Лявон Пятровіч Баршчэўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Баршчэўскі .
Ляво́н Пятро́віч Баршчэ́ўскі (нар. 4 сакавіка 1958 , Полацк ) — беларускі педагог, філолаг, перакладчык, рэдактар, грамадскі дзеяч і палітык.
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў на спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». Працаваў выкладчыкам нямецкай і англійскай моў у школе № 10 Полацка, потым у Наваполацкім політэхнічным інстытуце (цяпер Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ). Скончыў аспірантуру пры Мінскім педінстытуце замежных моў (1987), атрымаў ступень кандыдата філалагічных навук (1989).
У 1990—1995 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР XII склікання ад Наваполацкай-Маладзёжнай выбарчай акругі № 174, уваходзіў у склад парламенцкай апазіцыі БНФ . Працаваў намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, а таксама быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах і знешнеэканамічнай дзейнасці. Быў суаўтарам канцэпцый прынятых у 1990—1992 гадах законаў «Аб грамадзянстве», «Аб адукацыі», «Аб рэферэндуме» і інш. У красавіку 1992 года на 9-й сесіі ад імя Апазіцыі БНФ прадстаўляў распрацаваны спецыялістамі праект Закона «Аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю», які быў адхілены большасцю Вярхоўнага Савета.
З 1995 года — намеснік старшыні Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» , у 1996—1999 гадах — выконваў абавязкі старшыні партыі пасля эміграцыі Зянона Пазняка . Пасля расколу партыі ў 1999 годзе быў дарадцам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі .
Шматгадовы намеснік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэя , які быў афіцыйна зачынены ўладамі ў 2003 годзе.
Лявон Баршчэўскі ўзначальваў Беларускі ПЭН-Цэнтр у 2003—2005 гадах, а пасля атрымаў статус «ганаровы старшыня»[ 3] . У кастрычніку 2019 года прыпыніў сяброўства ў гэтай арганізацыі да пачатку захадаў уладаў аб яе закрыцці, пасля чаго зноў узяў удзел у яе працы.
На 10-м з’ездзе Партыі БНФ у снежні 2007 года абраны старшынёй партыі. У верасні 2009 года сышоў з пасады старшыні, на якой яго, па выніках з’езду партыі, замяніў Аляксей Янукевіч . У 2011 годзе разам з групай паплечнікаў пакінуў шэрагі Партыі БНФ.
Творчасць
Разам з Сяргеем Шупам стварыў у Мінску клуб маладых перакладчыкаў «Бабілён» (1985).
Перакладчык на беларускую мову класічных эпічных твораў «Эпас пра Гільгамеша », «Іліяда » Гамера , ананімнага эпасу народа майя-кічэ «Попаль-Вух »; перакладчык і ўкладальнік зборнікаў лірыкі Б. Брэхта , Н. Ленаў , Сапфо , Ф. Петраркі , Ф. Гёльдэрліна , Я. Вырхліцкага , К. Кавафіса , С. Обстфельдэра , Анакрэона , Г. Экелёфа , Ду Фу , Э. Кітэльсена , Архілоха , Бабура , С. Стэйнара , Назыма Хікмета , М. Цвятаевай , Аль-Бухтуры , Нэлі Закс , Р. Кэмпбела , Сальваторэ Квазімада , М. К. Сарбеўскага , Г. Лоўсана , Я. Секунда ; прозы Г. Бёля (дзе змешчаны, сярод іншага, яго пераклад рамана «Більярд а палове дзясятай»), Ф. Кафкі (у т. л. раманаў «Працэс», «Замак», «Зніклы»). Пераклаў таксама «Іліяду» Гамера , трагедыі Эсхіла «Прыкуты Праметэй», «Персы», Сафокла «Эдып-цар», Эўрыпіда «Медэя», камедыі Арыстафана «Жабы», «Люсістрата», Менандра «Адлюднік», драму Фрыдрыха Шылера «Дон-Карлас», раманы Ё. В. Гётэ «Пакуты маладога Вертэра», К. Гамсуна «Голад», Г. Мастоўскай-Радзівіл «Здань у Малым Замку», Астрыд Ліндгрэн «Усе нашы дзеці з Булербю», Я. Івашкевіча «Панны з Вілька», паэмы Э. А. По («Тамерлан»), Х. Н. Бяліка («У горадзе разні»), К. І. Галчыньскага («Баль у Саламона»), Ч. Мілаша («Маральны трактат», «Паэтычны трактат»), філасофскія трактаты Платона «Філеб», Арыстотэля «Паэтыка», І. Канта «Пралегомены да любой будучай метафізікі», Г. Ф. В. Гегеля «Вучэнне аб паняцці і Філасофская энцыклапедыя», Ф. В. Ё. Шэлінга «Філасофскія даследаванні аб сутнасці чалавечай свабоды», «Філасофія як дакладная навука» Э. Гусэрля , дзве працы па навукавучэнні Ё. Г. Фіхтэ , «Ессе Homo» Ф. Ніцшэ , «Эцюды пра любоў і каханне» Хасэ Артэгі-і-Гасэта , п’есы С. Мрожака («Танга»), Ю. Славацкага («Баладына»), Станіслава Выспяньскага («Вяселле» і «Варшавянка»), С. Бекета («Не-я»), Ф. Дзюрэнмата («Партрэт планеты»), В. Гаўла («Свята ў садзе»), У. Шэкспіра («Макбет»), кнігі нямецкіх гісторыкаў Р. Лінднэра («Гісторыкі і ўлада») і Б. К'яры («Штодзённасць за лініяй фронту»), паасобныя паэтычныя творы і прозу Г. Апалінэра , апавяданні Гамсуна, Ю. Боргена , Б. Шульца , эсэ А. Міхніка , вершы, урыўкі з паэмаў Энхедуанны , Катула , Вергілія , Авідзія , Б. дэ Борна , П. Відаля , Дантэ Аліг’еры , П. дэ Рансара , Л. Камоэнса , Я. Каханоўскага , Н. Буало , Дж. Мілтана , Ю. Бакі , Гётэ, Адама Нарушэвіча , Ф. Князьніна , Ю. У. Нямцэвіча , Г. Гайнэ , Дж. Кітса , М. Эмінэску , В. фон Хейдэнстама , Х. Н. Бяліка , Х. Р. Хіменеса , Г. Ахтэрберга , Я. Э. Волда , Ю. Чаховіча , Нэлі Закс , Я. Бжэхвы , Г. Граса , Т. Транстромера , Б. Акуджавы , Т. Вянцлавы , Фернанду Песоа , Р. Кэмпбела , Р. Дарыа і інш., лібрэта оперы «Чужое каханне наступстваў не бачыць» Ф. У. Радзівіл . Аўтар кніг папулярных нарысаў «Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму» (2003) і «Беларуская літаратура і свет» (2006; разам з П. Васючэнкам і М. Тычынам ). Аўтар больш за 30 артыкулаў і навуковы кансультант 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі » (1996—2004), а таксама шматлікіх артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры ў сярэдняй школе і ва ўстановах новага тыпу. У 2014 у кракаўскім архіве (аддзел рукапісаў Бібліятэкі князёў Чартарыйскіх) знайшоў рукапісы невядомых твораў беларускамоўнай літаратуры 1-й трэці ХІХ ст. «Wiersz Ruski o Religii i Obyczayności » і «Jasno czerwony raczek po obłoku skacze... ».
Вядомы таксама як публіцыст: шматлікія артыкулы, інтэрв’ю публікаваліся ў беларускай перыёдыцы ў Беларусі і па-за яе межамі. Сааўтар публікацыі «Справаздача аб стане незалежнай культуры ў Беларусі», прэзентаванай на сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў культуры краін Еўрасаюза ў г. Любліне (2011).
Рэдактар серыі «ЕўраГраматыкі» (з 2008). Укладальнік 27-моўнага «Еўраслоўніка» (2008), «Польска-беларускага тэматычнага слоўніка для школьнікаў і студэнтаў» (2013), «Беларуска-польскага тэматычна-тэрміналагічнага слоўніка для школьнікаў і студэнтаў» (2014), «Літоўска-беларускага, беларуска-літоўскага слоўніка» (2021), «Беларуска-англійскага слоўніка» (2023), адзін з укладальнікаў і рэдактараў «Нямецка-беларускага слоўніка» (2006) і «Беларуска-нямецкага слоўніка» (2010). Аўтар «Кароткай граматыкі польскай мовы» (2008), «Беларуска-польскага размоўніка-даведніка» (2011), адзін з аўтараў «Кароткай граматыкі латышскай мовы» (2008), «Кароткай граматыкі нідэрландскай мовы» (2009), «Кароткай граматыкі нямецкай мовы» (2012). Укладальнік хрэстаматый для сярэдняй школы «Літаратура народаў свету» (т. 1 і 2, 1995) і «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе» (1999; разам з Евай Лявонавай).
