Віні́н[1] (трансліт.: Vinin, руск.: Винин) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, да якой у сярэдзіне з усходняга боку прымыкае завулак.