З 1991 па сакавік 2011 года ўжываўся паясны час і меў месца дадатковы штогадовы перавод гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 на 1 гадзіну наперад (летні час) і ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 на 1 гадзіну назад[1].
З восені 2011 года Беларусь услед за Расіяй адмовілася ад сезоннага пераводу стрэлак. Быў усталяваны круглагодны час UTC+3[2] (гэта значыць гэтак жа, як і ў 1930—1990 гадах). Пры гэтым да 2014 года захоўвалася пастаянная розніца ў 1 гадзіну з Масквой (у 2014 годзе ў Расіі быў вернуты перавод стрэлак улетку).