Малкальм IV атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I, калі яму было ўсяго 12 гадоў. І ўжо ў 1153 годзе яму прыйшлося сутыкнуцца з праблемамі — на ўсходняе ўзбярэжжа каралеўства здзейсніў напад нарвежскі флот і разрабаваў Абердзін. У канцы 1153 года ў Марэі ўспыхнула чарговае паўстанне супраць дому Крынана. Толькі ў 1157 годзе Малкальму IV удалося дамовіцца з паўстанцамі. Іх правадыр стаў мармэрам Роса.
У 1158 годзе, жадаючы, каб у рыцары яго пасвяціў англійскі кароль, Малькальм сустрэўся з Генрыхам у Карлайле. Каралі Англіі і Шатландыі разам адправіліся ў Паўднёвую Францыю, дзе Малькальм узяў удзел у аблозе Тулузы. У 1160 годзе пасля пасвячэння Малькальма ў рыцары ў Туры ён вярнуўся ў Шатландыю. Пасля прыбыцця ён здушыў паўстанне кіраўніка Стратэрна.
У 1163 годзе пасля візіту ў Англію Малкальм IV цяжка захварэў. Адчуўшы сябе лепш, здзейсніў падарожжа да Вудстака, пасля чаго вярнуўся ў Шатландыю. У 1164 годзе чарговы напад на Шатландыю здзейсніў Сомерлед. Ён разрабаваў Глазга, але ў бітве пры Рэнфру быў разбіты Сцюартамі і загінуў. На наступны год 9 снежня1165 года Малкальм IV памёр.