Вацлаў Пануцэвіч

Вацлаў Пануцэвіч
Дата нараджэння 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1991(1991-08-25)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Ірэна Будзька[d]
Род дзейнасці палітык
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў Пануцэвіч, сапраўднае да 1945 года Папуцэвіч (2-я палова 1910/1-я палова 1911, Малая Альшанка каля Гродна, паводле іншых звестках Гожа каля Гродна, або нявызначаная вёска Віленшчыны — 25 жніўня 1991, Чыкага; Псеўданімы: Мікола Волаціч, Volacic Mikola, Volacic M.; Крыптанімы: В. П.) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.

Прозвішча

Папуцэвіч — ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма (колішняга імя) «Папуціс», які даў і сучаснае літоўскае прозвішча Paputis. У ім антрапанімічны суфікс -ut- і корань Pap-, які і ў іншых літоўскіх антрапонімах Papas, Papeika, Papelis, Papšys. Корань звязваецца з літоўскім papas «грудзі; смочка; покаўка, пупышка (на дрэве)»[1], з латышскім pāpa, pāpis, pāpulis «покаўка, пупышка». Тыпалагічная паралель — прозвішчы «Цыца», «Цыцка»[2]. Імя тыпу «Папуціс» некалі было імем-мянушкай, звязанай з асаблівасцямі камплекцыі яе носьбіта (паўнаваты, нізенькі).

Прозвішчы літоўскага паходжання каля Гродна не рэдкасць. Таксама, побач з Малой Альшанкай, з якой паходзіў Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч), — Гібулічы (ад антрапоніма Gibulis).

Ад аднакарэнных антрапоніма Papšys, Papšulis на тэрыторыі сучаснай Беларусі тапонімы Папшычы, Папшулі (у адным рэгіёне — адзін тапонім каля Глыбокага, другі каля Дзісны).

У даваенны час

Паходзіў з сям’і беларусаў-католікаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Быў выключаны з ліку клірыкаў за беларускую дзейнасць. З 1936 вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні.

Удзельнічаў у працы «Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы» (1936—1939). Адзін з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». З 1935 г. член БХД. З 1 снежня 1935 г. член рэдкалегіі «Студэнцкай Трыбуны», маладзёвага дадатку да «Беларускай Крыніцы». У 1935—1938 гадах быў рэдактарам часопіса «25 сакавіка» (лістапад 1936 — сакавік 1938). З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзела БІГіК.

Пасля расколу БХД у 1936 належаў да «Беларускага фронту» ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Прымаў удзел у выданні газеты «Беларускі фронт». За надрукаваны рэдакцыйны артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» у № 3 «Беларускага фронту» за 30 жніўня 1938 г. быў асуджаны на год турмы ўмоўна.

У час вайны

На пачатку 2-й сусветнай вайны ў верасні 1939 года мабілізаваны ў 81-ы стралковы полк, які фарміраваўся ў Гродне. 22 верасня 1939 годзе, пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, трапіў у палон. Вызвалены і жыў у Гродне.

Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 годзе да Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. В. Гадлеўскага, М. Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова быў агентам НКУС, але Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС».

Вядома, што нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Дакладна вядома, што ўвосень 1941 года Пануцэвіч жыў у Гродне па адрасе вуліца Паўночная, 5.

З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком Пануцэвіч ездзіў у Вільню каб наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскім БНК. 27 кастрычніка 1941 года разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі.

Паводле Я. Малецкага, кандыдатура Пануцэвіча разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Гродна.

У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы. У 1941—1944 гадах працаваў у падкантрольнай немцам адміністрацыі акругі Баранавічы[3].

На эміграцыі

З 1944 года ў эміграцыі — спачатку ў Германіі, у перасыльных лагерах, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу, а пасля 1949 года — у ЗША.

Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны «Арлы» ў Чыкага. У 1950 годзе — сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 — віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства.

У пачатку 1960-х гадоў заснаваў выдавецтва «Беларуская выдавецкая сябрына». Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: «Беларуская царква» (выдаваўся кірыліцай), «Літва» (лацінкай).

Быў жанаты з дачкой Эдварда Будзькі — Ірэнай.

Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе[en], прыгарадзе Чыкага. Там жа пахаваныя яго родныя[4].

Творчасць

Пакінуў значную творчую спадчыну.

Апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову «Падарожжа Гулівера да волатаў…» Дж. Свіфта[5], напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага.

