Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі

Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі
Гады існавання 24 лістапада 1917сакавік 1921
Краіна БНР
Уваходзіць у Войска Польскае (лета 1919 — сакавік 1921)
Тып сухапутныя войскі (пяхота і кавалерыя)
Колькасць каля 11 000 чал.
(без уліку партызан і балахоўцаў)
каля 54 000 чал.
(агульным лікам)
Дыслакацыя БНР
Польшча
Войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Польска-савецкая вайна
Удзел у

Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі — узброеныя фарміраванні, ствараныя ўрадам БНР або датычнымі яго структурамі.

Гісторыя

Шыльда ваенна-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі.

20 кастрычніка Рада БНР звярнулася да канцлера Германскай імперыі, з яшчэ адной просьбай прызнання незалежнасці Беларусі і дазволу на стварэнне беларускага войска[1][2].

Канстанцін Езавітаў

Беларускія афіцэры, выкарысталі назбіраную сялянамі зброю і пачалі стварэнне беларускіх войск без дазволу нямецкіх улад. Немцы адказалі арыштам стваральнікаў гэтых атрадаў, у тым ліку Канстанціна Езавітава, і пасадзілі іх у турму. Ад расстрэлу іх уратавала лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі[1][2].

Кіпрыян Кандратовіч

9 лістапада беларускі ўрад выдаў яшчэ адну пастанову пра фарміраванне войска. 11 лістапада генералу Кіпрыяну Кандратовічу, афіцэру Канстанціну Езавітаву было даручана стварэнне штабу 1-га беларускага палка. Генерал Кандратовіч, як сябар Рады БНР, прапанаваў праект арганізацыі 20-тысячнага войска і паведаміў, што віленскія банкіры і грамадзяне ў падтрымку гэтай ідэі гатовы выдаткаваць значныя фінансавыя сродкі. Адзінай перашкодай, паводле Кандратовіча, была неабходнасць згоды немцаў і пастаўка праз іх зброі[1][2].

Антон Луцкевіч пратэставаў супраць прапановы генерала Кандратовіча, бо не верыў у «падтрымку мас» і быў перакананы ў адмове немцаў. Тым не менш, ён стварыў дэлегацыю з Раманам Скірмунтам, К. Савічам і іншымі, і адправіў яе да германскіх улад. Аднак як у Салдацкім Савеце 10-й арміі, так і ў генерала Э. Фалькенгайна дэлегацыя атрымала адказ. Генерал Фалькенгайн адказаў проста: «Калі ў полі зору нямецкіх войск з’явяцца якіясьці ўзброеныя сілы, то мы звернем супраць іх свае кулямёты.»[1][2].

Падчас сустрэчы генерал Кандратовіча з польскім камандуючым генералам Уладзіславам Вейткам, было вырашана, што кожная народнасць будзе мець уласныя аддзелы самааховы на прынцыпах аўтаноміі, і толькі ў выпадку агульнай пагрозы будзе падпарадкоўвацца агульнаму кіраўніцтву. Аднак да ўтварэння агульнага фронту супраць бальшавікоў не дайшло[1][2].

Дзейнасць Рады БНР у гэтым кірунку занепакоіла нават бальшавікоў. На бок Рады перайшлі беларускія эсэры, якіх бальшавікі атруцілі сваімі прапановамі аб кампрамісе (тыя эсэры ўдзельнічалі ў перамовах Луцкевіча з Леніным)[1][2].

Аднак неспакой бальшавікоў не быў апраўданы. БНР не хапіла ні часу, ні арганізацыйных талентаў, каб у кароткі час стварыць баяздольныя войскі. Акрамя таго, ва ўрадзе БНР (Савеце Народных Міністраў) панавалі капітулянцкія настроі і ўвогуле неразуменне ва імя чаго ствараецца беларуская армія. Вярбоўка ішла павольна, а ў дабавак у гэтай арміі панавалі прабальшавісцкія погляды[1][2].

