Касцёл Святых Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Камень Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Парафія існуе з 1451 года. Стары касцёл згарэў у 1944 годзе. Новазбудаваны касцёл кансэкраваны ў 1991 годзе.
Размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы вёскі. Пабудаваны цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма. Акаймаваны бутавай агароджай 19 ст. з арачнай брамай.
Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Над прамавугольным уваходным праёмам двухслуповы шатровы ганак[1].