член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (4 снежня 1804)
прэмія імя Лаланда Парыжскай АН[d] (1803)
член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Генрых Вільгельм Матэус Ольберс (ням.: Heinrich Wilhelm Matthäus Olbers, 11 кастрычніка 1758, Арберген — 2 сакавіка 1840, Брэмен) — нямецкі астраном, урач і фізік.
Вучыўся на ўрача ў Гётынгенe. Па заканчэнні ўніверсітэта ў 1780 пачаў медыцынскую практыку ў Брэмене.
У 1802 годзе Ольберс адкрыў астэроід Палада. У 1807 ён адкрыў астэроід Веста, імя якому даў Гаус з дазволу Ольберса.
6 сакавіка 1815 года Ольберс таксама адкрыў перыядычную камету, названую ў яго гонар 13P/Ольберса.