13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскагаКаменя-Кашырскага адсвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго горада, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Каменцам, які паводле некаторых звестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Каменца[7].
...зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ
Некаторыя аўтары[9] даюць памылковую ранейшую дату першай згадкі — 1196 год.
У 1289 годзе галіцкі князь Юрый Львовіч разбурыў горад.
У 1366 годзе Каменец згадваецца як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, ва ўладанне вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) цярпеў ад нападаў крыжакоў. У 1382—1383 гадах Каменец быў ва ўладанні зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 годзе кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. Тым часам у горадзе быў палац-замак.
У XVI ст. у Каменцы было 3—4 тыс. жыхароў. У XVII—XVIII стагоддзях тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайнумаскоўскія захопнікі спалілі горад[8]. З прычыны ўчыненых разбурэнняў у 1661сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчан ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Уваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Каменцы было 13 вуліц[11]. У 1723 тут збудавалі касцёл.
У сярэдзіне ХІХ ст. у месце было 597 двароў. У канцы ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходская школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.
XIX стагоддзе: 1830 год — 927 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 738, мяшчан-хрысціян і сялян 176, жабракоў 14[14]; 1850 год — 2,9 тыс. чал.; 1878 год — 6 855 чал., у тым ліку 5 900 іўдзеяў[15]; 1893 год — 1 640 чал.[16]; 1897 год — 4,6 тыс. чал.[17]
XX стагоддзе: 1921 год — 2 348 чал.[18]; 1972 год — 5,1 тыс. чал.[19]; 1991 год — 8,3 тыс. чал.[20]; 1997 год — 9,4 тыс. чал.[21]
XXI стагоддзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.; 2005 год — 8,7 тыс. чал.; 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2009 год — 8 447 чал. (перапіс)[22]; 2016 год — 8 405 чал.[23]; 2017 год — 8 401 чал.[5]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Каменца
Сумеснае расійска-беларускае акцыянернае таварыства «Белавежскія сыры»
Камянецкі філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Савушкін прадукт»
Прыватнае нарыхтоўча-вытворчае гандлёва-ўнітарнае прадпрыемства «Камянецкі каапнарыхтпрамгандаль»
Транспарт
Праз Каменец праходзіць аўтамабільная дарога Брэст — Камянюкі, да Брэста — каля 40 км. 19 лютага у горадзе адкрыты аўтобусны рух.
Сацыяльная сфера
Адукацыя
У Каменцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.
Для правядзення спартыўных мерапрыемстваў у Каменцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзення лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Каменцы дзейнічае фізкультурна-спартыўны клуб, дзіцячая і маладзёжная спартыўная школа «Пушча», футбольны клуб «Каменец». Штогод праводзіцца каля 50 спартыўных мерапрыемстваў.
Забудова
У паўднёвай частцы Каменца сфарміраваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Брэст — Камянюкі падзяляе горад на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго планавальнай структуры з’яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Галоўная вуліца — Брэсцкая (дзялянка аўтамабільнай дарогі Брэст — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадскі цэнтр. Перспектыву вуліцы Брэсцкай замыкае сквер і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1381. — Арк. 11—12.
↑Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 кастрычніка, 27 лістапада, 27 снежня 1962 г. і Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
↑Каменец // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.