Казімір Сваяк

Казімір Сваяк
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ксёндз-Беларус, Казімір Сваяк і Свояк Казимир
Дата нараджэння 19 лютага 1890(1890-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1926(1926-05-06)[1] (36 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, мастак, публіцыст, пісьменнік, паэт, каталіцкі святар
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімі́р Свая́к, сапр. Канстанцін Мацвеевіч Стаповіч [2] (7 (19) лютага 1890, в. Барані, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 6 мая 1926, Вільня) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар. Крыптанімы: К.С-ч; К. С.; К.Св; Каз. Св; Ко-ст; С.; K.S.[2]

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-паўвалочніка Мацея Стаповіча, у сям’і было шасцёра дзяцей (у тым ліку браты Альбін і Бернард[3] Стаповічы). Жылі ў невялікай хатцы пакуль мясцовы памешчык Сволькен, якому Мацей служыў лесніком, не даў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы дом у Баранях захаваўся да нашага часу.

Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906—1907 гадах жыў у Вільні, дзе пазнаёміўся з беларускім нацыянальным рухам. У 1908 годзе паступіў у Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1912 годзе захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 гадоў правёў на курорце ў Закапанэ. У 1913 годзе ў газеце «Беларус» друкуюцца яго творы.

Пасля высвячэння на святара

Канстанцін Стаповіч, 1915

Вучобу ў семінарыі скончыў у 1914 годзе, праз хваробу толькі ўвесну 1915 года быў высвечаны на ксяндза. Атрымаў першае прызначэнне вікарыем у Камайскі касцёл. Неўзабаве Канстанціна Стаповіча перавялі ў Клюшчаны, побач з роднымі Баранямі. 19 чэрвеня 1915 газета «Беларус» змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго першай імшы ад жыхароў Клюшчан.

У Клюшчанах Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле звестак Я. Драўніцкага, спявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, Трашчан. Стаповіч меў лірычны тэнар, граў на скрыпцы. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казанне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года.

Янка Быліна, Адам Станкевіч, Казімір Сваяк, 1916

У Клюшчанах узнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога была самаадукацыя на аснове хрысціянскай этыкі. У гуртку рыхтавалі і чыталі рэфераты, ладзілі канцэртна-дэкламацыйныя сходы, арганізоўвалі прадстаўленні (для пастаноўкі выкарыстоўваліся найчасцей п’есы самога Казіміра Сваяка), народныя бібліятэкі. У Клюшчанскай акрузе намаганнямі Стаповіча было адкрыта сем школ. Бараньская школа, адкрытая Стаповічам, месцілася ў бацькоўскай хаце, займала яе палову, потым перайшла да суседа — Вітаўта Буйкі. Адкрыў курсы падрыхтоўкі настаўнікаў. Падручнікі і школьныя прывозіў з Вільні. У канцы 1916 года за беларусізацыю касцёла Казіміра Стаповіча пераводзяць на Беласточчыну. На Беласточчыне ён таксама спрабаваў увесці беларускую мову ў касцёле, але гэта было забаронена мясцовым пробашчам.

У 1917—1919 гадах хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 года па дарозе дамоў заехаў да ксяндза Язэпа Германовіча (Вінцук Адважны) у Лапеніцу пад Ваўкавыскам. Там Стаповіч выступаў з казаннямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. Але неўзабаве з’явіўся пратэст мясцовых ксяндзоў супраць ужывання беларускай мовы ў касцёле.

Узімку 1919—1920 года зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу, у тым ліку нарыс пра Францішка Багушэвіча, нататку пра аповесць «Дзве душы» Максіма Гарэцкага, пачынаюць друкаваць у віленскіх беларускіх перыядычных выданнях. З Закапанэ прыехаў у Пабродзе, дзе закончыў пісаць навуковую працу аб Уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася савецка-польская вайна, Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны.

У канцы 1920 года Канстанцін Стаповіч атрымлівае размеркаванне ў Засвір (пад уладай палякаў у складзе Сярэдняй Літвы), дзе служыў у Касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Праз данос Сваяку было забаронена весці службы па-беларуску. У Засвір да Стаповіча прыязджаў мастак Рамуальд Ракіцкі, сябра «Хаўрусу Сваякоў», які намаляваў абраз Святога Язафата Кунцэвіча для галоўнага алтара. У гонар Святога Язафата Стаповіч устанавіў у парафіі 16 лістапада фестываль. Таксама прыязджаў кс. Вінцэнт Гадлеўскі з Жодзішак, які рабіў казанні па-беларуску. Прыязджаў мастак Язэп Драздовіч, які падарыў Стаповічу некалькі абразоў.

