Трубы ў Беларусі вырабляюць два прадпрыемствы: спецыялізаваны Магілёўскі металургічны завод і Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Першы вырабляе трубы пераважна электразварным спосабам. На другім наладжана вытворчасць бясшвоўных труб. У 2017 годзе прадпрыемствамі Беларусі было выраблена 236 тыс. т. сталёвых труб.
Асноўныя паказчыкі вытворчасці труб ў Рэспублікцы Беларусь
Прадукцыя |
1990 |
1995 |
2000 |
2002 |
2003 |
2009 |
2010 |
2011 |
2012 |
2013 |
2015 |
2017
|
Сталёвыя трубы тыс. т. |
90 |
|
12,3 |
37,9 |
95,9 |
107,4 |
183,7 |
224,5 |
245,7 |
242,5 |
212 |
236
|
Сталёвыя трубы тыс. м. |
33 115 |
5732 |
18 979 |
33 805 |
42 212 |
|
|
767* |
|
|
832* |
707*
|
- Трубы сталёвыя, папярэдне тэрмаізаляваныя[1]
Магілёўскія трубы
6 лістапада 1932 года была адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм — Магілёўскі трубаліцейны завод адзначыў свой Дзень нараджэння. У 1959 упершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго было адкрыта тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства.
У цяперашні час адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную трубапракатную прадукцыю:[2]
- Трубы сталёвыя электразварныя прасташвоўныя ДАСТ 10704-91, ДАСТ 10705-80;
- Трубы сталёвыя вадагазаправодныя ДАСТ 3262-75;
- Трубы сталёвыя профільныя ДАСТ 8639-82, ДАСТ 8645-68, ДАСТ 13663-86;
Жлобінскія трубы
На БМЗ у 2018 было выраблена 138 тыс.тон сталёвых труб.[3] Жлобінскія металургі вырабляюць трубы для нафта- і газаправодаў, свідравальныя, помпава-кампрэсарныя і асадныя трубы, злучальныя муфты.
Зноскі