Да 1947 года частка сённяшняй вуліцы Захарава ад перакрыжавання з вуліцай Румянцава і да чыгункі на Смаленскай вуліцы называлася Правіянцкая.[3] Сваю назву вуліца атрымала з-за таго, што злучала цэнтр Мінску з ваеннымі правіянцкімі складамі, што размяшчаліся каля чыгункі.[4]
на карце Мінску 1858 года менавіта па лініі, па якой пазней ішла Правіянцкая вуліца, праходзіла мяжа гораду.[5] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[6] Асаблівасцю яе геаметрыі было тое, што Правіянцкая вуліца ішла не па простай лініі, а па зламанай: з выгібам на перакрыжаванні з Вясёлай (Першамайскай) вуліцай.
На пачатку XX стагоддзя вуліца ўяўляла сабой практычна ўскраіну гораду — ціхая вуліца з невялікімі драўлянымі забудовамі, якія танулі ў зеляніне прыдарожных клёнаў і садоў.[7]
На Правіянцкай вуліцы жыў вядомы мінскі журналіст і пісьменнік Дарафей Бохан, які ў 1907 годзе ўзначаліў рэдакцыю ліберальнай газеты «Голос провинции».[7]
Зімою 1925 года газета «Звязда» паведаміла, што на Правіянцкай вуліцы адчыніўся дом для беспрытульных дзяцей. У доме знайшлі прытулак 82 дзіцяці, якія згубілі сваіх бацькоў у часы грамадзянскай вайны.[7]
Спадарожнік па Мінску (1930 г.) пазначае, што на вуліцы знаходзілася база Саюзу жыллёвай кааперацыі Беларусі «Белжылсаюз». Дом, дзе знаходзілася база, не пазначаны, адно прыгадваецца — насупраць свінарніка.[8] Пачыналася ж вуліца ад лячэбніцы Чырвонага Крыжу.[9]
Па непацверджаных афіцыйнымі дакументамі звестках, у пачатку 1940-х гадоў на Правіянцкай вялося будаўніцтва трамвайнай лініі. Падчас вайны недабудаваная лінія была цалкам знішчаная.
Правіянцкая вуліца была сярод цэнтральных вуліц Мінску, якія найбольш пацярпелі ад налётаў нямецкай авіяцыі ў першыя дні вайны.[10] Участак вуліцы ад Чырвонай да Першамайскай падчас вайны быў разбураны.[11]
Падчас вайны раён Правіянцкай вуліцы быў зонай актыўных дзеянняў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Кедышкі.[12]
Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала 27 мая1947 года ў гонар савецкага партыйнага дзеяча і кіраўніка партызанскага руху, намесніка кіраўніка ўраду БССР у 1938—1941 гадах Івана Захарава, які загінуў у гады вайны.[13][14]
Вуліца Захарава распачыналася ад Чырвонай вуліцы, ішла праз Круглую плошчу і заканчвалася ля чыгункі на Смаленскай вуліцы. У 1950-х гадах вуліца была пашырана, распачалося новае будаўніцтва. Да пачатку 1970-х гадоў твар гэтай часткі Мінску змяніўся непазнавальна.[7]
У 1983 годзе частка вуліцы Захарава ад Чырвонай вуліцы і да плошчы Перамогі (тады яшчэ — Круглай плошчы) стала часткай новастворанай вуліцы Кісялёва. Ад гэтага часу нумерацыя збудаванняў на вуліцы Захарава пачынаецца з лічбы 17.