Увосень 1922 года стан здароўя Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 гадоў зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засвір, але хварэе. У 1924 годзе ў Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра»[4], зборнік аб’яднаў розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Узімку 1924—1925 гадоў зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца. Узімку 1926 года, баючыся смерці на чужыне, Канстанцін Стаповіч некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Станкевіч паехаў за ім, з цягніка ў Вільні Стаповіча давялося выносіць ужо на руках.

Смерць і пахаванне

Пахаванне Казіміра Сваяка, 7 траўня 1926 г.

Паміраў у шпіталі Вільні, разам з ім быў ксёндз Адам Станкевіч. Памёр 6 траўня. 7 траўня цела перавезлі ў віленскі касцёл Святога Мікалая, дзе сабралася беларуская грамадская супольнасць. Прамову казаў ксёндз Адам Станкевіч.

Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах, але пахавалі яго ў Вільні на могілках Роса. Хор Віленскай беларускай гімназіі спяваў беларускія рэлігійныя песні. Згодна з жаданнем, выказаным у тастаменце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі — па-беларуску, кс. Рэпаць — па-польску, кс. Чыбірас — па-літоўску. У 1936 годзе на адкрыццё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан[5].

Творчасць

Друкаваўся з 1913 года («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930). Напісаў філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй»[6].

Памяць

У 1990 годзе Адам Мальдзіс падчас візіту ў Ватыкан пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Канстанціна Стаповіча да ліку блаславёных.

22 траўня 2016 года ў Вільні Таварыствам беларускай культуры ў Літве была ўсталявана мемарыяльная дошка ў памяць Казіміра Сваяка, якая месціцца па адрасе Didžioji g. 17[7].

Публікацыі

Зноскі

  1. Konstanty Stepowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б Беларусь 1995.
  3. Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1939 годзе скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 года працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай управы ў Гданьску, пасля ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ў Варшаве. У 1972 годзе выйшаў на пенсію, пісаў артыкулы па аграноміі ў часопіс «Gromada Rolnik Polski». Пакінуў успаміны, у т.л. пра свайго брата Казіміра Сваяка. Пам. 9.8.1982.
  4. Новае выданне: Сваяк К. Мая ліра. Мн., 1992. —39 с.
  5. Надмагільны помнік братам Казіміру і Альбіну Стаповічам(недаступная спасылка)
  6. Новае выданне: Сваяк К. Дзея маей мыслі, сэрца і волі: (з Аўтабіяграфіяй). 4-е выд., — Мн.: 1992.
  7. Мемарыяльная дошка ў памяць Казіміра Сваяка(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Het Tankmonument is een oorlogsmonument in Klein-Willebroek in de Belgische gemeente Willebroek. Dit tankmonument staat aan de Rupel bij de Louis De Nayerkaai aan het uiteinde van de Oostvaartdijk. De tank is van het type Sherman Firefly. Geschiedenis Op 4 september 1944 lag tijdens de Tweede Wereldoorlog de brug hier ter plaatse op de route van de geallieerden. De geallieerden waren getipt door genie-luitenant Robert Vekemans en konden hierdoor de Duitsers te snel af zijn. De vernietiging va...

 

Municipal ParkMunicipal ParkTypePublic urban parkLocation Ville Haute, Luxembourg City, LuxembourgCoordinates49°36′49″N 06°07′22″E / 49.61361°N 6.12278°E / 49.61361; 6.12278Area20 ha (49 acres)Operated byLuxembourg City council The Municipal Park (French: parc de la Ville) is a public urban park in Luxembourg City, in southern Luxembourg. The eastern edge flanks the boulevard du Prince Henri and, along with the valleys of the Alzette and Pétrusse...

 

АннонеAnnonay   Країна  Франція Регіон Овернь-Рона-Альпи  Департамент Ардеш  Округ Турнон-сюр-Рон Кантон Анноне-Нор, Анноне-Сюд Код INSEE 07010 Поштові індекси 07100 Координати 45°14′27″ пн. ш. 4°40′17″ сх. д.H G O Висота 270 - 746 м.н.р.м. Площа 21,20 км² Населення 16 359 (01-2020 ...

