Метабалічны сіндром

Метабалічны сіндром
МКБ-10-КМ E88.81
МКХ-9 277.7
МКБ-9-КМ 277.7[1][2]
OMIM 605552
DiseasesDB 31955
MedlinePlus 007290
MeSH D024821
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Метабалі́чны сіндро́матлусценне, пры якім адзначаюцца прынамсі 3 з наступных 5 акалічнасцей: 1) акружнасць таліі звыш 88 см, 2) гіпертанія звыш 130/85 мм іртутнага слупка, 3) узровень глюкозы ў крыві нашча звыш 5,6 мілімоль/літр, 4) паніжаная адчувальнасць клетак да інсуліну праз узровень трыгліцэрыдаў звыш 1,7 ммоль/літр, 5) паніжэнне ўзроўню добрага халестэрыну менш за 1,29 ммоль/літр.

Узнікае ад працяглага пераядання, калі спажыванне калорыяў з ежай і пітвом устойліва перавышае іх штодзённы выдатак. На сценках крывяносных суднаў адкладаюцца халестэрынавыя бляшкі, якія робяць сасуды менш эластычнымі. Пры аздараўленчым схудненні змяншаецца нагрузка на суставы, сэрца і пазваночнік. Выклікае ўскладненні, калі суадносіны акружнасці таліі да росту перавышаюць 0,48. Найбольшую небяспеку ўяўляе адкладанне тлушчу вакол таліі, калі патаўсценне адбываецца ў шарападобным выглядзе яблыка. Хвароба істотна зніжае працягласць жыцця. Прадухіленню хваробы спрыяе нізкакаларыйная ежа і штодзённая цялесная нагрузка, якая павышае выдатак калорыяў да ўзроўню іх паступлення. Пры хваробе прымаюць медфармін дзеля павелічэння адчувальнасці клетак да інсуліну, каб знізіць яго ўзровень у арганізме[3].

Праявы

Назапашванне лішку ўнутранага тлушчу ўскладняе кровазварот, што выклікае адміранне тлустых клетак у выніку дыстрафіі. Імунная сістэма павышае выпрацоўку запаленчых інтэрлекінаў, што служыць прычынай хранічнага запалення. Лішак інтэрлекінаў пашыраецца па ўсім целе, што выклікае сэрцава-сасудзістыя хваробы, цукровы дыябет 2-га тыпу, рак і аўтаімунныя хваробы, а таксама прыдуркаватасць і хваробу Альцгеймера праз неўрадыстрафію. Лішак унутранага тлушчу трапляе ў печань, што вядзе да тлушчавой дыстрафіі. Лішак тлушчу між мышачнымі валокнамі памяншае адчувальнасць клетак да інсуліна і таксама спрыяе ўзнікненню цукровага дыябету 2-га тыпу. Аслабленне імуннай сістэмы прыводзіць да раку кішэчніка і стрававода, а таксама да раку прадсталёвай залозы ў мужчын і раку малочнай залозы і эндаметрыю ў жанчын. Таксама хвароба выклікае атэрасклероз, праз які бляшкі на сценках суднаў павышаюць тромбаўтварэнне, што вядзе да інсульту і інфаркту. Грубасць сценак суднаў павышае артэрыяльны ціск. Лішняя вага павялічвае абсяг нырак падстраўнікавай залозы і печані. У мужчын падзенне ўзроўню тэстастэрону можа прывесці да імпатэнцыі. У жанчын можа развіцца фрыгіднасць і кістозныя ўтварэнні яечнікаў[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
  3. а б Алена Кравец. І гэта ўсё — маё // Звязда : газета. — 10 снежня 2021. — № 240 (29609). — С. 11. — ISSN 1990-763x.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!