Вёска
Малыя Лясковічы
Малыя Лясковічы на карце Беларусі ±
|
Малы́я Ляско́вічы[1] (трансліт.: Malyja Liaskovičy, руск.: Малые Лесковичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 32,5 км ад Бярозы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
Узнікла ў канцы XIX ст. У 1890 годзе — маёнтак Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў памешчыку Івану Бічу, і вёска, жыхары якой былі аб'яднаны ў Малалясковіцкае сельскае таварыства, апрацоўвалі 225 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Івана і Васіля Бічаў.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Чарнякоўскай, з 1926 — у Міжлескай (б. Мацвеевіцкай), з 1932 — у Сігневіцкай гмінах.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 5 воінаў-землякоў. За 0,3 км на поўнач ад вёскі, у лесе, на могілках, пахаваны 8 партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1966 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск.
З 16 ліпеня 1954 года ў Баркоўскімі с/с. Паводле перапісу ў 1970 годзе дзейнічала ферма.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].
Планіроўка
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|