Bild der Frau Logo der Bild der Frau Beschreibung Frauenzeitschrift Sprache Deutsch Verlag Funke Mediengruppe (Deutschland) Hauptsitz Hamburg Erstausgabe 14. März 1983 Erscheinungsweise wöchentlich (freitags) Verkaufte Auflage 404.172 Exemplare (IVW 3/2023) Verbreitete Auflage 404.626 Exemplare (IVW 3/2023) Reichweite 4,34 Mio. Leser (MA 2020 I) Chefredakteurin Sandra Immoor Weblink bildderfrau.de ISSN (Print) 0949-6874 Bild der Frau ist eine deutsche Frauenzeitschrift, die w...

 

Para otros usos de este término, véase Azur (desambiguación). El escudo del Reino de Francia «moderno», usado por los reyes de la dinastía de los Capetos desde el siglo XIV, llevaba tres flores de lis de oro sobre campo (fondo) de azur Azur es un color que desde antiguo se ha aplicado a las coloraciones intensas intermedias entre el celeste y el índigo,[1]​ por lo que en la moderna teoría del color se puede considerar que el azur es un color espectral intermedio entre el ci...

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article may need to be rewritten to comply with Wikipedia's quality standards. You can help. The talk page may contain suggestions. (March 2021) This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources...

County in Virginia, United States County in VirginiaAugusta CountyCountyThe Augusta County Courthouse in March 2005 FlagSealLocation within the U.S. state of VirginiaVirginia's location within the U.S.Coordinates: 38°12′N 79°06′W / 38.2°N 79.1°W / 38.2; -79.1Country United StatesState VirginiaFounded1738Named forPrincess Augusta of Saxe-GothaSeatStauntonLargest communityStauntonArea • Total971 sq mi (2,510 km2) • ...

 

如无特别说明,此條目中的“中國”指中华人民共和国。 千纪: 3千纪 世纪: 20世纪 | 21世纪 | 22世纪 年代: 1990年代 | 2000年代 | 2010年代 | 2020年代 | 2030年代 | 2040年代 | 2050年代 年份: 2015年 | 2016年 | 2017年 | 2018年 | 2019年 | 2020年 | 2021年 | 2022年 | 2023年 | 2024年 | 2025年 纪年: 庚子年(鼠年);民國一百零九年;日本令和二年;朝鲜主體一百零九年 月份: 1月 | 2月 | 3月...

 

Untuk gempa lainnya di Sumatra pada tahun 2010, lihat Gempa bumi Sumatra 2010. Gempa bumi Sumatra April 2010Waktu UTC??ISCUSGS-ANSSTanggal *22:15:02, 6 April 2010 (UTC) (2010-04-06T22:15:02Z)Tanggal setempatWaktu setempatKekuatan7.8 MwKedalaman46 kilometer (29 mi)Episentrum2°14′10″N 97°02′46″E / 2.236°N 97.046°E / 2.236; 97.046Koordinat: 2°14′10″N 97°02′46″E / 2.236°N 97.046°E...

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (يوليو 2023) هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. ...

 

Göpfelsteinhöhle Die Göpfelsteinhöhle oberhalb von Veringenstadt. Der Eingang ist nach Süden ausgerichtet und weithin sichtbar in einem massigen Felsen des Weißen Jura.Die Göpfelsteinhöhle oberhalb von Veringenstadt. Der Eingang ist nach Süden ausgerichtet und weithin sichtbar in einem massigen Felsen des Weißen Jura. Lage: Schwäbische Alb, Deutschland Höhe: 660 m ü. NN GeographischeLage: 48° 10′ 47,1″ N, 9° 12′ 35″ O48.17976...

 

This article was nominated for deletion. The discussion was closed on 17 November 2023 with a consensus to merge the content into the article Evacuations during the 2023 Israel–Hamas war. If you find that such action has not been taken promptly, please consider assisting in the merger instead of re-nominating the article for deletion. To discuss the merger, please use the destination article's talk page. (November 2023) 2023 Indian evacuation operation in Israel Operation AjayPart of the ev...

