Зборная Беларусі па футболе U-21 (таксама Маладзёжная зборная Беларусі па футболе, Моладзевая зборная Беларусі па футболе, Зборная Беларусі па футболе да 21 года) — футбольная зборная, якая складаецца з ігракоў, узрост якіх на момант пачатку двухгадовага адборачнага цыклу да моладзевага чэмпіянату Еўропы не больш за 21 год.
У адрозненне ад нацыянальнай зборнай, якая ніколі не прабівалася на чэмпіянаты свету і Еўропы, моладзевая зборная тройчы (2004, 2009 і 2011) прымала ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы. У 2011 пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева зборная заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы і заваявала пуцёўкі на Алімпійскія гульні 2012 (дзе выступала пад сцягам алімпійскай зборнай).
Наступныя ігракі былі выкліканыя на ўдзел у таварыскіх матчах супраць Мальты (5 і 8 чэрвеня 2024)[1].
Статыстыка прыведзена станам на 4 чэрвеня 2024 года.
Наступныя ігракі, 2002 года нараджэння і маладзей, выклікаліся ў моладзевую зборную раней.