Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ у Вільні.
Гісторыя
Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ падчас нямецкай акупацыі ў 1915 годзе. Прыватная Віленская беларуская гімназія арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам, дазвол выданы немцамі ў канцы 1918 года і пацверджаны літоўскімі ўладамі напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй на пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года. Гімназія размяшчалася ў так званых Базыльянскіх мурах, буйнейшым беларускім асяродку ў Вільні[nb 1]. Гімназія з’яўлялася 8-класнай навучальнай установай гуманістычнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 годзе ўсе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сірот, заснаваны ксяндзом Адамам Станкевічам, настаўніцкія курсы.
Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх і савецкіх уладаў, некалькі разоў мяняла памяшканні, юрыдычны і адукацыйны статус. Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вул. Вялікай (Didzioji g., 30) побач з касцёлам Св. Казіміра. Па Maironio g., 4 (былая вул. Св. Ганны) знаходзілася сталовая для вучняў беларускай гімназіі. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х слухалі казані па-беларуску ў царкве Св. Параскевы, або Пятніцкай (Didzioji g., 2).
Дзейнічала да чэрвеня 1944 года, закрыта пасля аднаўлення ў Вільні савецкай улады.
Віленская беларуская гімназія была адукацыйнай установай высокага ўзроўню, таму там апроч беларусаў, вучыліся і яўрэі, і палякі, рускія і некалькі латышоў. Пераймальнікам традыцый Віленскай беларускай гімназіі з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Ф. Скарыны ў Вільнюсе[nb 2], адкрытая намаганнямі віленскіх беларусаў у канцы XX стагоддзя.
↑Адзіная поўная сярэдняя школа ў Літве з беларускай мовай навучання, у 2005 годзе ў школе каля 170 вучняў, і каля 40 настаўнікаў, дырэктар — Галіна Сівалава.
↑ абАдзін з ініцыятараў у 1935 стварэння дружыны скаўтаў у ВБГ.
↑Ініцыятар стварэння ў 1922 1-й дружыны скаўтаў у ВБГ.
↑Кіраўнік Віленскага камітэта БНП, арыштаваны савецкай бяспекай, лёс невядомы.
↑(3.12.1901, в. Кубельнікі каля Бераставіцы — 23.5.1980). Лекар. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1927), адзін з кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза, рэдактар часопіса «Студэнцкая Думка», дзеяч Грамады, Таварыства беларускай школы. Настаўнічаў у Віленскай беларускай гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 сасланы з Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 арыштаваны органамі савецкай дзяржбяспекі. 12.8.1949 прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 вярнуўся ў Гродна.
↑Юрыст. Прыняў духоўны сан — стаў праваслаўным святаром. Падчас 2-ой сусветнай вайны быў настаяцелем прыходу ў Заходняй Беларусі. Пахаваны на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
↑Адна з пачынальнікаў беларускага школьніцтва ды ініцыятараў стварэння ВБГ. Да арышту жыла ў Вільні па вул. Вострабрамскай 8 (Ausros Vartu g. 9) — «Базыльянскія муры». Пасля 1944 рэпрэсіраваная савецкай бяспекай, асуджана на 6 гадоў лагераў. У сяр. 1950-ых вярнулася ў Вільнюс. Памерла ў 1960, пахавана на Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс). Гл.: Войцік Г. Алёна Сакалова-Лекант: (серыя «Партрэты Віленчукоў») / Галіна Войцік. — Вільня: Рунь, 2004. — 17, (3) с.: партр.; ISBN 9955-427-03-5
↑З 1921 настаўнік Нясвіжскай беларускай гімназіі. Быў кіраўніком беларускамоўных класаў, выкладчыкам беларускай мовы, беларусазнаўства і спеваў. Пасля закрыцця польскімі ўладамі Нясвіжскай беларускай гімназіі (1924) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. Разам з жонкай Надзеяй пахаваны на праваслаўных Свята-Еўфрасіннеўскіх могілках (Вільнюс).
↑Паходзіў з Навагрудчыны. Скончыў Вышэйшую школу гандлёвую ў Варшаве. Валодаў англійскай, нямецкай, рускай, беларускай, польскай мовамі. Разам з Барысам Кітам у 1942 працаваў у семінарыі ў Паставах.
↑У 1931 пасля ліквідацыі Клецкай беларускай гімназіі (дзе яго бацька быў настаўнікам) пачаў вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскі ўладамі, пасля выхаду на волю нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны.
↑Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. Перад 2-ой сусветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча. У 1939—1941 разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродазнаўства ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Германіі. Жыве ў ЗША.
↑Дачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. У 1939—1941 працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. У 1950-я выйшла замуж за Антона Бяленіса. Жыла ў ЗША. Супрацоўнічала з газетай «Беларус».
↑Сястра Я. Жамойціна. Нар. 9.6.1915 у сялянскай сям’і ў в. Клімавічы, на Лідчыне. Скончыла педагагічны інстытут (1939). У 1939—1941 працавала ў Лідскай беларускай дзесяцігодцы, у тым часе выйшла замуж. З 1941—1943 кіравала Самашкскай беларускай пачатковай школай. У 1943 выехала ў Вільню. З 1946 жыла ў Польшчы ў Любліне, а з 1956 у Варшаве. Працавала настаўніцай рускай мовы ў ліцэі імя Ю. Славацкага. Пам. 3.1.1986.