Сцяпан Некрашэвіч

Лідары БНР паспрабавалі ўсталяваць кантакты з палякамі для сумеснага стварэння баяздольных часцей, але спроба не мела поспеху — палякі не былі зацікаўлены ў стварэнні беларускай дзяржавы, пагатоў «вялікай Беларусі», якая прэтэндавала на Вільню і Беласток, аспрэчваныя Польшчай. Наступнай спробай быў зварот да адміністрацыі англійска-французскіх саюзнікаў на Поўдні Расіі. 13 студзеня 1919 года старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра Сцяпан Некрашэвіч і прадстаўнік Урада БНР Павел Вент звярнуліся да камандуючага саюзнымі войскамі генерала Анры Бертло з просьбай пра стварэнне беларускага падраздзялення, што было дазволена і Павел Вент пачаў яго фарміраванне (гл. 1-я беларуская брыгада).

Перыяд польскай акупацыі (1919—1920)

Алесь Гарун

Улетку 1919 года вялікая частка Беларусі была занята польскімі войскамі, з прычыны чаго было вырашана вярнуцца да арганізацыі беларускага войска. Беларускія палітычныя дзеячы пачалі перамовы з польскімі ўладамі на прадмет фарміравання войска. Па гэтай нагодзе ў Вільні была створана Беларуская ваенная камісія (БВК), старшыня якой Павел Аляксюк 9 чэрвеня заявіў: «Мы павінны стварыць сваё войска, якое побач з польскімі і іншымі войскамі вызваліць Беларусь ад бальшавізму». Тым не менш, палякі не спяшаліся з арганізацыяю беларускіх часцей: толькі 22 кастрычніка Юзафам Пілсудскім быў выдадзены дэкрэт, які дазваляе сфарміраваць 2 беларускіх батальёны і зацвердзіў БВК у складзе Паўла Аляксюка, А. Прушынскага (Алеся Гаруна), Г. Канапацкага, Ф. Кушаля і У. Мурашкі. Палкоўнік Канапацкі, акрамя таго, быў прызначаны галоўнакамандуючым войскам.

Штаб войска размяшчаўся ў Слоніме. Тутака ж былі арганізаваны афіцэрскія курсы. Абмундзіраванне і рыштунак для беларускіх часцей палякам далося атрымаць з Францыі, дзе захоўваліся запасы ваеннай маёмасці, пакінутага амерыканскім войскам. Ва ўсіх буйных беларускіх гарадах, падкантрольных палякам: Мінску, Слуцку, Бабруйску, Гародні, Баранавічах, Пінску, Лідзе, Брэст, Беластоку — была абвешчана мабілізацыя, адкрываліся пункты для вербавання і запісу добраахвотнікаў. Але не прайшло і месяца, як польскае камандаванне пераканалася ў бескарыснасці ідэі стварэння беларускага войска: беларусы, а асабліва сяляне, усімі сіламі пярэчылі мабілізацыі, і ў войска атрымалася прыцягнуць толькі 485 чалавек.

«Зялёнае войска»

У 1920 годзе чарговая спроба стварэння войска была прадпрынята Беларускай партыяй эсэраў. «Цяпер падышоў час, калі Беларуская рэспубліка не можа больш існаваць без беларускага войска, якое толькі адно можа зразумець правільныя справы перадавога беларускага народа і несці ўнутраную і вонкавую ахову Беларускай рэспублікі», — пісала эсэраўская газета «Змаганне». У адрозненне ад членаў рады і палякаў, эсэры распачалі крокі па стварэнні «зялёнага» войска на тэрыторыі савецкай Беларусі, менавіта якім мела быць стаць ядром беларускага войска. Арганізацыяю такіх «зялёных» атрадаў займаўся П. Злоцкі, праз якога беларускія эсэры кантактавалі з Расійскім палітычным камітэтам Б. Савінкава ў Варшаве, пазней рэарганізаваным у «Народны саюз абароны Радзімы і Волі», які меў некалькі філіялаў у Беларусі. Але і на гэты раз стварыць нацыянальнае беларускае войска не атрымалася — у канцы 1920 гадоў Зялёнае войска налічвала не больш за 3 тысяч чалавек. Дэ-факта гэтыя сілы, як і сілы, фарміраваныя пры паляках годам раней, ужо не кантраляваліся ўладамі БНР, як і сама тэрыторыя Беларусі, аднак працэс іх фарміравання фармальна адбываўся пад іх кантролем

