Парафія ўтворана ў XVII стагоддзі, першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1622 годзе па фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутранае ўбранне ахвяраваў грошы яго сын Мацей. У 1891 годзе зачынены.
Пабудаваны ў 1906—1912 гадах з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Вільгельма Срокі[1].
Аднанефны аднавежавы храм з развітым трансептам і трохграннаю апсідай. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана трох’яруснай вежай-званіцай з невысокім шатровым дахам, бакавыя дэкарыраваны зубчастымі атыкавымі сценкамі.
Тарцы трансепта завершаны франтонамі зубчастага профілю.
Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі. Другі ярус вежы і тарцы трансепта дэкарыраваны шырокім аркатурным поясам. У інтэр’еры — плоская столь.
Зноскі
↑Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77