«Венера ў футры» (фр.: La Vénus à la fourrure) — эратычная драма 2013 года рэжысёра Рамана Паланскага, дваццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй аднайменнай п’есы[en] амерыканскага драматурга Дэвіда Айвза[en], сцэнарый напісалі Дэвід Айвз[en] і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Эманюэль Сенье і Мацьё Амальрык.
Прэм’ера фільма адбылася 25 мая 2013 года ў межах конкурснай праграмы 66-га Канскага кінафестывалю.
Увесь дзень Тама праводзіў праслухоўванні, выбіраючы актрысу для п’есы па знакамітым рамане Леапольда фон Захер-Мазоха «Венера ў футры[en]». Рэжысёр у роспачы, пакуль не з’яўляецца Ванда — сапраўдны згустак энергіі, разнузданая і развязная. Яна ўвасабляе сабой усё, што Тама ненавідзіць: вульгарная, шалапутная і не спыніцца ні перад чым, каб атрымаць ролю. Раптам усё, што так ненавідзіць Тама, пачынае яму падабацца — актрыса выдатна падрыхтавалася да праслухоўвання. Здзіўленне змяняецца цягай, а затым і апантанасцю гэтай жанчынай.
Нож у вадзе (1962) • Агіда (1965) • Тупік (1966) • Танец вампіраў (1967) • Дзіця Размары (1968) • Макбет (1971) • Што? (1972) • Кітайскі квартал (1974) • Жылец (1976) • Тэс (1979) • Піраты (1986) • Нястрымны (1988) • Горкі месяц (1992) • Смерць і дзяўчына (1994) • Дзявятая брама (1999) • Піяніст (2002) • Олівер Твіст (2005) • Прывід пяра (2010; саўндтрэк, узнагароды) • Разня (2011) • Венера ў футры (2013) • Заснавана на рэальных падзеях (2017) • Я абвінавачваю (2019; узнагароды) • Палац (2023)