Прэмія «За духоўнае адраджэнне»
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак (27 лютага 1965(1965-02-27), Рудня, Віцебская вобласць — 27 лютага 2025(2025-02-27)) — беларускі прапагандыст.
У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь», расійскую нацыяналістычную партыю ў Беларусі.
Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калабарацыяністаў часоў Другой сусветнай вайны і тагачасных беларускіх палітыкаў, якія выступалі супраць аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года.
У 1996 годзе зняў фільм «Закуліса» пра сувязь беларускай апазіцыі з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.
У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім негатыўна асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў. Пасля выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
2 чэрвеня 2005 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 13 чэрвеня 2008 года вызвалены ад гэтай пасады «за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[1].
З 2009 года Юрый Азаронак кіраваў тэлеканалам для глухіх і людзей са слабым слыхам «Жэст-ТБ». Пазней працаваў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі.
Брат дзяржаўнага службоўца Віктара Азаронка і бацька прапагандыста Рыгора Азаронка.