Спіс узнагарод і намінацый фільма «Я абвінавачваю» (2019)

Спіс узнагарод і намінацый фільма
«Я абвінавачваю»
Раман Паланскі на Канскім кінафестывалі 2013 года.

Раман Паланскі, рэжысёр і суаўтар сцэнарыя карціны «Я абвінавачваю».

Кінапрэмія / Кінафестываль Вынік
Венецыянскі кінафестываль 4 5
Сезар 3 12
Еўрапейская кінапрэмія 0 4
Поўная статыстыка Перайсці да раздзела «Статыстыка»
Усяго 13 51

«Я абвінава́чваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Афіцэр і шпіён[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Жан Дзюжардэн, Луі Гарэль, Эманюэль Сенье, Грэгары Гадэбуа[fr][1].

Фільм прысвечаны трагічна вядомай «справе Дрэйфуса[en]» — палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў французскае грамадства. Канфлікт быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Гісторыя Альфрэда Дрэйфуса і яго судовага працэсу і на сённяшні дзень на Захадзе ўспрымаецца як своеасаблівы прыклад несправядлівасці на найвышэйшым, дзяржаўным узроўні[2].

Прэм’ера фільма адбылася 30 жніўня 2019 года[3] ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы[4]. Пазней кінастужка была адзначана 12 намінацыямі на прэмію «Сезар» і ўзнагароджана ў трох катэгорыях. Такое прызнанне карціны выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў. Перайсці да раздзела «Рэакцыя»

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 13, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 38 намінацыямі[4]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:

Узнагароды і намінацыі

У змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку.

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Венецыянскі кінафестываль 28.08-07.09.2019 «Залаты леў» за найлепшы фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [5][6]
«Сярэбраны леў» — Гран-пры журы «Я абвінавачваю» Перамога
Прэмія ФІПРЭСІ[fr] (асноўны конкурс) «Я абвінавачваю» Перамога [7]
Прэмія «Зялёная кропля» «Я абвінавачваю» Перамога
Прэмія «Sorriso Diverso Venezia» за найлепшы замежны фільм «Я абвінавачваю» Перамога
Camerimage 16.11.2019 «Залатая жаба» (асноўны конкурс) Павел Эдэльман Намінацыя [8][9]
Еўрапейская кінапрэмія 07.12.2019 Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [10][11]
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі акцёр Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Роберт Харыс, Раман Паланскі Намінацыя
Люм’ер 27.01.2020[en] Найлепшы фільм[en] «Я абвінавачваю» Намінацыя [12]
Найлепшы рэжысёр[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшы акцёр[en] Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы сцэнарый[en] Роберт Харыс, Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Сезар 28.02.2020 Найлепшы фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [13]
Найлепшая рэжысура Раман Паланскі Перамога
Найлепшы акцёр Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы акцёр другога плана[en] Грэгары Гадэбуа[en] Намінацыя
Найлепшы акцёр другога плана[en] Луі Гарэль Намінацыя
Найлепшая адаптацыя[en] Раман Паланскі, Роберт Харыс Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ дэ Люз[en] Намінацыя
Найлепшы гук[en] Люсьен Балібар[fr], Эймерык Дэвальдэр, Сірыл Хольц[fr], Нільс Барлета[fr] Намінацыя
Найлепшая музыка Аляксандр Дэспла Намінацыя
Найлепшыя касцюмы[en] Паскалін Шаван[fr] Перамога
Найлепшыя дэкарацыі[en] Жан Рабас[en] Намінацыя
Польская кінапрэмія «Арлы» 02.03.2020[pl] Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [14]
Хрустальны глобус[en] 14.03.2020 Найлепшы акцёр[en] Жан Дзюжардэн Намінацыя [15]
Давід дзі Данатэла 08.05.2020[it] Найлепшы замежны фільм[en] «Я абвінавачваю» Намінацыя [16]
Сярэбраная стужка 06.07.2020[it] Найлепшы прадзюсар[it] Лука Барбарэскі[it] (Eliseo Cinema), Паала Дэль Брока[it] (Rai Cinema) Намінацыя [17][18]
Кінафестываль NNW 24-27.09.2020 Галоўная ўзнагарода міжнароднага конкурса мастацкіх фільмаў «Я абвінавачваю» Намінацыя [19]
Яўрэйскі кінафестываль у Ганконгу[en] 14-29.11.2020 Прыз глядацкіх сімпатый «Я абвінавачваю» Перамога
CinEuphoria 13.01.2021 Найлепшы фільмы (міжнародны конкурс) «Я абвінавачваю» Намінацыя [20][21]
Найлепшы рэжысёр (міжнародны конкурс) Раман Паланскі Намінацыя
Найлепшы акцёр (міжнародны конкурс) Жан Дзюжардэн Намінацыя
Найлепшы ансамбль (міжнародны конкурс) Жан Дзюжардэн, Грэгары Гадэбуа, Луі Гарэль, Андрэ Маркон[fr], Ларан Натрэла[fr], Дзідзье Сандр[fr], Эманюэль Сенье Намінацыя
Найлепшы мантаж (міжнародны конкурс) Эрвэ дэ Люз Перамога
Найлепшая аператарская праца (міжнародны конкурс) Павел Эдэльман Перамога
Найлепшая арыгінальная музыка (міжнародны конкурс) Аляксандр Дэспла Намінацыя
Найлепшы гук і гукавыя эфекты (міжнародны конкурс) Люсьен Балібар, Эймерык Дэвальдэр, Сірыл Хольц, Нільс Барлета Намінацыя
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка (міжнародны конкурс) Жан Рабас Намінацыя
Найлепшыя касцюмы (міжнародны конкурс) Паскалін Шаван Намінацыя
Найлепшы грым (міжнародны конкурс) Намінацыя
Найлепшая сцэна (міжнародны конкурс) Намінацыя
Найлепшы трэйлер (міжнародны конкурс) Намінацыя
Найлепшыя фільмы года (міжнародны конкурс) «Я абвінавачваю» Перамога
Гоя 06.03.2021[en] Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Намінацыя [22]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en] 28.03.2021[tr] Найлепшы замежны фільм «Я абвінавачваю» 7-е месца [23]
Бодыль 08.05.2021[da] Найлепшы неамерыканскі фільм[en] «Я абвінавачваю» Намінацыя [24][25]
Сафія[en] 19.09.2021[pt] Найлепшы еўрапейскі фільм «Я абвінавачваю» Перамога [26]

