Халестэрын (стар.-грэч.: χολή — жоўць і στερεός — цвёрды; сінонім: халестэрол) — арганічнае злучэнне, прыродны тлусты (ліпафільны) спірт, які змяшчаецца ў клеткавых мембранах усіх жывых арганізмаў за выключэннем бяз’ядзерных (пракарыёты). Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80 % халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печанню, кішэчнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20 % паступаюць з ежай. У арганізме знаходзіцца 80 % свабоднага і 20 % звязанага халестэрыну. Халестэрын забяспечвае стабільнасць клеткавых мембран у шырокім інтэрвале тэмператур.
Літаратура