Рамуальд Нейгоф-Лей (польск.: Romuald Neuhoff von der Ley; 1808 — пасля 1883) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду нямецкага паходжання герба ўласнага. Сын Юзафа і Караліны з Барэйшаў[1].
У 1845—1848 гадах маршалак шляхты Пружанскага павета. Губернскі сакратар[2].
Валодаў бацькоўскімі маёнткамі Машковічы і Вінін[3]. 2 красавіка 1843 года набыў у Юзэфы з Прозараў, жонкі генерала Іпаліта Блашынскага[pl] маёнтак Сігневічы. У 1890 г. уладанні Рамуальда, уключаючы фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Пад'яблынь і Папялёва, складалі 3582 дзесяціны[4]. Маёнтак перайшоў да Рэйнгальда Нейгоф-Лея[4], мужа ўнучкі Вікторыі з Ельскіх. Таксама валодаў Суймамі на Валыні[1].
Сям’я
У першым шлюбе (каля 1840) з Міхалінай Бурчак-Абрамовіч (каля 1820 — пасля 1850), дачкой Паўла, харунжага скіўскага і Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. Ад яе меў сына Рамана[1].
У другім шлюбе (1859) з сястрой папярэдняй жонкі Антанінай з Красіцкіх (каля 1830 — пасля 1865), дачкой Рафала з Гэленаўкі і яго другой жонкі Алены Куманоўскай, маршалкоўны крамянецкай. У шлюбе дзеці[1]:
- Філамена[1], у шлюбе з Эразмам Севярынам Кашоўскім;
- Рамуальд[1];
- Томаш[1];
- Марыя[1], у шлюбе з Юзафам Ельскім. Мела дачку Вікторыю, якая выйшла замуж за Рэйнгальда Нейгоф-Лея.
Зноскі
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|