Слуцкае паўстанне

Сцяг 1-га Слуцкага палка ў Вільне. 1921

Чацвёртая рэінкарнацыя беларускага войска прыйшлася на кастрычнік 1920 года. З 15 па 16 кастрычніка ў Слуцку, занятым польскімі войскамі, беларусы склікалі з’езд прадстаўнікоў валасцей і мястэчак. На ім была абрана Слуцкая рада, якая ўзначальваецца эсэрам В. Пракулевічам, і абвешчана Слуцкая рэспубліка. 17 лістапада рада абвясціла ўсеагульную мабілізацыю з мэтай стварэння войска[3]. Узбраенне і фінансавыя сродкі забяспечваліся палякамі. Аднак атрымалася сфарміраваць толькі 1-ю Слуцкую стралковую брыгаду ў складзе двух палкоў — Слуцкіх мушкецёраў і Грозаўскага, якая налічвала каля 4 тысяч чалавек. Падчас наступу бальшавікоў з 28 лістапада па 31 снежня 1920 года брыгада са зменным поспехам аказвала ім супраціўленне, але ў выніку была вымушана адступіць на польскую тэрыторыю. Выключэннем стаў толькі Беластоцкі батальён пад камандаваннем Н. Дзямідава, пакінуты ў нейтральнай зоне для працягу барацьбы ад імя БНР. 29 лістапада батальён з малымі стратамі (4 забітых і 10 параненых) прымусіў уцякаць 40-ы стралковы полк чырвонай арміі і ўзяў курс на Слуцк з мэтай злучэння са стралковай брыгадай, якая да таго часу ўжо спыніла барацьбу, накіроўваючыся ў Польшчу. Пазнаўшы пра гэта, Дзямідаў працягваў апераваць на Мозыршчыне аж да студзеня 1921 года, пакуль таксама не быў вымушаны бегчы на польскую тэрыторыю. Асобны Беластоцкі батальён Н. Дзямідава лічыцца апошняй беларускай ваеннай часцю, якая пакінула Беларусь пад націскам бальшавікоў[4]. Нягледзячы на тое, што рада БНР не мела да Слуцкага паўстання ніякага стаўлення, сучасныя беларускія гісторыкі лічаць яго эпізодам гісторыі БНР[5][6].

Форма і знакі адрознення

З прычыны недахопу абмундзіравання, а таксама яго шматстатнасць, у войск БНР не было ўласнай адрознай формы.

Слуцкая стралковая брыгада

Формай чыноў 1-й Слуцкай стралковай брыгады быў гарнітур з самаробнага сукна (куртка тыпу фрэнча і штаны-галіфэ), выраблены саматужным спосабам, і заячая шапка-вушанка. Афіцэры насілі старую форму ўзору Расійскай імперыі, польскі строй мадэлі 1919 года (Антон Борык). Наплечнікі ў афіцэраў з зорачкамі без пасак. Колькаць зорак як у войску Аўстра-Вугоршчыны, Брытаніі і Польшчы (3 зорачкі ў капітана). На галаўных уборах магла ўжывацца нацыянальная эмблема «Пагоня».

Асобны атрад БНР у Балтыі

Ужываўся мадыфікаваны строй былой Расійскай імператарскай арміі з беларускімі знакамі адрознення мадэлі 1919 года. На шынэлях пятліцы з паскамі і зорачкамі. На кіцелях трохкутныя пятліцы з зорачкамі.

Супрацоўнікі місій

Ужываўся строй літоўска-беларускага войска з беларускімі знакамі адрознення мадэлі 1919 года (Езавітаў): у капітана на пятліцах чатыры зорачкі, цэшка бела-чырвона-белы трохвугольнік. Амерыканскі строй: на каўняры ў капітана вянкі, на наплечніках тры зоркі (Ермачэнка).

Зноскі

Літаратура

Read other articles:

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2022. Terdapat beberapa tafsir dari rujukan Alkitab untuk Elia sebagai orang Tisbe. Orang Tisbe adalah sebuah demonim yang disematkan kepada Nabi Elia dalam Perjanjian Lama (1 Raja–Raja 17:1, 1 Raja–Raja 21:17–28, 2 Raja–Raja 1:3–8 dan 2 Raja–Raj...

