Цэментная прамысловасць Беларусі — найважнейшая галіна прамысловай вытворчасці Беларускай эканомікі, складае 12,8 % валавой прадукцыі (2001). Працуе на мясцовай сыравіне (мел. мергель, гліна; 15 радовішчаў, запасы 718 млн т). Штогод выпускаецца каля 4,5 млн тон цэменту. Беларускі цэмент экспартуецца ў Польшчу, Літву, Украіну, Расію і інш.
Цэмент вырабляюць у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях: найбуйнейшы ВРУП «Беларускі цэментны завод» (Касцюковічы), ВРУП «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Красносельскбудматэрыялы» (Ваўкавыскі раён), што вырабляе высакаякасны цэ- мент, шыфер, вапна, азбестацэментныя трубы. Доля дзяржавы ў статутных фондах кампаній складае 97-98 %.[1]
Праектная магутнасць 1-й чаргі ВРУП «Беларускі цэментны завод» 1,2 млн т, тут упершыню ў сусветнай практыцы выкарыстоўваецца «сухі» спосаб вытворчасці цэменту з пераўвільготненай сыравіны. З-за спаду ў будаўніцтве магутнасці цэментных заводаў Беларусі выкарыстоўваецца на 84 % (2002). Выпускаюць портландцэмент маркі М 400, М 500 і вышэй.
Патрэбнасці цэментных заводаў у торфабрыкеце складаюць каля 300 тыс. т у год, рэальна ж выкарыстоўваюць каля 100 тыс. т, але нават такая патрэбнасць паскарае расход неўзнаўляльнага прыроднага рэсурсу.
Ужо з пачатку 2014 года на беларускі рынак хлынулі сотні тысяч тон расійскага цэменту. Такім чынам, у выніку недальнабачнай палітыкі мадэрнізацыі, недастатковай маркетынгавай прапрацоўкі рынку на перспектыву, цэментная галіна Беларусі апынулася на мяжы банкруцтва. Сумарныя страты трох цэментных заводаў у 2018 у параўнанні з мінулым годам выраслі больш чым у два разы і склалі Br220 млн.[3]