Ле́йпцыг (ням.: Leipzigⓘ, лац.: Lipsia в.-луж.: Lipsk) — буйнейшы горад у Саксоніі, Германія. Да 1990 года ўваходзіў у склад ГДР. Па дадзеных на 30 верасня 2006 года, у Лейпцыгу пражывае каля 505 тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад славянскай назвы Ліпск (месца, дзе растуць ліпы). Горад знакаміты сваімі кірмашамі, якія адбываюцца тут кожныя 2 гады і збіраюць тысячы наведвальнікаў.
Першыя славянскія пасяленні на тэрыторыі Лейпцыга пачалі з'яўляцца ў VII — IX ст. У 1015 годзе пасяленне Лібзі было ўзгадана ў хроніках Біскупа Тэтмара фон Мерсебурга [1]. Каля 1165 года горад атрымаў грамату "Імперскага кірмашовага горада".
У 1409 годзе быў заснаваны Лейпцыгскі ўніверсітэт — 2-гі па старасці ў Германіі. Гэта вызначыла развіццё горада як цэнтра культуры. У горадзе жылі і працавалі такія людзі, як Іаган Себасцьян Бах, Роберт Шуман, Фрыдрых Шылер. Нарадзіліся кампазітар Рыхард Вагнер і Готфрыд Лейбніц.
У 1650 годзе ў Лейпцыгу была выдадзена першая штодзённая газета ў свеце. Лейпцыг стаў цэнтрам кнігадрукавання Германіі.
У 1813 годзе каля горада адбылася Бітва Народаў, у гонар якой быў усталяваны мемарыял.
У 1839 годзе з Лейпцыга ў Дрэздэн была адчыненая першая "доўгая" чыгунка. З таго часу Лейпцыг стаў важным транспартным вузлом. У Лейпцыгу зараз знаходзіцца самы вялікі па плошчы чыгуначны тэрмінал у Еўропе.
23 мая 1863 года Фердынанд Ласаль заснаваў у Лейпцыгу першую працоўную партыю Германіі.
У канцы Другой сусветнай вайны большая частка горада была знішчана англійскай авіяцыяй падчас бамбардзіровак. 18 красавіка 1945 года, горад быў заняты амерыканскімі войскамі, а 2 ліпеня быў аддадзены пад кантроль савецкай Чырвонай Арміі. Пасля вайны горад стаў адным з найбуйнейшых гарадоў Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.
У 1900 годзе ў Лейпцыгу была заснавана Футбольная Асацыяцыя Германіі, а ў 2006 годзе ў горадзе адбылося некалькі футбольных матчаў у рамках Кубка Свету па футболу 2006.
Лейпцыг з’яўляецца важным прамысловым цэнтрам. Горад мае развітыя машынабудаўнічую, электратэхнічную, паліграфічную, тэкстыльную і інш. прамысловасць. З’яўляецца буйным міжнародным гандлёвым цэнтрам.
Буйныя кампаніі, якія размешчаны ў горадзе і вакол яго:
Гарадскі транспарт у Лейпцыгу складаецца з 14 трамвайных і 62 аўтобусных маршрутаў.[2] Працягласць дарог - 1673 кіламетра.
Лейпцыг знаходзіцца на перакрыжаванні важных чыгуначных шляхоў з поўдня на поўнач і з усходу на захад. Каля горада знаходзяцца 2 аэрапорта: Leipzig/Halle Airport і Altenburg-Nobitz Airport.
У Лейпцыгу знаходзіцца адзін са старэйшых еўрапейскіх універсітэтаў — Лейпцыгскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1409 годзе. Сярод знакамітых выпускнікоў можна назваць Іагана Вольфганга Гётэ, Готфрыда Лейбніца, Фрыдрыха Ніцшэ, Карла Лібкнехта, Рыхарда Вагнера.
У Лейпцыгу ў 1843 годзе была заснавана музычная кансерваторыя, пасля пераўтвораная ва Універсітэт Музыкі і Тэатра. Адным з яе заснавальнікаў быў Фелікс Мендэльсон.
Акадэмія выяўленчага мастацтва была заснавана ў 1764 годзе.
Сярод месцаў, на якія варта звярнуць увагу, можна таксама вылучыць оперу і лейпцыгскі заапарк, у якім знаходзіцца самая вялікая калекцыя прыматаў у свеце. Nikolaikirche (Касцёл Св. Мікалая) быў месцам з якога пачаліся мірныя дэманстрацыі за ўз’яднанне Германіі. У Лейпцыгу таксама знаходзіцца музей «Дом Шылера»[de].
Лейпцыг уваходзіць у сетку еўрапейскіх гарадоў Eurocities.
Памылка Lua: not enough memory.