 

Петро Сокіл Петро Сокіл Особисті дані Повне ім'я Петро Петрович Сокіл Народження 27 січня 1990(1990-01-27) (33 роки)   Копичинці, УРСР Зріст 180 см Вага 70 кг Громадянство  Україна Позиція нападник Професіональні клуби* Роки Клуб Ігри (голи) 20072008—2010 «Волинь» (Луцьк) «Нива» (Терно

 

Il Sodoma Il SodomaRetrato do Sodoma nas Vite, de Vasari. 1568 Nascimento Giovanni Antonio Bazzi1477Siena Morte 1549 (72 anos)Siena Nacionalidade Italiano [N. a] Ocupação pintor Obras destacadas Terrestrial Venus with Eros and Celestial Venus with Anteros and Two Cupids, Man of Sorrows, The wedding of Alexander the Great and Roxane Escola/tradição Sienesa Movimento estético Renascimento [edite no Wikidata] Il Sodoma (nascido como Giovanni Antonio Bazzi, 1477 - 1549) foi um ...

كاثرين ولف بروس   معلومات شخصية الميلاد 22 يناير 1816[1]  مانهاتن  الوفاة 13 مارس 1900 (84 سنة) [2]  نيويورك  مواطنة الولايات المتحدة  الأب جورج بروس  الحياة العملية المهنة عالمة فلك،  وراعي فنون  تعديل مصدري - تعديل   كاثرين ولف بروس (بالإنجليزية: Catherine...

 

This article needs to be updated. Please help update this article to reflect recent events or newly available information. (March 2023) 136th Attack Squadron136th Attack Squadron have operated MQ-9 Reapers since 2015Active1942–1945; 1948–PresentCountry United StatesAllegiance New YorkBranch  Air National GuardTypeSquadronRoleAirliftPart ofNew York Air National GuardGarrison/HQNiagara Falls Joint Air Reserve Station, New YorkTail CodeNiagara Blue stripeInsignia136th Air...

 

Filarioidea Brugia malayi TaksonomiKerajaanAnimaliaFilumNematodaKelasSecernenteaOrdoSpiruridaSuperfamiliFilarioidea Weinland, 1858 Famili[1] Filariidae Mesidionematidae Onchocercidae Setariidae lbs Filarioidea adalah superfamili dari cacing nematoda yang bersifat parasit sejati.[2][3] Infeksi pada cacing ini menyebabkan beberapa penyakit serius, dikenal dengan sebutan filariasis. Obat yang digunakan untuk mengatasi cacing jenis ini disebut filarisida. Kata pengantar Fi...

Russian politician Vyacheslav MarkhayevВячеслав МархаевMember of the State DumaIncumbentAssumed office 19 September 2021In office4 December 2011 – 2 October 2015Member of the Federation Council - Representative from the Executive Authority of Irkutsk OblastIn office2 October 2015 – 23 September 2020Preceded byOleg KankovSucceeded byAndrey Chernyshev Personal detailsBornVyacheslav Mikhailovich Markhayev (1955-06-01) 1 June 1955 (age 68)Sharaldai, B...

 

Bilateral relationsQatar–United States relations Qatar United States Qatar and the United States are strategic allies. Qatar has been designated a major non-NATO ally by the United States.[1] History The United States formed diplomatic relations with Qatar on 19 March 1972, when diplomat William Stoltzfus met with Qatari government officials and submitted his credentials.[2] Bilateral relations between the two countries have expanded since the opening of the U.S. embassy in ...

 

Montenegrin National ArmyThe Montenegrin alaj-barjak was the army's flagCountryMontenegroAllegianceIndependent State of CroatiaEngagementsBattle of Lijevče FieldCommandersSupreme CommanderSekula DrljevićOperational CommanderPavle ĐurišićMilitary unit Montenegrin National Army[1] (Serbian: Црногорска народна војска / Crnogorska narodna vojska)[2] was an army whose supreme commander was Montenegrin collaborationist politician and separatist Sekula Drl...

Drama seriesSeason of television series DexterSeason 5DVD coverStarring Michael C. Hall Jennifer Carpenter Desmond Harrington C. S. Lee Lauren Vélez David Zayas James Remar Country of originUnited StatesNo. of episodes12ReleaseOriginal networkShowtimeOriginal releaseSeptember 26 (2010-09-26) –December 12, 2010 (2010-12-12)Season chronology← PreviousSeason 4Next →Season 6List of episodes The fifth season of Dexter premiered on September 26, 2010,[1] and ...

