Каштоўная папера - дакумент маёмаснага зместу, з якім нейкае права звязанае такім чынам, што без гэтага дакументу не можа быць ані ажыццяўленае, ані перададзенае іншай асобе без гэтага дакументу.
Класіфікацыя
У залежнасці ад выражаных на іх правоў каштоўныя паперы адрозніваюцца паводле некалькіх прынцыпаў:
таварныя паперы, якія зацвярджаюць часцей за ўсё права ўласнасці або права закладу на тавары (канасаменты, delivery-ордары, складзкія пасведчанні і г.д.)
паперы, якія зацвярджаюць права ўдзелу у нейкай кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасведчанні і г.д.)
У залежнасці ад спосабу легітымацыі асобы ў якасці суб’екту права адрозніваюць:
паперы на прад’яўніка, калі ўладальнікам паперы лічыцца яе трымальнік,
імянныя паперы, якія змяшчаюць абазначэнне ўладальніка ў тэксце дакументу
ордарныя паперы, якія могуць быць перададзеныя іншай асобе перададачным запісам на адваротным боку паперы — індасаменту
Каштоўныя паперы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 380. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.