Першы будынак на ўсходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, дугападобны з бакавымі крыламі, 128-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 9037 кв.м. Дом мае падвойную нумерацыю — пр. Незалежнасці 40. Даваенная пабудова дому распачалася ў 1939 годзе. Архітэктары Р.Столер і М.Бакланаў. Цяперашні будынак пабудаваны ў 1947—1948 годзе на аснове аднаўлення моцна пашкоджанага ў час вайны будынку. Архітэктар адноўленага будынка А.Брэгман. Фасадныя плоскасці падзеленыя на два ярусы шырокім поясам паміж першым і другім паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна. Верхні — падзелены раўнамернымі радамі проставугольных вокнаў і расчлянёны па вертыкалі падвойнымі лоджыямі. Вертыкальнае чляненне фасаду падкрэслена развітымі ліштвамі. Фасад завершаны балюстрадай. Дом занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У будынку размяшчаюцца кавярні «Бярозка»[16] і «Vogue Café»[17], а таксама філіял № 12 МТБанка.
Пяціпавярховы, 41-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3734 кв.м. Пабудаваны ў 1955 годзе. На рагу вуліц Захарава і Румянцава на першым паверсе дому размяшчаецца рэдакцыя газеты (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова) «Літаратура і Мастацтва».[18]
Чатырохпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4746 кв.м. Пабудаваны ў 1956 годзе. На рагу вуліцы Захарава і Ваеннага завулку на першым паверсе дому размяшчаецца аптэка № 18 УП «Белфармацыя»[19]
Пяціпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1727 кв.м. Пабудаваны ў 1956 годзе. У гэтым доме жылі вядомы беларускі скульптар, народны мастак БССР Аляксей Глебаў і славуты беларускі батанік, акадэмік АН БССРМікалай Смольскі. У іх гонар на фасадзе дома ўсталяваныя мемарыльныя дошкі.
Чатырохпавярховы, 32-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3799 кв.м. Пабудаваны ў 1954 годзе. У гэтым доме жылі славутая оперная спявачка, народная артыстка Беларусі і СССР Ларыса Александроўская і вядомы беларускі медык Мікалай Філіповіч. У іх гонар на фасадзе дому ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі.
№ 29 — Жылы чатыропавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом № 42), якая пазасталася пасля вайны.
№ 29а — Двухпавярховы, 16-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 682 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе.
Чатырохпавярховы офісны будынак. У доме размяшчаюцца Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, галоўныя статыстычныя ўправы гораду Мінску і Мінскай вобласці, Мінскі абласны аграпрамысловы саюз, рэстарацыя «Casa Augustin Lopez»[20]
№ 33 (вул. Першамайская, 13) — Пяціпавярховы, 61-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 кв.м. У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуда БССР Ул. Кароль.[7]
№ 55 — Шматпавярховы офісны будынак. Тут размяшчаецца міжнародны цэнтр камутацыі прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».[22]
№ 57 — Чатырохпавярховы офісны будынак. Тут размяшчаецца Мінская філіял прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» і яго службы продажаў для Мінскай вобласці і Мінскага раёна.
№ 61 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Плошча кватэраў — 2795 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому размяшчаецца вінная крама «Бардо».[24]
№ 63 — Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2004 годзе.
№ 63а — Пяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1963 годзе.
№ 65/1 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2760 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. З боку вуліцы на першым паверсе дому размяшчаецца салон прыгажосці «Ізумі».[25]
№ 67/1 — Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2006 годзе.
Дом № 61
Дом № 63
Дом № 63а
Дом № 65/1
Дом № 67/1
№ 67/2 — Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3044 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому з боку вуліцы знаходзіцца аптэка «Фармацыя № 47».[26]
№ 69 — Пяціпавярховы, 90-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5232 кв.м. Пабудаваны ў 1968 годзе.
