Казімір Ян Павел Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720 , Горадня ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага . Чашнік (1659 —1661 ) і падстолі вялікі літоўскі (1661 —1663 ), падскарбі дворны літоўскі (1663 —1670 ), гетман польны (1681 —1683 ) і вялікі літоўскі (1683 —1703 , 1705 —1708 ), ваявода полацкі (1670 —1681 ), староста жамойцкі (1681 —1682 ) і віленскі (1682 —1703 і з 1705 ). У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара Леапольда I княжацкі тытул[ 5] .
Валодаў Друяй , Сапежынам , Іказню , Асвеяй , Старым і Новым Быхавам , Лейпунамі , Ільёй , Заслаўем , Дуброўнай , Іўем , Ружанамі , Воўчынам . Староста берасцейскі (1665 —1670 ).
Біяграфія
З чарэйска -ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс» , сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў . Меў братоў Францішка Стэфана , Бенедыкта Паўла і Лявона Базыля .
Невядомы мастак, XVII ст.
Вучыўся ва ўніверсітэтах Граца і Лёвена . Абіраўся паслом на соймы 1664 —1665 (з Берасцейскага павета), 2 соймы 1666 (з Берасцейкага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 і элекцыйны 1669 (з Віленскага павета), каранацыйны 1669 (з Троцкага павета), 2 соймы 1670 (з Ваўкавыскага павета). Быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1686 , 1689 і 1708 .
Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага , узначаліў апазіцыю да Пацаў . Удзельнічаў у выправах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі конніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674 , 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славакіі ), 1689 , 1691 , 1694 (нанёс паражэнне каля Днястра )[ 7] .
З 1684 у апазіцыі да Яна Сабескага . Склікаў на 24 студзеня 1685 генеральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме , які выказаў пратэст супраць адкрыцця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Гродна. На яго прапанову паслы Вялікага Княства з’ехаліся ў Гродна[ 5] .
У 1693 —1696 знаходзіўся ў канфлікце з біскупам віленскім Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім датычна пытання пастою літоўскага войска ў касцёльных маёнтках, які 18 красавіка 1694 адлучыў Казіміра Яна Сапегу ад Касцёла .
У Вялікую Паўночную вайну (1700 —1721 ) стаў на бок шведаў. 18 лістапада 1700 атрымаў паражэнне ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сервацы Вішнявецкі . У 1708 перадаў камандаванне свайму брату Яну Сапегу . На пераломе 1709 —1710 перайшоў на бок Аўгуста Моцнага , які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710 ). Пасля ўтварэннія 23 сакавіка 1716 генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.
Тройчы браў шлюб:
Крысціна Барбара з Глябовічаў (1667 ), з якой меў дзяцей: Юрыя Станіслава , Міхала Францішка , Аляксандра Паўла , Кацярыну Схаластыку
Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх (1702 або 1703 )
Антаніна Сівілья з Вальдштайн-Арнау (да 1711 )
Памёр 13 сакавіка 1720 у Гродна . Пахавалі князя ў Бярозе-Картузскай .
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Казіміра Яна Сапегі (пач. XVIII ст. ), які знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Смаленску. Іншыя партрэты змяшчаюцца ў музеі-палацы ў Вілянаве (Польшча ), у Коданскай галерэі Сапегаў (1709 ; пазіцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст. ), Грыпсгольме (Швецыя ) і Цельшаі (Літва ).
У культуры
З'яўляецца персанажам рамана-трылогіі Аркадзя Жукоўскага «Прастрэлены талер» (2013-2018).
Іканаграфія Казіміра Яна Сапегі
Невядомы мастак, мяжа
XVII —
XVIII стагоддзяў
Я. Ф. Мылій, паміж
1729 —
1750
Невядомы мастак, каля
1700
Зноскі
↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa : 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa : 2020. — С. 184. — ISBN 978-83-65880-89-5
↑ Kazimierz Jan Paweł Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
↑ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн. : Віктар Хурсік , 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
↑ а б Віцько З. Сапега Казімір Ян Павел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 393. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2 .
↑ Анатоль Грыцкевіч . Сапегі Архівавана 19 снежня 2021. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8 .
Літаратура
Спасылкі
Казімір Ян Сапега — продкі