Вёска
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі на карце Беларусі ±
|
Вялі́кія Лу́кі[1] (трансліт.: Vialikija Luki, руск.: Великие Луки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1858 годзе ўпамінаецца як вёска Слабодка ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1879 годзе ўпамінаецца пры перапісе населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У красавіку 1943 года вёска была спалена, забіты 4 жыхары. Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
- 1897 год — 32 двары, 192 жыхары
- 1909 год — 41 двор, 253 жыхары
- 1917 год — 43 двор, 196 жыхары
- 1960 год — 72 жыхары
- 2002 год — 2 двары, 2 жыхары
- 2009 год — 0 жыхароў
- 2019 год — 0 жыхароў
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|