Альфа-Банк

Альфа-Банк
Тып бізнес і банк
Заснаванне 1999
Ранейшыя назвы ЗАТ «Міжгандальбанк»
Краіна
Размяшчэнне Беларусь
Адрас
Ключавыя постаці Ігар Кацібнікаў (старшыня праўлення)
Рафал Юшчак (кіруючы дырэктар)
Галіна фінансавыя паслугі[d] і банкаўская справа[d]
Уласны капітал
  • 463 млн Br (2021)[1]
Абавязацельствы 3 745 924 000 Br[1]
Чысты прыбытак
  • 141 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 4,51 млрд Br (2021)[1]
Матчына кампанія Кансорцыум «Альфа-Груп»
Сайт http://www.alfa-bank.by

Закрытае акцыянернае таварыства «Альфа-Банк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Універсальны банк, які аказвае паслугі юрыдычным асобам з арыентацыяй на буйны карпаратыўны сектар і гандлёвае фінансаванне, актыўна працуе на рынку каштоўных папер і ў якасці інвестыцыйнага банка. У рознічным сегменце банк развівае карткавы бізнес з выкарыстаннем пластыкавых картак сістэм Visa і MasterCard, ажыццяўляе спажывецкае крэдытаванне, прыцягвае ўклады насельніцтва, працуе з грашовымі пераводами.

Акцыянеры

Зараз кансорцыуму «Альфа-Груп» належыць больш за 98% акцый ЗАТ «Альфа-Банк».

Гісторыя

ЗАТ «Альфа-Банк» (Беларусь) створана ў 1999 годзе (да лістапада 2008 года — ЗАТ «Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый» (ЗАТ «Міжгандальбанк»)). У ліпені 2008 года Кансорцыум «Альфа-Груп» набыў больш за 88% дадзенага банка.

18 снежня 2012 года Кансорцыум «Альфа-Груп» завяршыў здзелку па набыцці акцый ЗАТ «АКБ «Белросбанк»[2], які працаваў на беларускім банкаўскім рынку з 2003 года, быў даччыным банкам ААТ АКБ «Росбанк» (Масква) (99,99% акцый). Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2013 зарэгістраваныя змены ў Статуце ЗАТ «АКБ «Белросбанк», звязаныя са змяненнем назвы на ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс».

21 чэрвеня 2018 года акцыянеры ЗАТ «Альфа-Банк» завяршылі здзелку па куплі 100% акцый у статутным фондзе ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя» Хоўм Крэдыт» у міжнароднай групы Home Credit[3].

У снежні 2021 г. Альфа-Банк набыў 99.98% акцый ААТ «Франсабанк»[4].

У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны спіс Канады[5]. З кастрычніка 2024 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі[6].

Крыніцы

  1. а б в г https://www.alfabank.by/about/reporting/
  2. Информация о банке Альфа-Банк ЗАО (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 26 жніўня 2017.
  3. Альфа-Банк завершил сделку по покупке «Хоум Кредит»(недаступная спасылка)
  4. Франсабанка больш не будзе, яго набыў Альфа-Банк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.
  5. Канада ввела санкции против белорусских банков и предприятий (руск.). Інтэрфакс (22 лістапада 2022). Праверана 17 красавіка 2023.
  6. Великобритания ввела санкции против белорусского «Альфа Банка». Что это значит для клиентов? (руск.). Onliner.by.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!