Забайкальскі край — адзін з суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў Забайкаллі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чыта. Утворана 1 сакавіка 2008 года шляхам зліцця Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі і Чыцінскай вобласці.
Нацыянальны склад: рускія — 89,9 %, бураты — 6,8 %, украінцы — 0,6 %, беларусы — 0,2 %. Край падзяляецца на 31 раён. Найбуйнейшыя гарады: Чыта, Краснакаменск, Борзя, Пятроўск-Забайкальскі.