Аляксандр Аляксандравіч Сабалеўскі
Дата нараджэння
11 снежня 1942 (1942-12-11 )
Месца нараджэння
Дата смерці
28 лістапада 2020 (2020-11-28 ) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сабалеўскі .
Аляксандр Аляксандравіч Сабале́ўскі (нар. 11 снежня 1942 , Бярозавіца , Мінская вобласць — 28 лістапада 2020 , Мінск ) — беларускі архітэктар . Заслужаны архітэктар Беларусі (1991 ).
Біяграфія
Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут . У 1968 —1975 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект », з 1975 года — кіраўнік брыгады архітэктараў у «Мінскпраекце », з 1977 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект» (з 1990 года арэнднае прадпрыемства «Белпраект »), адначасова з 1993 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі [ 1] .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску .
Памёр 28 лістапада 2020 года[ 2] .
Творчасць
Будынак інстытутаў Белдзіпрадар і Дзіпрасувязь
Будынак эксперыментальнай школы № 137 [d] у мікрараёне Усход-1
Асноўныя работы ў Мінску : будынкі праектных інстытутаў «Белдзіпрадор » і «Дзіпрасувязі » па вул. Сурганава (1973 —1976 ), райвыканкама і РК КПБ Партызанскага раёна (1978 —1980 ), с на 40 класаў з плавальным басейнам у мікрараёне Усход 1 (1975 —1978 , у сааўтарстве), забудова мікрараёна Сярова 1 (1977 —1982 )[ 1] , вытворчы будынак СКТБ з доследнай вытворчасцю пры Белдзяржуніверсітэце (1982 —1984 )[ 3] , вучэбна-лабараторны корпус інжынерна-фізічнага факультэта БПІ па вул. Я. Коласа (1985 —1990 )[ 1] , праект комплексу Белдзяржуніверсітэта на праспекце Дзяржынскага (1989)[ 3] , галоўны вучэбна-лабараторны корпус універсітэцкага гарадка і студэнцкі інтэрнат для замежных студэнтаў пры БДУ [ 1] (1991 —1997 ); жылыя дамы ў Бабруйску (1998 ); аўтасэрвісны цэнтр у Мінскім раёне (2000 —2001 ) і інш. Аўтар праекта парку ўніверсальнага спартыўна-відовішчнага комплексу ў Салігорску (у сааўт., 2006 )[ 4] .
Зноскі
Літаратура