Трохнефная бязвежавая базіліка з высокай паўкруглай апсідай, прарэзанай вялікім паўцыркульнымі вокнамі. Кампазіцыя будынку сіметрычная. Галоўны фасад вылучаны магутным порцікам з чатырма калонамідарычнага ордара, завершаны трохвугольным франтонам. Аб'ёмы бакавых нефаў ніжэй асноўнага, з боку галоўнага фасада і апсіды з атыкамі. Паверхні сцен чляняцца плоскімі лапаткамі па вуглах, завершаныя развітым шматслойным карнізам, які праходзіць па перыметры будынку. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходныя парталы маюць лучковае завяршэнне, дзверы філёнгавыя. У інтэр'еры сцены дэкарыраваныя пілястрамі з капітэлямі. Столь плоская, падшыўная. У дэкоры выкарыстаныя элементы ракако — ірваныя франтоны, пазалота, скульптура і разьба. Побач з касцёлам квадратная ў плане аднаярусная драўляная званіца пад пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным літым чыгуннымкрыжам.