Комі-Пярмя́цкая акру́га (руск.: Коми-Пермяцкий округ, комі-пярм.: Коми-Пермяцкӧй округ, Перем Коми кытш) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, акруга ў Пермскім краіРасіі. Размяшчаецца на паўночным захадзе края.
Геаграфія
Комі-Пярмяцкая акруга знаходзіцца ў нізоўі Урала, у крайняй усходняй частцы еўрапейскай часткі Расіі. Плошча акругі складае 32800 км², найвышэйшая кропка над узроўнем мора — 335 м, 82 % тэрыторыі пакрытыя лясамі[2]. Тэрыторыя Комі-Пярмяцкай акругі складае 20,0 % ад тэрыторыі ўсяго Пермскага края[2], у які ўваходзіць акруга. На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кама (у прыватнасці, паўднёва-ўсходняя частка акругі выходзіць сваімі межамі да Камскага вадасховішча), а таксама Іньва, Каса і Вясляна.
Акруга мяжуе з астатнімі раёнамі Пермскага края, а таксама з Рэспублікай Комі (на поўначы і паўночным захадзе) і Кіраўскаю вобласцю (на захадзе).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Комі-Пярмяцкая акруга падзяляецца на 7 муніцыпальных утварэнняў: 1 гарадскую акругу (Кудымкарскую, якая аб’ядноўвае на сваёй тэрыторыі адміністрацыйны цэнтр акругі горада Кудымкар) і шэсць муніцыпальных раёнаў. Муніцыпальныя раёны ўключаюць 30 сельскіх паселішчаў[заўв 1], у склад якіх у сваю чаргу ўваходзяць 705 сельскіх населеных пунктаў.
Назва
Арыгінальная назва
Адміністрацыйны цэнтр
Гайнскі
Гайнский муниципальный район, Гайна район
Гайны
Касінскі
Косинский муниципальный район, Кӧсладор район
Каса
Качоўскі
Кочевский муниципальный район, Кӧчладор район
Качова
Кудымкарская гарадская акруга
Кудымкарский городской округ
Кудымкарскі
Кудымкарский муниципальный район, Кудымкар район
Кудымкар
Юрлінскі
Юрлинский муниципальный район, Юрла район
Юрла
Юсьвінскі
Юсьвинский муниципальный район, Юсьва район
Юсьва
Гісторыя
Утвораная 26 лютага1925 года як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга ў складзе тагачаснай Уральскай вобласці РСФСР, захоўваючы сваю назву да 1977 года.
У 1977 годзе змяняе сваю назву на Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга.
У 1992 годзе акруга атрымала статус самастойнага суб’ектаРасійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым яна фармальна працягвала знаходзіцца ў складзе Пермскай вобласці і падтрымлівала з ёй свае адносіны на дамоўнай аснове (для поўнага выхаду акругі са складу вобласці было патрэбным прыняцце спецыяльнага федэральнага закона, як, напрыклад, у выпадку з Чукоцкай аўтаномнай акругай).
У 2003 годзе Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга і Пермская вобласць сталі ініцыятарамі рэферэндуму па аб’яднанні ў адзіны суб’ект федэрацыі[2]. 1 снежня2005 года аўтаномная акруга спыніла сваё існаванне, утварыўшы пры аб’яднанні з Пермскаю вобласцю новы суб’ект — Пермскі край. Аўтаномная акруга пры гэтым страціла свой статус суб’екта Расійскай Федэрацыі, пры гэтым у складзе Пермскага края на тэрыторыі колішняй аўтаномнай акругі ўзнікла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне — Комі-Пярмяцкая акруга.
Дэмаграфія
Колькасць насельніцтва складае 114 839 чалавек, большасць з якіх складаюць комі-пермякі (59,0 %) і рускія (38,2 %). Найбольш населенымі раёнамі акругі з’яўляюцца Кудымкарскі і Юсьвінскі — складаючы 24,0 % працэнты ад тэрыторыі, у іх засяроджаныя да 40,0 % насельніцтва[2].