Узнагароды
Выбраная бібліяграфія
«На шалях праўды: Выбраная лірыка». Б. Брэхт . Пераклад, 1988.
«Танга». Пераклад п’есы С. Мрожака ; пастаўленая ў 1989.
«Зірні ў паток». Н. Ленаў . Пераклад, 1992.
«Літаратура народаў свету. 8 кл.». Укладанне, 1992,
«Прыкуты Праметэй». Эсхіл . Пераклад, 1993.
«Більярд а палове дзясятай: Раман, апавяданні». Г. Бёль . Пераклад, 1993,
«Дон Карлас». Ф. Шылер . Пераклад, 1993,
«Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы». Укладанне, пераклад твораў С. Бэкета , Ф. Дзюрэнмата , В. Гавела , 1995,
«Літаратура народаў свету. 9 кл., частка І». Укладанне, 1995,
«Літаратура народаў свету. 10 кл.». Укладанне, 1995,
«Прысуд: Апавяданні і мініяцюры». Ф. Кафка . Пераклад, 1996,
«Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе. 11 клас». Укладанне (з Е. Лявонавай ), 1999,
«Пакуты маладога Вертэра». Ё. В. Гётэ . Пераклад, 1999,
«Усе нашы дзеці з Булербю». А. Ліндгрэн . Пераклад, 2000,
«Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму: Папулярныя нарысы», 2003,
«Гісторыкі і ўлада». Р. Лінднэр . Пераклад, 2003,
«Норвежско-русский, русско-норвежский словарь». (з Ю. Жалезкам і А. Нурданг), 2004,
«Штодзённасць за лініяй фронту». Б. К’яры . Пераклад, 2005,
«Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы». (З П. Васючэнкам і М. Тычынам ), 2006. ISBN 978-985-448-065-8 ,
«Пралегомены да любой будучай метафізікі». І. Кант . Пераклад, 2006. ISBN 978-985-6783-13-5 ,
«Беларуская літаратура і свет: Выбраныя тэксты». Укладанне, пераклад (часткова), 2006. ISBN 978-985-448-066-6 ,
«Качка-дзівачка: Анталогія польскай паэзіі ХІХ-ХХ ст. для дзяцей». Укладанне (з У. Сіўчыкавым ), пераклад (часткова), 2006. ISBN 978-985-448-068-2 ,
«Nie chyliłem czoła przed mocą: Antologia poezji białoruskiej ХV-ХХ w.». Укладанне (з А. Паморскім ), прадмова, 2007. ISBN 978-83-89185-65-5 ,
«Słownik białorusko-łacińsko-europejski », 2007. ISBN 978-83-89185-87-7 ,
«Еўраслоўнік: 28 моў, каля 100 тыс. адзінак перакладу», 2008. ISBN 978-985-448-080-0 ,
«Кароткая граматыка латышскай мовы». (з А. Гуцавым ), 2008. ISBN 978-985-448-103-6 ,
«Кароткая граматыка польскай мовы», 2008. ISBN 978-985-448-087-9 ,
«Маральны трактат». Ч. Мілаш . Пераклад, 2008,
«Эдып-цар». Сафокл . Пераклад, 2009.
