Першая парафія была заснаваная ў 1539 годзе. Папярэдні касцёл пабудаваны ў 1928 годзе і быў закрыты ў 1940-я гады савецкімі ўладамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў знішчаны, а на яго падмурку пабудавалі калгасную кантору.
У 2010 годзе была зарэгістраваная парафія пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. У 2012 годзе, пасля аб’яднання двух мясцовых калгасаў, дзяржава перадала католікам будынак, які стаіць на месцы былога касцёла. У 2016 годзе мітрапаліт Мінска-МагілёўскіТадэвуш Кандрусевіч асвяціў адбудаваны касцёл[1].