Касцёл Святога Міхаіла Арханёла — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю.
Парафія існуе з 1545 года. Цяперашні будынак быў узведзены ў 1933 годзе. У 1960 годзе быў зачынены савецкімі ўладамі. Будынак храма быў перабудаваны, вежы былі знесены, а царкоўныя рэчы — знішчаны або разрабаваны. У 1990-ых гадах касцёл быў вернуты вернікам. На сённяшні дзень касцёл адрэстаўраваны і функцыянуе як храм[1].