Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2002 (12-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2002 года.
У турніры, які праходзіў у два кругі, удзельнічалі 14 каманд. Упершыню чэмпіён краіны не быў вызначаны па выніках сезона, бо барысаўскі БАТЭ і гродзенскі «Нёман» набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Для вызначэння пераможцы быў праведзены адмысловы «залаты» матч. Абаронца барысаўчан Валерый Тарасенка, забіўшы гол у дадатковы час, прынёс БАТЭ чэмпіёнства (другое ў гісторыі барысаўскага клуба).
У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў і перамог «Шахцёр» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Тарпеда-МАЗ», а жодзінскае «Тарпеда» вышэй за «Гомель» дзякуючы перавазе ў вочных паядынках. 2. Пры роўнай колькасці ачкоў БАТЭ змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Нёман» па выніках дадаткавага матча (1:0). 3. З «Белшыны» знята 3 ачкі за нявыплату кампенсацыі за футбалістаў. 4. У радках паказаны вынікі хатніх матчаў камандаў, у слупках — гасцявых.
Паколькі БАТЭ і «Нёман» набралі аднолькавую колькасць ачкоў, то для вызначэння чэмпіёна краіны быў праведзены адмысловы матч. У дадатковы час барысаўскі клуб пераламіў ход сустрэчы на сваю карысць і перамог, стаўшы, такім чынам, чэмпіёнам краіны. «Нёман» атрымаў срэбныя медалі.