Высакародны алень у Беларусі

Высакародны алень у Белавежскай пушчы

Высакародны алень для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, буйны прадстаўнік беларускай фаўны капытных  (руск.).

Гістарычныя звесткі

Да XX стагоддзя

Паштовая марка з выявай палявання на аленя

На тэрыторыі Беларусі абарыгенны еўрапейскі алень быў шматлікім у XII-XVI стагоддзях, Вызначаўся больш буйнымі, чым цяпер, памерамі. У канцы XVIII стагоддзя падвергнуўся вынішчэнню нават у Белавежскай пушчы. У 1865 годзе ў Белавежскую пушчу з Сілезіі завезлі 5 самцоў і 13 самак аленяў. Іх змясцілі ў звярынец — у агароджаным участку лесу. У натуральных угоддзях жывёлы з’явіліся толькі ў 1890 годзе, паклаўшы пачатак вольнай папуляцыі[1]. Неаднаразовыя абвалы загарадзі давалі магчымасць аленям сыходзіць са звярынца ў пушчу. У 1894 годзе звярынцы было 300, а ў лясах пушчы каля 400 асобін. Для «асвяжэння крыві» ў пушчу неаднаразова завозіліся асобныя партыі жывёл з лепшых паляўнічых гаспадарак Еўропы. У 18911905 гадах было завезена 618 аленяў.

Першая палова XX стагоддзя

У 19051910 гадах аленяў было ўжо больш за 5000, па іншых дадзеных, каля 10000. Да таго часу алені моцна размножыліся і з’елі падрост у пушчы, знішчылі вербалоз у поймах малых рэк, што пацягнула за сабой прыкметнае абмяленне рэчак і раўчукоў, а некаторыя з іх высахлі цалкам. Прыйшлося ствараць штучныя вадапоі ў выглядзе невялікіх вадаёмаў са стаячай вадой. Вада ў іх з цягам часу псавалася, загнівала і ў выніку з-за гэтага ўспыхнула эпізаатыя, ад якой частка аленяў загінула. У 1914 годзе колькасць аленя ў пушчы дасягнула 6800 асобін[1].

У 1915 годзе Белавежскую пушу занялі немцы. Драпежніцкае вынішчэнне жывёл прывяло да катастрафічнага змяншэння іх колькасці, і ў 1921 годзе ў пушчы засталося толькі 6-8 аленяў. Пасля сыходу немцаў пакінутых аленяў ахоўвалі палякі, а месца, дзе яны жылі, абвясцілі рэзерватам. Колькасць жывёл стала прыкметна павялічвацца. За гады Другой Сусветнай вайны колькасць аленяў зноў знізілася[1].

На тэрыторыю Івянецкага і Валожынскага раёнаў (Мінскай вобласці) 6 аленяў (3 самца і 3 самкі) завезены ў 1929 годзе з Польшчы абшарнікам Тышкевічам для развядзення і будучай палявання на іх. Жывёл выпусцілі ў спецыяльна абгароджаны ўчастак лесу ў 4 км² — рэзерват. У 1934 годзе іх было ўжо 86. У гэтым жа годзе 38 аленяў са звярынца выпусцілі ў суседнія лясы. За гады Другой Сусветнай вайны лік аленяў паменшыўся і на тэрыторыі Валожынскага і Івянецкага раёнаў было ў 1946 годзе 11, у 1948 годзе — 39, а ў 1949 годзе — 54 аленя[1].

Другая палова XX стагоддзя

Паштовая марка Беларусі 1995 года.

У 1946 годзе Белавежскай пушчы на тэрыторыі Беларусі ўжо налічвалася 270 жывёл. Вядомая спроба засялення высакародным аленем Налібоцкай пушчы: у 1929 годзе 6 аленяў былі выпушчаныя ў абгароджаны ўчастак лесу. Гэтыя асобіны добра прыжыліся і пачалі размнажацца, аднак у 1940-я гады ўся іх папуляцыя была знішчаная драпежнікамі і браканьерамі[1].

У 1956-68 гадах завезены 249 аленяў з Варонежскага запаведніка  (руск.), а ў 1968-87 гадах — 1598 асобін з Белавежскай пушчы расселены ў розныя раёны рэспублікі. У 1956—1964 гадах — у Бярэзінскі запаведнік[1].

У 1955 годзе ў Бярэзінскі запаведнік з Варонежскага завезлі 49 аленяў. Выпусцілі іх ва ўрочышчы Ніўкі[1].

Да 1995 года было створана 28 лакальных папуляцый гэтага віду, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Асіповіцкая, Пружанская, Налібоцкая, Машканская, Негарэльская[1].