«Кароткая граматыка нідэрландскай мовы». (З Ю. Жалезкам), 2009. ISBN 978-985-448-103-6 ,
«Беларуска-нямецкі слоўнік». Укладанне, рэдагаванне (з М. Кур’янкам і Т. Вайлерам ), 2010, ISBN 978-985-6783-98-5 ,
«Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы». Укладанне, рэдагаванне (з А. Баршчэўскай ), 2011, 4-е выд. 2018 . ISBN 978-985-7030-50-7 ,
«Тамерлан». Э. А. По . Пераклад, 2011,
«Паэтычны трактат». Ч. Мілаш . Пераклад, 2011,
«Зямля Ульра». Ч. Мілаш. Рэдагаванне перакладу, 2011. ISBN 978-985-6991-47-2 ,
«Беларуска-польскі размоўнік-даведнік», 2011. ISBN 978-985-448-114-2 ,
«Медэя». Эўрыпід . Пераклад, 2012, кніжнае выданне (з прадмовай і каментаром) 2018 . ISBN 978-985-23-0009-4 ,
«Кароткая граматыка нямецкай мовы». (з Я. Бяласіным ), 2012. ISBN 978-985-448-115-9 ,
Польска-беларускі тэматычны слоўнік для школьнікаў і студэнтаў = Polsko-białoruski słownik tematyczny dla uczniów i studentów. Укладанне, 2012. ISBN 978-985-6992-26-4 ,
«Архіў, 1863». Ю. Вайчунайтэ . Пераклад, 2013,
«Вяселле», «Варшавянка». С. Выспяньскі . Пераклад, слова замест пасляслоўя, 2014. ISBN 978-985-6992-40-0 ,
«Мудрость слова. Сквозь века и народы: Десятиязычный словарь фразеологических эквивалентов». Укладанне (з Н. Ганчаровай , А. Цісыкам , І. Шчарбаковай , А. Коршук і інш.), 2014. ISBN 978-985-08-1754-9 , 2-е, дапрац. выд. 2015. ISBN 978-985-08-1844-7 ,
«Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння» (з П. Васючэнкам і М. Тычынам ), 2014. ISBN 978-5-94716-255-4 ,
«Жыццё ў праўдзе: Эсэ і прамовы». В. Гавел . Слова замест уступу, 2014. ISBN 978-609-95632-6-8 ,
«Мілаш. Біяграфія». А. Франашак . Рэдагаванне перакладу, 2014. ISBN 978-608-8147-16-2 ,
Беларуска-польскі тэматычна-тэрміналагічны слоўнік = Białorusko-polski słownik tematyczno-terminologiczny. Укладанне, 2014. ISBN 978-985-6992-58-5 ,
«Снег». С. Пшыбышэўскі . Пераклад, 2015,
«Калевала». Пераклад з фінскай Я. Лапаткі . Рэдагаванне перакладу, 2015. ISBN 978-985-6783-73-2 ,
«Сіняя світа: Казкі, легенды, паданні». Апрацоўка некаторых казак, 2015. ISBN 978-985-15-2485-9 ,
«Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя». (з П. Васючэнкам і М. Тычынам ), 2015. ISBN 978-985-6992-77-6 ,
Два новыя тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст.: Жанравая прыналежнасць, моўныя асаблівасці, праблема атрыбуцыі (з Я. Янушкевічам ) // Acta Albaruthenica-16. Warszawa 2016,
«І боль, і прыгажосць. Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага». 2016. ISBN 978-985-6992-86-8 ,
«Песні». Сапфо . Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-01-1 ,
«Выбраныя песні з „Канцаньерэ“». Ф. Петрарка . Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-06-6 ,
«Выбранае». П. дэ Рансар . Пераклад (з Н. Мацяш і З. Коласам ), 2016. ISBN 978-985-7164-02-8 ,
«Выбраная паэзія». Ё. В. Гётэ . Пераклад (з В. Сёмухам ), 2016. ISBN 978-985-7164-04-2 ,
«Выбраная паэзія». Ф. Гёльдэрлін . Пераклад, 2016. ISBN 978-985-7164-27-1 ,
