Плошча 76 900 км², насельніцтва 3445,3 тыс. чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 44,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 78,3 % (2005).
У склад вобласці ўваходзіць 48 раёнаў, 28 гарадоў, 69 пасёлкаў гарадскога тыпу, 540 сельскіх адміністрацый і 4852 сельскіх населеных пункта. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ніжні Ноўгарад. Акрамя яго буйнымі гарадамі з’яўляюцца Дзяржынск, Арзамас, Сароў.
Ніжагародская вобласць выцягнута ў мерыдыяльным кірунку, яе працягласць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзнёслым Правабярэжжам.
Карысныя выкапні
Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басейне ракі П’яна ёсць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, з іх забалансавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана і цырконія Расіі[4].
Гідраграфія
Рачная сетка вобласці густая і уключае звыш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па яе тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі еўрапейскай часткі Расіі, як то Волга і яе правы прыток Ака. У ніжагародскім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Вятлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і змешаных лясоў.
Насельніцтва вобласці паводле вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года складае 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай з’яўляюцца рускія (93,9 %), другой паводле велічыні — татары (1,3 %).
Адміністрацыйны падзел
Арзамаскі раён г. Арзамас
Балахнінскі раён г. Балахна
Багародскі раён г. Багародск
Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
Вялікамурашкінскі раён в. Вялікае Мурашкіна
Бутурлінскі раён в. Бутурліна
Вадскі раён в. Вад
Варнавінскі район в. Варнавіна
Вацкі раён в. Вача
Вятлускі раён в. Вятлуга
Вазнясенскі раён в. Вазнясенскае
Валадарскі раён г. Валадарск
Варатынскі раён в. Варатынец
Васкрасенскі раён в. Васкрасенскае
Выксенскі раён г. Выкса
Гагінскі раён в. Гагіна
Гарадзецкі раён г. Гарадзец
Дальнеканстанцінаўскі раён в. Дальняе Канстанцінава
Дзівееўскі раён в. Дзівеева
Княгінінскі раён г. Княгініна
Кавернінскі раён г. Каверніна
Краснабакаўскі раён в. Красныя Бакі
Краснаакцябрскі раён в. Уразаўка
Кстоўскі раён г. Кстова
Кулябацкі раён г. Кулябакі
Лукаянаўскі раён г. Лукаянаў
Лыскаўскі раён г. Лыскава
Навашынскі раён г. Навашына
Паўлаўскі раён г. Паўлава
Першамайскі раён г. Першамайск
Перавозскі раён г. Перавоз
Пільнінскі раён в. Пільна
Пачынкаўскі раён в. Пачынкі
Сямёнаўскі раён г. Сямёнаў
Сяргацкі раён г. Сяргач
Сечанаўскі раён в. Сечанава
Сакольскі раён в. Сакольскае
Сасноўскі раён в. Сасноўскае
Спаскі раён в. Спаскае
Тонкінскі раён в. Тонкіна
Таншаеўскі раён в. Таншаева
Урэнскі раён г. Урэнь
Чкалаўскі раён г. Чкалаўск
Шарангійскі раён в. Шаранга
Шаткоўскі раён в. Шаткі
Шахунскі раён г. Шахунья
Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласці. Напрыклад гарадская акруга Бор.