Асноўны масіў яго літаратурнага наробку — творы па гісторыі Беларусі:

  • «Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody» (Чыкага, 1953—1954),
  • «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965),
  • «Крывіцкая этнаграфічная прастора»,
  • «Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія»,
  • «Пачаткі хрысьціянства на нашых землях»,
  • «Плян Агінскага 1811 г.»,
  • «Сьв. Афрасіньня Полацкая» («Бібліятэчка „БГА“», ?),
  • «З гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы»,
  • «Вінцэсь Гадлеўскі…» («Спадчына», 1993),
  • «Літва і Беларусь»,
  • «Берасьцейская вунія» («Бібліятэчка „БГА“», ?),
  • «Сьвяты Язафат Кунцэвіч» (Чыкага, 1963; Полацк, «Сафія», 2000),
  • «Паўстаньне 1863 на Беларусі»,
  • «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918—1919 гадах» («Бацькаўшчына», 1960-я; «Пагоня», 1994),
  • «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква» («Бібліятэчка „БГА“», ?).

Шырока супрацоўнічаў з беларускім эмігранцкім перыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). Большасць твораў маюць вялікі аб’ём, яны выходзілі зусім малымі накладамі.

Быў адным з папярэднікаў (разам з Я. Лёсікам і П. Урбанам) «ліцвінізму», паранавуковай тэорыі, якая аспрэчвае сувязь цяперашняй Літвы і цяперашніх літоўцаў з гістарычнай Літвой. У 2014 годзе, з ініцыятывы сучаснага прыхільніка «ліцвінісцкай» тэорыі Анатоля Тараса, перавыдадзена Папуцэвічава кніга «Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы»[6].

Зноскі

  1. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 391.
  2. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1989. С. 441.
  3. Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.
  4. У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі
  5. Swift, J. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг. Пераклаў В. П. [Вацлаў Пануцэвіч]. Фленсбург, 1949.
  6. В. Папуцэвіч. Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы. Мінск, 2014. 304 с.

Літаратура

  • Юрэвіч Л. «Выбраныя працы» Вацлава Пануцэвіча // Кантакты і дыялогі № 9, 2002
  • Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера № 2(5), 1998
  • Пануцэвіч Вацлаў // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
  • Надсан А. Працягваючы справу сьвятых апосталаў славянаў // Беларусіка — Альбарутэніка. Беларускі кнігазбор, —Мн., 2001. С. 29—38.
  • Вашкевіч А. Яшчэ раз пра Вацлава Пануцэвіча // Куфэрак Віленшчыны. 2004, № 1(9). С. 99-100.
  • Вашкевіч А. Вацлаў Пануцэвіч у Беларусі амаль невядомы Архівавана 16 сакавіка 2012. // Куфэрак Віленшчыны. 2002, № 2(7)
  • Гарбінскі Ю. Папуцэвіч Вацлаў // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3.
  • Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.

Спасылкі

Read other articles:

Canadian rower Terrence Paul Medal record Men’s rowing Representing  Canada Olympic Games 1992 Barcelona Eight Terrence Michael Terry Paul (born September 14, 1964, in Oakville, Ontario) is a retired rowing coxswain from Canada. He competed in two consecutive Summer Olympics for his native country, starting in 1988. At his second appearance he was the Coxswain of the team that won the gold medal in the Men's Eights. Terry has gone on to an extensive coach career in the US College syste...

 

Pulled groin muscle Selangkangan atau dalam istilah medis inguinal adalah bagian tubuh yang terdapat di antara abdomen dan paha, dengan tuberkulum pubikum di sebelah medial dan spina iliaka superior anterior di sebelah superolateral.[1] Kanalis inguinalis merupakan struktur tubular yang berjalan secara inferomedial. Dasar kanalis inguinalis adalah ligamentum inguinale yang dibentuk oleh kemiringan sudut aponeurosis oblik eksterna.[1][2] Referensi ^ a b Cheuck, Lanna; C...

 

Artikel ini bukan mengenai Annette Olson. Anette OlzonOlzon performing with Nightwish in 2009Informasi latar belakangNama lahirAnette Ingegerd Olsson[1]Lahir21 Juni 1971 (umur 52)Katrineholm, SwedenGenreAlternative rock, folk rock, hard rock, melodic rock, classic rock, symphonic rock, symphonic metal, power metal, doom metalPekerjaanpenyanyiTahun aktif1988–sekarangArtis terkaitNightwish, Alyson Avenue, Pain, Michael Bormann, Brother Firetribe, The Rasmus, Sweden United, Swallo...

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2022. Ishaq al-Maushili (Arab: إسحاق الموصلي) atau Ishaq Maushili (Persia: اسحاق موصلی) (lahir 766 Masehi di Rey, Iran - wafat 889 Masehi di Baghdad, Irak) adalah seorang musisi Persia[1][2][3] dari istan...

