Гісторыя коней Пржавальскага ў Беларусі пачалася з коней, якія былі выпушчаны заолагамі ў Чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны[1]. Гэтыя асобіны былі нашчадкамі коней, прывезеных з паўночнага захаду Кітая ў запаведнік «Асканія-Нова» для спробы ўзнавіць гэты від, страчаны ў прыродным асяроддзі. З часам з-за рэгулярных пажараў у Зоне і некантраляванага браканьерства на тэрыторыі табуны коней усё больш і больш пачалі ссоўвацца ў бок беларускай мяжы, а потым і цераз яе[1]. У 2007 годзе дзве самкі з самцом перайшлі на беларускую тэрыторыю[2]. Тэхнічна называць гэтых коней выключна беларускімі нельга, паколькі перыядычна яны выкарыстоўваюць і ўкраінскую тэрыторыю, з-за гэтага ж нельга і дакладна палічыць іх колькасць і межы выкарыстаных імі ўчасткаў, бо мусіць быць створана міждзяржаўная група для адначасовага і комплекснага вывучэння ўсёй Чарнобыльскай папуляцыі коней[1].
Папуляцыя коней Пржавальскага ў зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС з’яўляецца адной з самых вялікіх у свеце, але пакуль не вядома дакладна, якая яе частка стала жыве на тэрыторыі Беларусі. Акрамя гэтага трэба адзначыць, што толькі ў Манголіі і Чарнобыльскай зоне цяпер існуюць сапраўды «дзікія» папуляцыі гэтых коней. У астатніх месцах яны або ўтрымліваюцца зусім у няволі, або ўвесь ці некаторы час года ўтрымліваюцца ў вальерах рознай плошчы. З іншага боку, вальерызацыя памагае пазбегнуць гібрыдызацыі са свойскімі конямі, чаго не ўдалося выключыць у Чарнобыльскай папуляцыі. Назіранне за чарнобыльскімі конямі дало звесткі, што там прысутнічаюць коні з выразна гібрыднымфенатыпам (адной з прыкмет, напрыклад, з’яўляецца доўгая грыва). Ёсць верагоднасць, што ДНК-даследванні пакажуць, што там не засталося ніводнай асобіны з чыстым генатыпам, але рэсурсаў на такі аналіз пакуль не выдаткавалі. Тым часам пакуль вучоныя абмяркоўваюць, як захаваць від хоць бы фенатыпічна[2].
Экалагічна табуны коней Пржавальскага ў Чарнобыльскай зоне адаптаваліся выдатна: яны выкарыстоўваюць напаўразбураныя будынкі выселеных населеных пунктаў для аховы ад непагадзі, распрацавалі ўласную бліскучую тактыку барацьбы супраць буйных драпежнікаў — рысі і ваўка, а таксама добра адчуваюць сябе на травяным рацыёне метлюжковых, якія растуць у зоне[1].
Больш-менш стала на беларускай частцы чарнобыльскай зоны жывуць тры невялікіх табуны. Табун звычайна складаецца з невялікай сям’і: 4 — 5 дарослых жарабіц з нашчадкамі і адзін жарабец на чале статка. Жарабцы, якія дасягнулі сталасці, з табуна выганяюцца і жывуць паасобку або фармуюць сваю халасцяцкую групу[2].
Біялогія
Цэнтрам актыўнасці гэтых жывёл у Беларусі з’яўляюцца закінутыя вёскі пасярод лесу, вакол якіх размешчаны невялікія зарастаючыя палі. Пры гэтым коні без праблем заходзяць даволі глыбока ў лес. З беларускага боку ёсць вельмі шырокія былыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якія яшчэ не паспелі зарасці. Аднак коні Пржэвальскага туды не выходзяць. Яны любяць шырокія супрацьпажарныя прасекі ў лесе і ахвотна выкарыстоўваюць чалавечыя пабудовы. Перш за ўсё гэта закінутыя, але яшчэ не цалкам разбурана стайні і кароўнікі, якія служаць жывёлам хованкай ад непагадзі, часцей зімой, але і летам таксама[4].
У зімовы перыяд адзначана скусывание галінак яблынь-дзічак, маладых бярозак, вярбы, хвоі, верхавін палыну звычайнага. Коні Пржэвальскага ахвотна ўжываюць у корм апалыя яблыкі ў садах выселеных вёсак, пра што сведчаць густыя ўсходы яблынек у чэрвені на купках конскага гною[5]. У зімовы час таксама адзначана цебянёўка(руск.) (бел..
Дерябина Т. Г. «С новым видом?» / Родная прырода, 2010, № 7. с. 10-13
Дерябина Т. Г. «Лошадь Пржевальского в Беларуси» / Лесное и охотничье хозяйство. 2016. № 2. с. 43-47.
Соколов И. И. «Копытные звери» / Фауна СССР. Млекопитающие, т. 1, в. 3. Москва-Ленинград, 1959 с. 52-63
Bennet D., Hoffmamm R. S. «Equus caballus»/ Mammalian Species. 1999, № 628, pp. 1–14
Knowles J., Wakefield S. «Przewalski’s Horses» / Zebras, Asses, and Horses. An Action Plan for the Conservation of Wild Equids". 1992. pp. 21–23
Дерябина Т. Г. «Лошадь Пржевальского (Equus ferus przewalskii Polj., 1881) в условиях белорусской зоны отчуждения Чернобыльской АЭС» / Вісті Біосферного заповідника «Асканія-Нова», том 17, 2015. С.54-59