«Выбраныя вершы». Г. Апалінэр . Пераклад (з А. Хадановічам , У. Лянкевічам , Г. Янкутай , К. Маціеўскай , З. Коласам ), 2016. ISBN 978-985-7164-30-1 ,
«Выбранае». Дж. Кітс . Пераклад. (з Р. Барадуліным , І. Крэбсам , Г. Янкутай , К. Маціеўскай ), 2017. ISBN 978-985-7164-33-2 ,
«Голад». К. Гамсун . Пераклад, 2017. ISBN 978-985-7165-10-0 ,
«Выбраная паэзія». Я. Врхліцкі . Пераклад, 2017. ISBN 978-985-7164-49-3 ,
«Пад вольным небам: Выбраныя вершы». Т. Транстромер . Пераклад часткі твораў, укладанне, рэдакцыя перакладаў, 2017. ISBN 978-985-7164-56-1 ,
«Чужое каханне наступстваў не бачыць». Ф. У. Радзівіл . Пераклад лібрэта оперы, 2017. ISBN 978-985-7185-04-7 ,
«Выбранае». Я. Каханоўскі . Пераклад (з А. Хадановічам ), 2017. ISBN 978-985-7164-45-5 ,
«Гісторыя Латвіі». І. Бутуліс , А. Зунда . Рэдагаванне і пераклад асобных частак, 2017. ISBN 978-985-7164-60-8 ,
«Выбранае». К. Кавафіс . Пераклад, 2017. ISBN 978-985-7164-43-1 ,
«Выбраная лірыка». Х. Р. Хіменес . Пераклад. (З Р. Барадуліным , Я. Лапаткам ), 2017. ISBN 978-985-7164-62-2 ,
«Выбраная паэзія». Х. Н. Бялік . Пераклад. (З Р. Барадуліным ), 2017. ISBN 978-985-7164-65-3 ,
«Словы і вобразы: Літаратура і мастацтва ад старажытнасці да канца XVIII ст.». Ч. І., 2017. ISBN 978-985-7164-67-7 ,
«Выбраная паэзія». М. Эмінэску . Пераклад (з Р. Барадуліным і К. Коракс ), 2017. ISBN 978-985-7164-33-2 ,
«Тэорыі літаратуры ХХ ст.». А. Бужыньска , М. П. Маркоўскі . Навуковае рэдагаванне перакладу, 2017. ISBN 978-985-7136-66-7 ,
«Баладына». Ю. Славацкі . Пераклад, прадмова, каментар. 2018. ISBN 978-985-7164-86-8 ,
«Выбраная лірыка». Г. Тракль . Пераклад (з В. Сёмухам ), 2018. ISBN 978-985-7164-61-5 ,
«Словы і вобразы: Літаратура і мастацтва ад старажытнасці да канца XVIII ст.». Ч. ІІ, 2018. ISBN 978-985-23-0004-9 ,
«Пігмаліён». Б. Шоў . Пераклад (з У. Палупанавым ), каментар. 2018. ISBN 978-985-23-0005-6 ,
Т. С. Эльёт . Парожнія людзі. Пераклад, 2018,
«Выбраныя вершы». У. Саба . Пераклад, 2018. ISBN 978-985-23-0020-9 ,
«Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці. Нарысы». (з А. Трусавым і А. Хадыкам ), 2018. ISBN 978-985-23-0012-4 ,
«Выбраная лірыка». А. Міцкевіч . Пераклад (з І. Багдановіч , С. Мінскевічам і інш.), 2018. ISBN 978-985-0031 -5
«Культурная геаграфія». П. Церашковіч . Рэцэнзаванне і рэдагаванне, 2018. ISBN 978-985-23-0040-7 ,
«Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць». Б. Брэхт . Прадмова, каментар, 2019. ISBN 978-985-23-0036-0 ,
«Выбраная лірыка». Ду Фу . Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0044-5 ,
«Выбраная лірыка». Эрлінг Кітэльсен . Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0047-6 ,
«Выбранае». Ў. Блэйк . Пераклад (з У. Лянкевічам , Г. Янкутай , І. Паўловіч ), 2019. ISBN 978-985-23-0046-9 ,
«Выбраныя вершы». Т. Вянцлава . Пераклад. (з А. Хадановічам , А. Разанавым , А. Мінкіным , В. Вячоркам ), 2019. ISBN 978-985-23-0053-7 ,