2016 single by Tory LanezLuvSingle by Tory Lanezfrom the album I Told You ReleasedJune 9, 2016Recorded2016GenreDancehallLength3:48 (album version)3:07 (radio edit)LabelMad LoveInterscopeSongwriter(s)Daystar PetersonBenjamin LevinMagnus HøibergAnthony KellyMark WolfeStephen MarsdenWayne PassleyProducer(s)Cashmere CatBenny BlancoTory Lanez singles chronology For Real (2016) Luv (2016) Trust Nobody (2016) Music videoLuv on YouTube Luv is a song by Canadian singer and rapper Tory Lanez. It was r...

 

Type of World War 2 United States Ship Small Coastal Transport APc-1 class, APc-101 at sea Class overview Builders Herreshoff Manufacturing Company Fulton Shipyard Cryer & Sons Warren Boat Yard Camden Shipbuilding Hodgdon Yachts Anderson & Cristofani Lynch Shipbuilding Harry G. Marr W. A. Robinson, Inc. Bristol Yachts Noank Shipbuilding Operators United States Navy Built1942-1943 In commission1942–1945 General characteristics TypeSmall coastal transport Displacement100 tons[...

 

Calendar system that was used by the Aztecs Aztec Empire Mythology Military Codices History La Noche Triste Spanish conquest of the Aztec Empire Engineering Education Religion Cuisine Calendar Architecture vte The Aztec sun stone and a depiction of its base The Aztec or Mexica calendar is the calendrical system used by the Aztecs as well as other Pre-Columbian peoples of central Mexico. It is one of the Mesoamerican calendars, sharing the basic structure of calendars from throughout the regio...

Ana María Cetto KramisAna María Cetto at IAEA Commemorative Ceremony on the Destruction of Hiroshima and Nagasaki, 2010.Born1946Mexico City, MexicoNationalityMexicanCitizenshipMexicanAlma mater Harvard University National Autonomous University of Mexico Known for Stochastic electrodynamics SpouseLuis de la Peña[1]Scientific careerFieldsPhysics Institutions National Autonomous University of Mexico Ana María Cetto Kramis (born 1946, in Mexico City) is a Mexican physicist a...

 

2014 studio album by LecraeAnomalyStudio album by LecraeReleasedSeptember 9, 2014 (2014-09-09)Recorded2013—2014StudioAtlanta, GeorgiaGenre Christian hip hop conscious hip hop Length57:55LabelReachProducer808xElite, Ace Harris, Alex Medina, Andy Mineo (post-prod.), Derek Minor, Dirty Rice, Gawvi, Jaquebeatz, Joseph Prielozny, J. Rhodes, Mashell, Nate The BeatBreaker Robinson, S1, Street Symphony, VohnbeatzLecrae chronology Church Clothes 2(2013) Anomaly(2014) Church Cl...

 

Republic of Vanuatu United Nations membershipMembershipFull memberSince1980 (1980)UNSC seatNon-permanent (never elected)AmbassadorOdo Tevi Politics of Vanuatu Constitution Malvatu Mauri(National Council of Chiefs) President Nikenike Vurobaravu Prime Minister Charlot Salwai Cabinet Parliament Speaker Members Political parties Recent elections General: 201620202022 Administrative divisions Foreign relations Minister of Foreign Affairs Visa policy Other countries vte The Republic of Vanuatu...

Christian Järdler Nazionalità  Svezia Altezza 184 cm Calcio Ruolo Allenatore (ex difensore) Squadra  Örebro Termine carriera 2013 - giocatore Carriera Giovanili  Ängelholms FF Squadre di club1 1999 Ängelholms FF20 (1)2000-2004 Helsingborg78 (8)2005 Gençlerbirliği12 (0)2006-2008 Malmö FF47 (2)2009-2013 Halmstad90 (1) Nazionale 2003-2004 Svezia U-215 (0) Carriera da allenatore 2012-2014 Ängelholms FF (Femm.)2014-2015 Ängelholms FFGiova...

 

American singer (born 1979) Sara BareillesBareilles in 2015BornSara Beth Bareilles (1979-12-07) December 7, 1979 (age 44)Eureka, California, U.S.EducationUniversity of California, Los Angeles (BA)OccupationsSingersongwritermusicianactressYears active2002–presentPartner(s)Joe Tippett (2015–present; engaged)Musical careerGenresPoppop rocksoulInstrument(s)VocalspianoLabelsEpicWebsitewww.sarabmusic.com Musical artist Sara Beth Bareilles (/bəˈrɛlɪs/, bə-RELL-iss; born December 7...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!