↑Нар. 18.10.1919 у в. Старое Сяло на Міншчыне. Палітычна-грамадскі дзеяч. У 1928—1929 вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. З 1929 вучань Віленскай беларускай гімназіі (скончыў 1936). Пасля студэнт медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 арыштаваны НКУС, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Памёр у пач. кастрычніка 1984 у Баранавічах.
↑Паводле адных звестках, расстраляны немцамі ў 1943 на даносе, па другіх — палякамі ў 1944 (Коўш С.), паводле трэціх — пасля 2-ой сусветнай вайны жыў у Вілейцы і быў рэпрэсіраваны.
↑Нар. 1922. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны, быў у батальёне «Дальвіц», арыштаваны ў Польшчы (1945), праходзіў па працэсе над кіраўнікамі БНП («справа 6-ці», Мінск, 1946), пасля лагераў жыў у Вільнюсе. Пам. 1997.
↑Маракоў Л. Міско Якуб Герасімавіч // Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2.
↑ абБацька — настаўнік гімназіі Аляксандр Міхалевіч
↑нар. 1917. Навучаўся адзін год. Скончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы, працаваў на «Pafawag» (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Уроцлаве. Памёр 1968, Уроцлаў.
↑нар. 1911. Навучаўся адзін год. Перад 2-ой сусветнай вайной працаваў бухгалтэрам у Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995, Длугалэнцы каля Уроцлава.
↑Нар. 1915, сын А. Сакаловай-Лекант. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1938 вывучаў юрыспрудэнцыю ў Варшаве. У 1941 — бурмістар г. Беразіно. У 1942 удзельнічаў ў несавецкім беларускім партызанскім руху, у атрадзе Ул. Шавеля пад Барысавам. Афіцэр Беларускае Краёвае Абароны, член БНП. Пасля вайны ў Германіі, далейшы лёс невядомы, магчыма эміграваў ў Амерыку.
↑Брат Казіміра Сваяка. Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай управы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пам. 9.8.1982.
↑Пасля быў студэнтам юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. З 1943 камендант паліцыі Мінскай акругі, увосень 1943 загінуў пры невысветленых акалічнасцях. Яго памяці, між іншых, прысвечаны ўспаміны Язэпа Малецкага («Пад знакам Пагоні», Таронта, 1976).
↑Нар. 27.4.1922 у вёсцы Заполле на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) у сялянскай сям’і. Грамадская дзеячка, лекар. Скончыла Віленскую беларускую гімназію (1939). Удзельнічала ў II Усебеларускім кангрэсе. Арыштавана ў 1948 калі была студэнткай 4 курсу медінстытуту, асуджаная на 25 гадоў зняволення, пакаранне адбывала ў Кінгірскім лагеры. Пасля вызвалення (1956) была залічана на 4 курс Мінскага медінстытута. Працавала лекарам, жыла ў Навагрудку. Пам. 20.11.1998.
↑Вера Сымонаўна Спарычанка‑Шостак. Нар. 19.12.1917 на Навагрудчыне. Працавала настаўніцай англійскай мовы ў Вільнюсе. Мела дачку і сына Яраслава Войціка. Пам. 4.3.2008, пахаваная на праваслаўных могілках Быліны (Вільнюс).
↑Ёрш С. Сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. Біяграфічны даведнік // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Слонім-Мінск, 1998.
Вабішчэвіч А. Праблема нацыянальнай свядомасці ў дзейнасці Таварыства беларускай школы ў 1920-30-я гады // Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў: Матэрыялы Міжнароднай канферэцыі, якая адбылася ў Маладзечне 19-20 жніўня 1992 г. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1993. — С. 164—167.
Вабішчэвіч А. М. Беларускія гімназіі ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі (1920 — 1930-яя гг.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — 2002. — № 18. — С.78 — 90.
Вабішчэвіч А. М. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921—1939) // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 38-46.
Вабішчэвіч А. М. Таварыства беларускай школы // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1. — С. 86-99.
Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921—1939). — Брэст, 2004. — 116 с.
Галяк Л. Успаміны. У 2-х кн.. — ЗША: Летапіс, 1982—1983.
Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) / Натальля Гардзіенка // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37. — С. 10 — 258. — С. 220.
Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с. ISBN 83-909009-9-8.
Кіт Б. Успаміны аб Беларускай гімназіі ў Вільні (1928—1939) былога вучня, вучыцеля i дырэктара гэтай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
Кнырэвіч С. Магілы беларусаў у Чэхіі і Славакіі. — Прага, 2020. — 270 с. — ISBN 978-80-908078-0-8.
Коўш С. Мае ўспаміны зь Віленскай беларускай гімназіі / Летапіс віленскай беларускай гімназіі 1919—1944 // Спадчына. № 1, 1999. — С. 29-60.
Луцкевіч, Л. Віленская беларуская гімназія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — ISBN 5-85700-142-0.
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн.: Народная асвета, 1968. — 624 с.
Пецюкевіч М. Лісты / рэд. Глагоўская Галена, Харужы Вячаслаў. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, друкарня: Offset-Print, Białystok, 2005. — 154 с. — ISBN 83-60456-00-3.
Ляхоўскі, У. Маладзёвы рух паміж дзвюмя войнамі (1921—1939 гг.) // Спадчына. — 2012. — № 161. — С. 3—115
Тумаш, В. Беларуская Віленская гімназія // Полацак. — 1992. — № 3 (13). — С. 48 — 52; № 4 (14). — С. 55 — 57; № 5 (15). — С. 49 — 51; № 9 .919). — С. 37 — 40.
Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.