«Песні і фрагменты». Анакрэон . Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0069-8 ,
«Выбраная лірыка». Гунар Экелёф . Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0068-1 ,
«Гісторыя румынаў». Ёан Аўрэл Поп . Рэдагаванне перакладу, 2019. ISBN 978-985-23-0072-8 ,
«Уводзіны ў філасофію». Укладанне (з П. Баркоўскім , А. Сідарэвічам ), пераклад і рэдагаванне шэрагу перакладаў тэкстаў, 2019. ISBN 978-985-23-0075-9 ,
«Вершы і фрагменты». Архілох . Пераклад, 2019. ISBN 978-985-23-0078-0 ,
«Сакральная паэзія». Энхедуанна . Пераклад (з Ю. Цімафеевай ), 2019. ISBN 978-985-0079 -7,
«Выбранае». Ф. Песоа . Пераклад (з Ю. Цімафеевай , К. Маціеўскай , А. Хадановічам , Г. Янкутай , І. Крэбсам ), 2019. ISBN 978-985-23-0084-1 ,
«Выбраная паэзія». М. Эмінэску . Ілюстр. выданне (кіраўнік праекта Алена Зейбек ). Пераклад (з Р. Барадуліным і К. Коракс ), 2020. ISBN 978-985-23-0087-2 ,
«Выбраныя песні». Дж. Леапардзі . Пераклад (з А. Данільчык ), 2020. ISBN 978-985-0089 -6,
«Выбраныя творы». Бабур . Пераклад, 2020. ISBN 978-985-0090 -2,
«Старагрэцкая драматургія». Укладанне, пераклад (з Ю. Дрэйзіным ), каментар, 2020. ISBN 978-985-0088 -9,
«Перша Конституція України, написана гетьманом П. Орликом і узгоджена з козацькою радою 5 квітня 1710 року / Першая Канстытуцыя Украіны, напісаная гетманам П. Орлікам і ўзгодненая з казацкай радай 5 красавіка 1710 года», рэдагаванне перакладу, 2020. ISBN 978-985-7235-28-5 ,
«Выбраная паэзія». Стэйн Стэйнар . Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0100-8 ,
«Асновы прадпрымальнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці: Дапаможнік». Укладанне. 2020, 2-е, папраўл. выд. 2021 ,
«Выбраная паэзія». Назым Хікмет . Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0114-5 ,
«Выбраная паэзія». Цін Уевіч . Пераклад (з С. Шупам ), 2020. ISBN 978-985-23-0116-9 ,
«Выбраныя творы». Том 1. «Працэс»: раман. Ф. Кафка . Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0131-2 ,
«Выбраныя творы». Том 2. «Ператварэнне»: апавяданні. Ф. Кафка . Пераклад, 2020. ISBN 978-985-23-0132-9 ,
«Румынскія казкі» (Аўтары: Іон Крангэ , Петрэ Іспірэску ). Пераклад (са З. Коласам ), 2021. ISBN 978-985-23-0144-2 ,
Кароткі сучасны літоўска-беларускі і беларуска-літоўскі слоўнік = Dabartinis trumpas lietuvių-baltarusių, baltarusių-lietuvių kalbų žodynas. Укладанне, 2021. ISBN 978-985-23-0152-7 ,
«Выбраная паэзія». Аль-Бухтуры . Пераклад, 2021. ISBN 978-985-23-0149-7 ,
«Выбраная лірыка». Марына Цвятаева . Пераклад, 2021. ISBN 978-985-23-0150-3 ,
«Логіка». Павел Баркоўскі . Агульнае рэдагаванне, 2022. ISBN 978-985-23-0165-7 ,
«Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны…». Стэфан Жаромскі . Пераклад. «Літаратурная Беларусь» № 2 (186), люты 2022 г.,
«Замак»: раман. Ф. Кафка . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0173-2 ,
«Зніклы»: раман. «Восем сшыткаў in octavo» Ф. Кафка . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0174-9 .