 

2017 South Korean television series DuelPromotional PosterHangul듀얼 GenreSci-fiThrillerSuspenseCrimeCreated byStudio DragonWritten byKim Yoon-jooDirected byLee Jong-jae (Ep. 1-16)Choi Young-soo (Ep. 3-16)Creative directorsLee Suk-youngHan Hye-jinStarringJung Jae-youngYang Se-jongKim Jung-eunSeo Eun-sooComposerEom Ki-yeobCountry of originSouth KoreaOriginal languageKoreanNo. of episodes16ProductionExecutive producersKim Young-gyuKim Sang-heonProducersLee Sung-hoonYoo Seul-giCinematographyJa...

 

Russian footballer (born 1974) Dmitri Proshin Proshin in action for FC Torpedo VladimirPersonal informationFull name Dmitri Lvovich ProshinDate of birth (1974-01-23) 23 January 1974 (age 49)Place of birth Temnikov, Mordovia, Russian SFSRHeight 1.78 m (5 ft 10 in)Position(s) Midfielder/DefenderTeam informationCurrent team FC Torpedo VladimirNumber 33Senior career*Years Team Apps (Gls)1992 FC Torpedo Vladimir 1 (0)2000 FC Torpedo Vladimir (D4) 2001–2012 FC Torpedo Vladimir...

SMA Negeri 7 Bandar LampungInformasiAkreditasiA[1]Jurusan atau peminatanIPA dan IPSRentang kelasX MIA, X IIS, XI MIA, XI IIS, XII IPA, XIII IPSKurikulumKurikulum Tingkat Satuan Pendidikan dan Kurikulum 2013AlamatLokasiJl. Teuku Cik Dirito No.2, Bandar Lampung, LampungMoto SMA Negeri (SMAN) 7 Bandar Lampung merupakan salah satu Sekolah Menengah Atas Negeri yang ada di Provinsi Lampung, Indonesia. Sama dengan SMA pada umumnya di Indonesia masa pendidikan sekolah di SMAN 7 Bandar Lampung...

 

Kampanye militer Tamar dari Georgia melawan Eldiguzidrute kampanyeTanggal1208-1210LokasiIran UtaraPihak terlibat Kerajaan Georgia EldiguzidKekuatan Zakaria II MkhargrdzeliIvane Mkhargrdzeli Muzaffar al-Din Uzbek Kampanye militer Tamar dari Georgia melawan Eldiguzid adalah balasan terhadap serangan-serangan sebelumnya terhadap kota Ani dand pembantaian penduduk Kristen di kota tersebut, yang terjadi pada 1208-1210.[1] Latar belakang Pada tahun 1199, Ratu Tamar dari Georgia merebut kota...

 

Kentucky vehicle license plates KentuckyCurrent seriesSloganBluegrass StateIn God We Trust (alternative since 2011)Size12 in × 6 in30 cm × 15 cmMaterialAluminumSerial formatABC 123IntroducedSeptember 21, 2020 (2020-09-21)AvailabilityIssued byKentucky Transportation Cabinet, Division of Motor Vehicle LicensingHistoryFirst issuedMarch 23, 1910 (1910-03-23)vte The U.S. state of Kentucky first required its residents to register their m...

2nd supreme leader of the Taliban MullahAkhtar Mohammad Mansourاختر محمد منصورMansour as seen in a photo taken in Frankfurt, Germany, in 1998[1]Supreme Leader of the Islamic Emirate of AfghanistanIn exile29 July 2015 – 21 May 2016Acting: 23 April 2013 – 29 July 2015[note 1]DeputyHibatullah AkhundzadaSirajuddin HaqqaniPreceded byMullah OmarSucceeded byHibatullah AkhundzadaFirst Deputy Leader of the Islamic Emirate of Afghanistan[8]In office24 M...

 

American World War II submarine commander (1910–1944) This article is about the naval officer. For the U.S. Navy frigate, see USS John A. Moore (FFG-19). John Anderson MooreBorn(1910-01-12)January 12, 1910Brownwood, TexasDiedFebruary 26, 1944(1944-02-26) (aged 34)25° 47'N x 128° 45'E, S. of Okinawa Island  †Place of burialManila American Cemetery and MemorialAllegianceUnited States of AmericaService/branchUnited States NavyYears of service1932–1944RankCommanderComma...

 

Unseen Hand First editionAuthorAdam ZagajewskiOriginal titleNiewidzialna rękaTranslatorClare CavanaghCountryPolandLanguagePolishPublisherZnakPublication date2009Published in English2011Pages98ISBN978-83-240-1246-6 Unseen Hand (Polish: Niewidzialna ręka) is a 2009 poetry collection by the Polish writer Adam Zagajewski.[1] It was published in English in 2011 through Farrar, Straus and Giroux. Reception Stephan Delbos of The Prague Post wrote: Unseen Hand shows the poet in a ...

