3 сакавіка1861 года сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб’явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці У 1886 годзе — Сігневічы (Чыгірны), сяло ў Равяціцкай воласці, дзейнічалі касцёл, крама, піцейны дом. Таксама в. Сігневічы ў той жа воласці, у якой дзейнічалі вінакурны завод, крама, піцейны дом. У 1890 годзе — с. Сігневічы (Чычірын), маёнтак Сігневічы ва ўладанні Рамуальда Нейгоф-Лея, таксама пасёлак. Паводле перапісу 1897 года сяло, у якім дзейнічалі касцёл (пры ім дом з 8 жыхарамі), хлебазапасны магазін, крама, піцейны дом; і маёнтак.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 46 аднавяскоўцаў-воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1975 годзе пастаўлена стэла. У снежня 1943 года партызанская брыгада «За Радзіму» імя А. К. Флегантава ў час рэйду затрымалася ў Сігневічах і знішчыла некалькі паліцэйскіх участкаў у Бярозаўскім раёне. У гонар гэтых падзей на будынку клуба была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
У 1948 годзе ў вёсцы створаны калгас «Перамога», пасля яго ўзбуйненняў — цэнтр, сядзіба калгаса. У 1950 годзе створана Сігневіцкая МТС (гл. артыкул пра в. Маравіль). 4 верасня1972 года выключана з рэестра населеных пунктаў вёска Крэчат, якая злілася з вёскай Сігневічы[2].
Планіровачна складаецца з дугападобнай (выгнутай на поўдзень), двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой прымыкаюць (з паўднёвага боку) 2 вуліцы, сыходзячыся ў трохкутнік, а таксама некалькі завулкаў.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сі́гневічы, Сеняві́чы, Крэ́чэт, м.
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).