«Выбраная лірыка». Герыт Ахтэрберг . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0166-4 ,
«Выбраныя айрэны». Нагапет Кучак . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0168-8 ,
«Выбраная лірыка». Поль Верлен . Пераклад (з А. Хадановічам , Л. Дранько-Майсюком ) 2022. ISBN 978-985-23-0176-3 ,
«Выбраная лірыка». Нэлі Закс . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0177-0 ,
«Выбраная паэзія». Рой Кэмпбел . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0178-7 ,
«Выбраная паэзія». Сальваторэ Квазімада . Пераклад, 2022. ISBN 978-985-23-0188-6 ,
«Выбраная лірыка». Максім Багдановіч . Укладанне, 2022. ISBN 978-985-23-0193-0 ,
Кароткі падручны беларуска-англійскі слоўнік, Укладанне, 2023. ISBN 978-985-23-0204-3 ,
«Выбраная паэзія». Мацей Казімір Сарбеўскі . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0206-7 ,
«Паэзія аўстралійскіх абшараў». Генры Лоўсан . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0208-1 ,
«Выбраная паэзія». Нікалаус Ленау . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0209-8 ,
«Выбраныя вершы». Бертальт Брэхт . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0211-1 ,
«Выбраныя паэтычныя творы». Змітрок Бядуля . Укладанне, 2023. ISBN 978-985-23-0210-4 ,
«Шчырая лірыка». Язэп Пушча . Укладанне, 2023. ISBN 978-985-23-0196-1 ,
«Выбраная лірыка». Уладзімір Арлоў . Укладанне, 2023. ISBN 978-83-968534-0-0 ,
«Вучэнне пра паняцце і Філасофская энцыклапедыя». Г. Ф. В. Гегель . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0212-8 ,
«Філеб». Платон . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0215-9 ,
«Паэтыка». Арыстотэль . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0214-2 ,
«Макбет». Уільям Шэкспір . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-23-0219-7 ,
«Філасофскія даследаванні пра сутнасць чалавечай свабоды». Ф. В. Ё. Шэлінг . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-7247-62-2 ,
«Філасофія як дакладная навука». Э. Гусэрль . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-7247-63-9 ,
«Пра паняцце навукавучэння або так званай філасофіі. Першыя ўводзіны ў навукавучэнне». Ё. Г. Фіхтэ . Пераклад, 2023. ISBN 978-985-7247-68-4 ,
«Ecce homo». Ф. Ніцшэ . Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-73-8 ,
«Эцюды пра любоў і каханне». Х. Артэга-і-Гасэт . Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-74-5 ,
«Мастацтва філасофствавання». Б. Расэл . Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-79-0 ,
«Іліяда ». Гамер . Том І: песні І — ХІІ. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-83-7 ,
«Іліяда». Гамер. Том ІІ: песні ХІІІ — ХXIV. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7247-91-2 ,
«Попаль-Вух ». Эпас народа майя-кічэ. Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7334-02-5 ,
«Эпас пра Гільгамеша ». Пераклад, 2024. ISBN 978-985-7334-09-4 ,
«Любоўная лірыка». Ян Секунд . Пераклад, 2025. ISBN 978-985-7334-16-2 ,
«Скнара». Жан-Батыст Мальер . Пераклад (неапубл.),
«Запрашаем спадарства пад газ», «Людзі, якія ішлі». Тадэвуш Бароўскі . Пераклад (неапубл.),
«Паспець перад Госпадам Богам». Ганна Краль . Пераклад (неапубл.),
«Логіка-філасофскі трактат». Л. Вітгенштайн . Пасляслоўе Б. Расэла . Пераклад (неапубл.),
«Пра пераклады». Р. Інгардэн . Пераклад (неапубл.).
Крыніцы
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Лявон Пятровіч Баршчэўскі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса . — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 1992—1995. , т.1.
Лявон Барщевський: «Найкращі перакладачи — ті, хто займаються тільки перекладами…»: Розмова з Віталієм Пономарьовим // Акцент: Альманах. Вип. 2 (4). Київ: «Темпора», 2010. С. 452—455 (па-ўкраінску).
Апазіцыя БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ склікання: Дакументы, факты, каментары А. В. Кур’яновіча . Смаленск, 2015.
Лявон Баршчэўскі // Тамковіч, А. Найноўшая гісторыя ў асобах. — Мн., 2013. С. 522—536.
Lawon Barszczeuski. Podwójne światy. Wywiad Małgorzaty Nocuń z Lawonem Barszczeuskim / Double Worlds: Małgorzata Nocuń Talks to Lavon Barshcheusky. Kraków: Villa Decius 2014 (па-польску і па англійску).
6:0 на карысць Лявона Баршчэўскага. Інтэрв’ю Марыны Коктыш з Лявонам Баршчэўскім // Народная воля. 2018. 2 сак.
«Калі нейкі літаратурны шэдэўр не перакладзены на беларускую мову — гэта дакор нам усім». Інтэрв’ю Міхася Скоблы з Лявонам Баршчэўскім // Народная воля. 2022. 23 снежня.
«Усё пачалося з Гётэ, або Дарога даўжынёю ў 40 гадоў» (Гутарка Алеся Смаленчука з Лявонам Баршчэўскім.) // Homo Historicus 2024. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Варшава, 2024. С. 240—246.
Спасылкі