У сярэдзіне 70-х гадоў у рэспубліцы налічвалася каля 3 тысяч асобін, прычым 80 % з іх знаходзіліся ў Белавежскай пушчы. Колькасць працягвала расці і ў 1984 годзе дасягнула 5,0[2], а ў 1985 — 5,6 тысяч асобін. У другой палове 80-х гадоў колькасць аленя на тэрыторыі рэспублікі вагалася ў межах 5,2-5,6 тысяч асобін. За перыяд з 1995 па 2002 год пагалоўе высакароднага аленя ў паляўнічых гаспадарках Беларусі вырасла з 4226 да 4590 галоў. Пагалоўе аленя ў запаведніках і нацыянальных парках ацэньвалася ў 1015 галоў[1].

Колькасць аленя ў Беларусі ў 2014 годзе склала 13600 асобін (у 2003 — 4887). Від вельмі нераўнамерна размеркаваны па тэрыторыі рэспублікі. Асноўная колькасць высакароднага аленя (40 %) засяроджаная ў заходняй частцы краіны ў некалькіх лакальных папуляцыях (Белавежская-пружанская −3,5 тысяч або 29 % і Налібоцкая — 1,3-1,35 тысяч або 11 %)[1].

Сучасная папуляцыя

Самец высакароднага аленя
Саміца высакароднага аленя

Алень рэгіструецца прыкладна ў 60 % раёнаў Беларусі. Самая высокая па раёнах сярэдняя яго шчыльнасць ў Гродзенскай вобласці (1,13 асобін/1000 га лясных угоддзяў). Далей па ступені змяншэння ідуць Магілёўская (0,93), Мінская (0,73), Брэсцкая (0,64), Віцебская (0,34) вобласці. Адсутнічае на большай частцы Гомельскай вобласці[1].

Беларусь засяляе Cervus elaphus elaphus L. — сярэднееўрапейскі алень. У выніку натуральнага і штучнага рассялення ў Беларусі склалася змяшанае насельніцтва нашчадкаў белавежскіх і варонежскіх аленяў, якія адрозніваюцца не толькі паходжаннем, але і шэрагам марфалагічных прыкмет. Адсюль складанасць унутрывідавай сістэматыкі высакароднага аленя[1].

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Высакародныя алені жывуць у Гродзенскім, Віцебскім[3] і Мінскім заапарках[4], у Магілёўскім заасадзе[5].

Біялогія

У межах Беларусі алень часцей трымаецца ў хваёвых, лісцяных і змешаных лясах з добра развітым падростам і падлескам, з пакрытымі травой палянамі, паблізу вадаёмаў, лугоў і палёў. Найбольшую ролю ў кармавым рацыёне гуляюць метлюжковыя, асабліва вясной і ў пачатку лета. Часта ядуць астравыя, бабовыя і парасонавыя. Зімой у мнагалетнікаў алені ўжываюць зялёныя прыкаранёвыя лісце і сцёблы. З драўняна-хмызняковых раслін алені ядуць дуб, ясень, клён, бук, асіну, ліпу, рабіну, вярбу, брызгліну, каліну, плюшч, амелу і інш. Ядуць лісце, пупышкі, парасткі, грызуць кару. Пры недахопе кармоў ядуць таксама парасткі і ігліцу хвоі і ядлоўца, радзей — піхты і елкі[6].

У культуры

У філатэліі

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л ОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) Архівавана 21 студзеня 2024. (руск.)
  2. Улік колькасці жывёл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 161
  3. ОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) Архівавана 18 мая 2023. (руск.)
  4. Высакародны алень Архівавана 15 чэрвеня 2016. (руск.)
  5. Олень благородный (Cervus elaphus) (руск.)
  6. Олень благородный (Cervus elaphus) (руск.)

Літаратура

  • Шостак С. В. «Олень благородный»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.237-241
  • Бондаревич В. «Благородный олень»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2015. № 10 с.33-37
  • Козорез А. И. «Ресурсы оленьих Беларуси»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2014, № 11 °C.42-47
  • Обзоры результативности экологической деятельности ЕЭК ООН. Беларусь. Третий обзор / Серия обзоров результативности экологической деятельности. Выпуск № 44. Нью-Йорк и Женева, 2016. −445с.
  • Быкова Н. К., Лях Ю. Г., Пальчевская К. И., Ермолаева И. А., Янута Г. Г. «Животный мир»/ Состояние природной среды Беларуси. Экологический бюллетень за 2013 год. Минск, 2014 °C.272-305
  • Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
  • Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.