Першы будынак на заходнім баку вуліцы. Чатырохпавярховы Г-падобны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў. Дом мае падвойную нумерацыю — пр. Незалежнасці 38. Вуглавая частка будынку завершана невысокай вежачкай з увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Высокія арачныя праёмы аформлены дэкарыраванымі парталамі. Над імі картуш з датай пачатку будаўніцтва. Верхні ярус вуглавой часткі вырашаны трохкалонным порцікам з балюстраднай агароджай. Фасады паміж трэцім і чацвёртым паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам. Прасценкі ў верхнім ярусе аздоблены рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў і медальёнаў. Завершаны фасады шматслойным карнізам з дэнтыкуламі. Дом занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У доме размяшчаюцца хлебная крама «Каравай»[29], аптэка «Інтэр-Інн № 2»[30], прадстаўніцтва авіякампаніі «Austrian Airlines» у Беларусі[31], вясельны салон «Gala».[32]
Чатырохпавярховы, 57-кватэрны, Г-падобны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4479 кв.м. Пабудаваны ў 1955 годзе. Архітэктар М. Баршч. Занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[15] У доме размяшчаюцца Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане, агенцтва нерухомасці «Юрвест», турыстычная фірма «Прэміа»[33], салон-цырульня «Рабеус».
№ 26 — двухпавярховы асабняк. Цяпер у ім размяшчаецца канцылярыя пасольства Германіі. З 1972 па 1992 год у гэтым будынку знаходзілася консульства ГДР (а з 1991 года — ФРГ).[34]
№ 32 — Двухпавярховы жылы дом. У ім з 1957 па 1982 год жыў Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны будаўнік Беларусі, ганаровы грамадзянін Мінска Іван Жыжаль. У яго гонар на фасадзе дому ўсталяваная мемарыяльная дошка.
Дом № 26
Дом № 28
Дом № 30
Дом № 32
№ 34 — Двухпавярховы жылы дом.
№ 36 — Двухпавярховы дом. У 1924—1926 гадах у доме, які знаходзіўся на гэтым месцы і па гэтым адрасе, жыў Янка Купала.[35] Цяпер у ім размяшчаецца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы».
№ 38 — Двухпавярховы жылы дом.
№ 40 — Чатырохпавярховы жылы дом.
Дом № 34
Дом № 36
Дом № 38
Дом № 40
№ 42 — Чатырохпавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом № 29), якая пазасталася пасля вайны. Цяпер тут размяшчаецца Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі, інстытут ацэнкі нерухомасці і іншыя арганізацыі і ўстановы.
Чатырохпавярховы шасціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г».
№ 46 — Трохпавярховы дом, які сваім доўгім бокам стаіць уздоўж Першамайскай вуліцы. У ім размяшчаецца адміністрацыя УП «Мінскі холадакамбінат № 1».[36]
№ 50д — Трохпавярховы офісны дом. У ім размяшчаецца медыцынскі цэнтр «VIP Baby».[37] і аддзяленне ЗАТ «Альфа-Банк».
№ 50в — Чатырнаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2002 годзе.
Дом № 42
Дом № 44
Дом № 46
Дом № 50д
Дом № 50в
№ 52/1 — Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1966 годзе. Тут размяшчаецца Мінская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі.[38] Цяпер будынак знаходзіцца ў стадыі мадэрнізацыі.
№ 52/2 — Трохпавярховы будынак. Тут размяшчаецца 9-я стаматалагічная паліклініка.[39]
№ 54 — Дзевяціпавярховы, 125-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 10785 кв.м. Пабудаваны ў 1974 годзе.
№ 56 — Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. Гэты дом быў першым з шэрагу будынкаў, што ў 1970-х гадах утварылі мікрараён паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, які атрымаў у народзе назву «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў» і «Царскае сяло».[40]
Дом № 52/1
Дом № 52/2
Дом № 54
Дом № 56
№ 58 — Шматпавярховы будынак гімназіі № 7 (да 1991 года — сярэдняя школа № 54). Пабудаваны ў 1976 годзе.[41] Архітэктары Л. Гельфанд і Ю. Кустоў. Будынак лічыцца помнікам савецкай архітэктуры, архітэктурнае рашэнне якога заснаванае на выкарыстанні складанага рэльефу мясцовасці.[7]
№ 60 — Шасціпавярховы будынак. Мае падвойную нумерацыю: таксама — вул. Саламяная 13. Раней тут размяшчалася сярэдняя школа № 54. З 1977 года — месца знаходжання УП «Мінскметрабуд». Зараз ідзе рэканструкцыя будынку.[42]
№ 62 — Двухпавярховы Н-падобны будынак. Тут размяшчаецца дзіцячы садок № 260.
