
—
2014
5881
vii, viii, ix, x
35
Мец — каралеўскі і імперскі (фр. : Metz Royale et Impériale, enjeux de pouvoir, confrontations stylistiques et identité urbaine )
Рэгіён: Латарынгія Дэпартамент: Мозель
З III стагоддзя
2014
5882
i, ii, iv
36
Пляжы высадкі дэсанта ў 1944 (фр. : Les Plages du Débarquement, Normandie, 1944 )
Рэгіён: Нармандыя Дэпартаменты: Кальвадос , Манш
—
2014
5883
iv, vi
37
Месцы бітваў і помнікі загінулым у Першай сусветнай вайне (Заходні фронт ) (фр. : Sites funéraires et mémoriels de la Première Guerre mondiale (Front Ouest) )
Рэгіёны: Нор — Па-дэ-Кале , Пікардыя , Шампань — Ардэны , Латарынгія, Эльзас , Франш-Кантэ
—
2014
5884
iii, iv, vi
38
Знакамітыя бальнеялагічныя курорты Еўропы (фр. : Les grandes villes d’eaux d’Europe ) * Горад Вішы
Рэгіён: Авернь Дэпартамент: Алье
З XIX стагоддзя
2014
5931
ii, iii, iv, vi
Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў
Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Грицак Е. Памятники всемирного наследия. Эльзас и Страсбург. — М .: Вече, 2007. — С. 240.
Каттанео М. Сокровища человечества. Всемирное наследие ЮНЕСКО. — АСТ; Астрель, 2005. — С. 512. — ISBN 5-17-031740-9 .
Спасылкі
Культурныя аб’екты Прыродныя аб’екты Змяшаныя аб’екты
Залежныя тэрыторыі
¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад
праведзенай мяжы ² У асноўным у Азіі