Спасылкі

Read other articles:

ErzurumSeçmen sayısı510.281Sandık sayısı2.241AK Parti4 / 6 MHP1 / 6 Yeşil Sol Parti1 / 6 2023 Türkiye genel seçimleri ve 2023 Türkiye cumhurbaşkanlığı seçimi (resmî adlarıyla 28. dönem Türkiye Büyük Millet Meclisi üyeleri ve Türkiye cumhurbaşkanı seçimi) Erzurum ilinde yapılmıştır. Milletvekilliği ve Cumhurbaşkanlığı sonuçları YSK kesin sonuç verisi iken, il bazlı seçim sonuçları YSK'nin Sandık Sonuçları Paylaşım Sis...

 

School in Idukki District, IndiaMontfort School, AnakkaraLocationAnakkaraIdukki District 685512IndiaInformationMottoTruth TriumphsPatron saint(s)St. Louis Grignion de MontfortEstablished1995Websitehttp://montfortanakkara.com Montfort School, Anakkara is the first Montfortian School in Kerala started in June 1995. Montfort Brothers have been working in India for over 100 years. A good number of these Brothers hail from Kerala. Location Montfort School is located 15 km from Thekkady, the r...

 

Untuk penggunaan bahan ini dalam bidang medis, lihat Gips. GipsumDesert rose, 47 cm longUmumKategoriKalsium mineralRumus kimiaCalcium sulfate CaSO4·2H2OIdentifikasiWarnaColorless to white; with impurities may be yellow, tan, blue, pink, brown, reddish brown or grayPerawakanMassive, flat. Elongated and generally prismatic crystalsSistem kristalMonoclinic 2/m - PrismaticBentuk kembaranVery common on {110}BelahanPerfect on {010}, distinct on {100}PecahanConchoidal on {100}, splintery parallel t...

Танцювальна платформа DDR для версії на PlayStation Танцювальна платформа, також відома як танцювальний мат, танцювальний килимок або денспад — плоский ігровий контролер, який використовується в танцювальних іграх. Існують теж не-танцювальні ігри, в яких управління можна зд

 

Artikel ini tidak memiliki referensi atau sumber tepercaya sehingga isinya tidak bisa dipastikan. Tolong bantu perbaiki artikel ini dengan menambahkan referensi yang layak. Tulisan tanpa sumber dapat dipertanyakan dan dihapus sewaktu-waktu.Cari sumber: Kopral Satu TNI – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTOR Pangkat militer Indonesia Angkatan Darat Angkatan Laut Angkatan Udara Perwira Jenderal Besar Laksamana Besar Marsekal Besar Jender...

 

عالم الماءWaterworld (بالإنجليزية) معلومات عامةالصنف الفني فيلم أكشن[1][2][3] — فيلم خيال علمي[1][2][3] — فلم ما بعد الكارثة — فيلم ديستوبيا الموضوع seamanship (en) تاريخ الصدور 1995 28 يوليو 1995[4] (الولايات المتحدة)21 سبتمبر 1995[5] (ألمانيا)13 أكتوبر 1995[6] (السوي...

Christoph Driessen im September 2020 im Kölner Rheinauhafen. Christoph Driessen (* 1967 in Oberhausen) ist ein deutsch-niederländischer Journalist und Historiker. Inhaltsverzeichnis 1 Leben und Werk 2 Werke 3 Weblinks 4 Einzelnachweise Leben und Werk Driessen wurde in Oberhausen als Kind eines niederländischen Vaters und einer deutschen Mutter geboren und wuchs in Deutschland auf. Er studierte an der Universität Dortmund Journalistik und Geschichte und promovierte 1994 mit einer Arbeit ü...

 

Allee-Center Remscheid Basisdaten Standort: Remscheid Eröffnung: 20. Februar 1986 Gesamtfläche: 32.000 m² Verkaufsfläche: 30.000 m² Geschäfte: 100 Besucher: 31.000 täglich Betreiber: ECE Projektmanagement Website: www.allee-center-remscheid.de Verkehrsanbindung Haltestellen: Allee-Center, Friedrich-Ebert-Platz Autostraßen: A 1, Ausfahrt Remscheid, Richtung Zentrum Sonstige: B 229 Parkplätze: 1.000 Fahrradparkplätze: 20 Lage des Einkaufszentrums Koordinaten: 51° 10′ 53,2...

 

كريم محسن حسن عضو مجلس النواب العراقي في المنصب2005 – 2010 معلومات شخصية اسم الولادة كريم محسن حسن اليعقوبي الميلاد القرن 20  مواطنة العراق  الديانة شيعة الحياة العملية المهنة سياسي  الحزب حزب الفضيلة الإسلامي العراقي تعديل مصدري - تعديل   كريم محسن حسن اليعقوبي وهو س...