№ 64 — Дзевяціпавярховы, 231-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12114 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе.
Дом № 58
Дом № 60
Дом № 62
Дом № 64
№ 68 — Двухпавярховы Н-падобны будынак. Пабудаваны адначасова і па аднолькавым праекце з домам па Захарава 62. Цяпер тут размяшчаецца пасольства Літвы. Раней у будынку быў дзіцячы садок.
№ 72 — Дзевяціпавярховы, 108-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 7401 кв.м. Пабудаваны ў 1971 годзе.
№ 74 — Пяціпавярховы, 124-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 6670 кв.м. Пабудаваны ў 1969 годзе.
№ 76 — Пяціпавярховы цагляны офісны будынак. Тут знаходзіцца навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь.[43]
№ 104 — Двухпавярховы офісны будынак. Тут знаходзяцца шэраг прадпрыемстваў па гандлі аўтазапчасткамі і рамонце аўтамабіляў, а таксама саўна-люкс НАК «Карсар».[44]
↑Старая карта Мінску —1858(нявызн.)(недаступная спасылка). karty.by (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
↑Спадарожнік па Мінску 1930(нявызн.)(недаступная спасылка). pravapis.org (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑План Мінску 1934(нявызн.). karty.by (14 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
↑Варанкова, Ірына. Мінская эпапея. Чэрвень 1941.(нявызн.). Беларуская думка, №6,7/2011 (2 студзеня 2011). Праверана 17 жніўня 2012.
↑И.П. Шамякин (гл. ред.)и др.Артыкул «Вуліца Захарава» // Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданне. — Мінск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 174. — 467 с.
↑Шчарбакоў, А.. Важак «Андрушы»(нявызн.). Маладая гвардыя (17 жніўня 2012).
↑Гэты дзень у гісторыі(нявызн.). Беларусь сегодня (17 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
↑ абвгДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с.: іл.
↑Кавярня-рэстаран «Бярозка»(нявызн.)(недаступная спасылка). relax.by (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2014. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Клюшкіна, Вольга. Vogue-Café(нявызн.)(недаступная спасылка). relax.by (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2008. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Ракіцкі, Вячаслаў. Мінск, вуліца Захарава, 19(нявызн.). 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (21 верасня 2009). Праверана 14 жніўня 2012.
↑Аптека №18 УП БелФармация(нявызн.)(недаступная спасылка). infocom.by (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑ААТ «Мінскдрэў»(нявызн.) (сайт прадпрыемства) (16 жніўня 2012).
↑Крама «Каравай»(нявызн.) (старонка крамы)(недаступная спасылка) (17 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2011. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Аптэка «Інтэр-Інн №2»(нявызн.) (старонка аптэкі)(недаступная спасылка) (17 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2013. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Турфірма «Прэміа»(нявызн.)(недаступная спасылка). holiday.by (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Пасольства ФРГ(нявызн.) (сайт пасольства)(недаступная спасылка) (15 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Мінскія адрасы Янкі Купалы(нявызн.)(недаступная спасылка). kupala-museum.iatp.by (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2008. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Мінскі холадакамбінат №1(нявызн.) (сайт прадпрыемства)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2016. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Мінск слэнгавы(нявызн.)(недаступная спасылка). pravapis.org (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2014. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑Гімназія №7(нявызн.) (сайт установы)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
↑УП «Мінскметрабуд»(нявызн.) (сайт прадпрыемства)(недаступная спасылка) (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017. Праверана 7 ліпеня 2017.
Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.