Медыцынскія прадметныя рубрыкі (Medical Subject Headings, скарочана MeSH) — усёабдымны кантралюемы слоўнік, які індэксуе часопісныя артыкулы і кнігі па прыродазнаўчых навуках; можа таксама служыць у якасці тэзаўруса, які палягчае пошук інфармацыі. Створаны і абнаўляецца Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай Злучаных Штатаў (NLM), выкарыстоўваецца ў базах артыкулаў Medline і PubMed.
MeSH можа быць прагледжаны і бясплатна загружаны па Інтэрнэту праз Medline. Штогадовае друкарскае выданне перастала выпускацца ў 2007 годзе, і ў наш час MeSH даступны толькі праз Інтэрнэт.[1] Першапачаткова створаны на англійскай мове, MESH быў перакладзены на шматлікія іншыя мовы.
Каранёвыя катэгорыі іерархіі
Каранёвымі катэгорыямі ў іерархіі дэскрыптараў MeSH з'яўляюцца:
Поўную іерархію можна паглядзець у en:Wikipedia:MeSH
Зноскі
Спасылкі