Пабудаваны ў 1819 годзе на галоўнай вуліцы вёскі з дрэва. Дзейнічае. Касцёл — помнік народнага драўлянага дойлідства.
Архітэктура
Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі з двухсхільнымі дахамі. Сцены вертыкальная ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр'ер перакрыты плоскай столлю. Алтар вырашаны 4-калоннымпорцікам, упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.
Літаратура
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.