Кабінет Міністраў Украіны (укр.: Кабінет Міністрів України) — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Украіне. Кіраўніком кабінета міністраў з’яўляецца прэм’ер-міністр, які прызначаецца Вярхоўнай радай Украіны па прадстаўленні Прэзідэнта Украіны. Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца Першы віцэ-прэм’ер-міністр і тры віцэ-прэм’ер-міністры. Таксама ў Кабінет ўваходзяць міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя міністэрствы і міністр «без партфеля» (Міністр Кабінета Міністраў Украіны) — які не ўзначальвае міністэрства, але мае права голасу на пасяджэннях ўрада.[1]