Airport in Shayrat, Homs GovernorateShayrat Airbaseقاعدة الشعيرات الجويةQaeidat al-Shshaeirat al-JawwiaIATA: noneICAO: noneFAA LID: OS65SummaryAirport typeMilitaryOwnerSyrian Armed ForcesOperatorSyrian Arab Air Force Russian Armed Forces Iranian Armed Forces Iranian Revolutionary Guard CorpsLocationShayrat, Homs GovernorateIn useUnknown–presentCoordinates34°29′24″N 36°54′32″E / 34.49000°N 36.90889°E / 34.49000; 36.90889MapShayrat Air Ba...

 

السكريةمعلومات عامةالصنف الفني دراماتاريخ الصدور 14 يناير 1973مدة العرض 130 دقيقةاللغة الأصلية العربيةمأخوذ عن السكريةالبلد  مصرالطاقمالمخرج حسن الإمامالقصة نجيب محفوظالسيناريو والحوار ممدوح الليثيالبطولة يحيى شاهينميرفت أميننور الشريفمها صبريعبد المنعم إبراهيمزهرة ...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Agustus 2012. Gerakan Nelajan MarhaenisBahasa resmi Bahasa IndonesiaAfiliasiPartai Nasional Indonesia Gerakan Nelajan Marhaenis adalah sebuah organisasi nelayan di Indonesia yang berhubungan dengan dengan Partai Nasionalis Indonesia (PNI).[1] GNM adalah bagi...

Israeli jurist (born 1959) This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Yael Willner – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2018) (Learn how and when to remove this template ...

 

У этого термина существуют и другие значения, см. Инкапсуляция. Инкапсуляция последовательности пользовательских данных в TCP/IP протоколах. Инкапсуля́ция в компью́терных сетя́х — это метод построения модульных сетевых протоколов, при котором логически независимые ф...

 

قائم 114: (بالإنجليزية: Ghaem-114)‏ هو صاروخ مضاد للدروع جو_أرض موجه إيراني الصنع. من الممكن إطلاقه من عدة منصات لإصابة أنواع مختلفة من الأهداف. حيث يمكن إطلاقه من الطائرات بدون طيار أو المروحيات القتالية. مع إمكانية إستخدامه في الهجمات المضادة للدروع. يبلغ مداه 10 كيلومترات، وقاد...

2008 Sri Lankan filmAbaSinhalaඅබා Directed byJackson AnthonyWritten byJackson AnthonyBased onEarly chroniclesProduced byChandrakini CreationsStarringSajitha Anthony Malini Fonseka Ravindra Randeniya Sabeetha PereraCinematographySuminda WeerasingheEdited byRavindra GurugeMusic byNadeeka GurugeDistributed byEAP TheatersRelease date 8 August 2008 (2008-08-08) Running time118 minutesCountrySri LankaLanguageSinhala Aba is a 2008 Sinhalese film directed by Jackson Anthony and c...

 

River in PolandKaczawaThe Bridge over the River Kaczawa in LegnicaMap of the Kaczawa; the river flows northwardsLocationCountryPolandPhysical characteristicsSource  • locationKaczawskie Mountains Mouth  • locationOder • coordinates51°17′51″N 16°25′13″E / 51.2974°N 16.4202°E / 51.2974; 16.4202Length98 km (61 mi)Basin size2,500 km2 (970 sq mi)Basin featuresProgression...

 

Cambodian romantic tragedy folk tale A 2012 Tum Teav cover Tum Teav (Khmer: ទុំទាវ [tum tiəw]; meaning Tum and Teav) is a mid-19th century Cambodian romantic tragedy folk tale. It is originally based on a poem and is considered the Cambodian Romeo and Juliet and has been a compulsory part of the Cambodian secondary national curriculum since the 1950s.[1] Although its first translation in French had been made by Étienne Aymonier already in 1880, Tum Teav was popul...

Rotameter outline مقياس الجريان أو مقياس الجريان الدوار أو الروتاميتر (بالإنجليزية: Rotameter)‏ جهاز يستخدم لقياس معدل السريان ويتكون من أنبوبة رأسية مسلوبة شفافة بداخلها جسم عائم يتحرك في وضع رأسي ويتوقف ارتفاعه داخل الأنبوبة علي معدل السريان. القوى المؤثرة على الجسم العائم وزن الجس...

 

خريطة العالم وبها أراضي الولايات المتحدة باللون الأخضر تشمل أراضي الولايات المتحدة أي منطقة تقع ضمن نطاق الولاية السيادية لحكومة الولايات المتحدة الفيدرالية؛[1] بما في ذلك جميع المياه المحيطة بالجزر أو الأراضي القارية الأمريكية، والسفن التابعة للبحرية الأمريكية.[2...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!