 

Tengkleng Tengkleng (ejaan bahasa Jawa thengklèng, IPA: [ʈəŋklɛŋ], Hanacaraka: ꦛꦼꦁꦏ꧀ꦭꦺꦁ) adalah masakan sejenis sup dengan bahan utama tulang kambing. Sejarah Tengkleng Menurut para tetua di kota Solo hanya para bangsawan dan orang-orang Belanda saja yang bisa menikmati masakan daging kambing. Hanya kepala, kaki, dan tulang saja yang tersisa untuk pekerja dan tukang masak. Para juru masak pada waktu itu tak kurang akal, maka dimasaklah tulang-tulang itu yang tentunya mas...

 

Japanese goddess Kamuo IchihimeOther namesOhtoshimioya-no-Mikoto[1]Major cult centreShizuoka Sengen ShrinePersonal informationParentsŌyamatsumi[4][5] (father)SpouseSusanoo[2][3]ChildrenToshigami,[2][3] Ukanomitama[4][5] Kamuō Ichihime is a Japanese goddess.[6][7][8] She is a daughter of Ōyamatsumi.[4][5] She is referenced in the Kojiki as the second wife of Susanoo-no-Mikoto,[...

This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (January 2022) IndradhanushEditorAnshumala GuptaCategoriesChildren's magazineFrequencyMonthlyCirculation10,000Founded2004CountryDelhi, IndiaLanguageHindiWebsiteIndradhanush Children's literature portal Indradhanush, was an Indian children's magazine. Anshumala Gupta, a Delhi-based former mechanical engineer from Indian Institute of Tech...

 

This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (January 2011) (Learn how and when to remove this template message) Early 10 jazz title World Record Club disc in original universal printed fablothene sleeve. The World Record Club Ltd. was the name of a company in the United Kingdom which issued long-playing records and reel-to-reel tapes, mainly of classical m...

 

1994 studio album by The Jerky BoysThe Jerky Boys 2Studio album by The Jerky BoysReleasedAugust 16, 1994[1]GenreComedy, Prank CallsLength48:44LabelSelect RecordsProducerJohn G. BrennanKamal AhmedThe Jerky BoysThe Jerky Boys chronology The Jerky Boys(1993) The Jerky Boys 2(1994) The Jerky Boys 3(1996) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic linkRollingStonelink Jerky Boys 2 is the second comedy album released by prank call artists, the Jerky Boys. The album was re...

American politician from Michigan Lana TheisMember of the Michigan Senatefrom the 22nd districtIncumbentAssumed office January 1, 2019Preceded byJoe HuneMember of the Michigan House of Representativesfrom the 42nd districtIn officeJanuary 1, 2015 – December 31, 2018Preceded byBill RogersSucceeded byAnn Bollin Personal detailsBorn (1965-06-23) June 23, 1965 (age 58)Sturgis, Michigan, U.S.Political partyRepublicanEducationCalifornia State University, Fullerton (B...

 

School district in Texas This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article needs to be updated. Please help update this to reflect recent events or newly available information. (August 2020) This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sou...

 

Shellfish Association Of Great Britain's Logo The Shellfish Association of Great Britain (SAGB) is a historic association that was founded as the Oyster Merchants' and Planters' Association in 1903, it was renamed the SAGB in 1969. They cover a wide range of topics within the shellfish industry, from trading to advice on nutritional standards and also the sustainability of the industry. History And Role The SAGB is the Shellfish industry's trade body with the director and staff based at Fishm...

  لمعانٍ أخرى، طالع جون غلوفر (توضيح). جون غلوفر   معلومات شخصية الميلاد سنة 1866  إنجلترا  الوفاة 2 يونيو 1947 (80–81 سنة)  نيوزيلندا  مواطنة نيوزيلندا  الحياة العملية المهنة نقابي  تعديل مصدري - تعديل   جون غلوفر (بالإنجليزية: John Glover)‏ هو نقابي نيوزيلندي...

 

Canton in Est, LuxembourgCanton of Remich Kanton RéimechCanton Coat of armsCoordinates: 49°30′N 6°18′E / 49.500°N 6.300°E / 49.500; 6.300CountryLuxembourgLegislative constituencyEstLAU 1LU00012CapitalRemichCommunes(cities in bold)Bous-WaldbredimusDalheimLenningenMondorf-les-BainsRemichSchengenStadtbredimusWaldbredimusArea • Total127.9 km2 (49.4 sq mi) • Rank11th of 12Highest elevation(12th of 12)368 m (1,207...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!