Airport in Antigo, Wisconsin Langlade County Airport1998 USGS photoIATA: noneICAO: KAIGFAA LID: AIGSummaryAirport typePublicOwner/OperatorLanglade CountyLocationTown of Antigo, WisconsinElevation AMSL1,521 ft / 464 mCoordinates45°09′15″N 89°06′39″W / 45.15417°N 89.11083°W / 45.15417; -89.11083MapAIGLocation of airport in WisconsinShow map of WisconsinAIGAIG (the United States)Show map of the United StatesRunways Direction Length Surface ft m ...

 

2008 Lebanese filmMelodrama HabibiFrench posterDirected byHany TambaWritten byHany TambaProduced byEmmanuel Agneray Jérôme BleitrachStarringJulia Kassar Patrick Chesnais Pierre Chammassian Joanna Moukarzel Pierrette Katrib Gabriel Yammine Lara Mattar Maggie BadawiCinematographyEmmanuel SoyerMusic byKhaled MouzanarDistributed byHaut et Court Films DistributionsRelease date 13 August 2008 (2008-08-13) Running time98 minutesCountryLebanonLanguagesArabic and French Melodrama Habi...

 

Alejandro Sanz Alejandro Sanz (lahir Alejandro Sánchez Pizarro pada 18 Desember 1968) merupakan seorang penyanyi berkebangsaan Spanyol. Dia merupakan penyanyi bergenre pop dan merupakan pencipta lagu. Dilahirkan di Madrid. Dia berkarier di dunia musik sejak tahun 1991. Diskografi 1989: Los Chulos Son Pa' Cuidarlos 1991: Viviendo Deprisa 1993: Si tú me miras 1994: Básico 1995: 3 1996: Alejandro Sanz 1997: Más 1998: Discografía Completa: Edición Especial Gira 98 2000: El alma al aire 2001...

Bellevue, WA redirects here. For the suburb of Perth, see Bellevue, Western Australia. Not to be confused with Bellevue (Washington, D.C.). For other places with the same name, see Bellevue (disambiguation). City in Washington, United StatesBellevueCityAerial view of Downtown BellevueBellevue City HallBellevue Square shopping centerAerial view of Bellevue Downtown Park SealLocation of Bellevue within King County, Washington, and of King County within WashingtonU.S. Census mapBellevueLocation ...

 

Peta Lokasi Kabupaten Rokan Hulu di Riau Berikut adalah daftar kecamatan dan kelurahan di Kabupaten Rokan Hulu, Provinsi Riau, Indonesia. Kabupaten Rokan Hulu memiliki 16 kecamatan, 6 kelurahan dan 139 desa. Luas wilayahnya mencapai 7.588,13 km²[1] dan jumlah penduduk 594.438 jiwa[2] (2023) dengan sebaran 78 jiwa/km².[3][4] Daftar kecamatan dan kelurahan di Kabupaten Rokan Hulu, adalah sebagai berikut: Kode Kemendagri Kecamatan Luas (km²) Populasi (jiwa) Seb...

 

2015 film Western ReligionScreen Media posterDirected byJames O'BrienWritten byJames O'BrienProduced by Louie Sabatasso James O'Brien Starring Claude Duhamel Louie Sabatasso Miles Szanto Gary Douglas Kohn Holiday Hadley Sean Joyce William Moore James Anthony Cotton Sam Bearpaw Melissa Strom Peter Sherayko Tony Herbert Merik Tadros Scott Donovan Peter Shinkoda CinematographyMorgan SchmidtEdited byKenny Lee DodsonMusic byRam KhatabakhshProductioncompany3rd Partner ProductionsDistributed byScree...

American general For other people named Henry Champion, see Henry Champion. General Henry ChampionHenry Champion IIIBornMarch 16, 1751Westchester, ConnecticutDiedJuly 13, 1836Occupation(s)War Veteran, Politician and LandownerSpouseAbigail TinkerChildrenHenry, Aristarchus and AristobulusParent(s)Colonel Henry Champion, Deborah Brainard General Henry Champion (March 16, 1751 – July 13, 1836) was born to Colonel Henry Champion and Deborah Brainard. He was a descendant of the Henry Champion who...

 

Private university in Madhya Pradesh This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: ITM University Gwalior – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2018) (Learn how and when to remove this template message) 26°8′51″N 78°11′18″E / 26.14750°N 78.18833°E / 2...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!