Статыстыка

Кінафестываль / Кінапрэмія Узнагарод Намінацый
Венецыянскі кінафестываль 4 5
CinEuphoria 3 14
Сезар 3 12
Люм’ер 1 5
Сафія 1 1
Яўрэйскі кінафестываль у Ганконгу 1 1
Еўрапейская кінапрэмія 0 4
Camerimage 0 1
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі 0 1
Бодыль 0 1
Гоя 0 1
Давід дзі Данатэла 0 1
Кінафестываль NNW 0 1
Польская кінапрэмія «Арлы» 0 1
Сярэбраная стужка 0 1
Хрустальны глобус 0 1

Рэакцыя

Спрэчкі на Венецыянскім кінафестывалі

Прысутнасць Рамана Паланскага на Венецыянскім кінафестывалі стала яго першым з’яўленнем на буйным кінамерапрыемстве пасля яго выключэння з Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук[en] у маі 2018 года. Падчас фестывалю старшыня журы Лукрэсія Мартэль[en] заявіла: «Я не аддзяляю чалавека ад мастацтва. Я думаю, што важныя аспекты працы ўзнікаюць у чалавеку <…> Чалавека, які здзяйсняе злачынства такога кшталту і атрымоўвае вырак суду, і ахвяра якога лічыць сябе задаволенай кампенсацыяй, мне цяжка судзіць… Цяжка вызначыцца, які падыход будзе правільным па адносіне да людзей, што здзейснілі пэўныя ўчынкі і былі асуджаныя за іх. Я думаю, што гэтыя пытанні з’яўляюцца дыскусійнымі ў наш час»[27]. Мартэль таксама заявіла, што не прыме ўдзелу ў гала-вячэры ў падтрымку фільма[28]. У сувязі з крытычнымі выказваннямі Мартэль у адрас Паланскага, прадзюсары фільма прыгразілі зняць карціну з фестывальнай праграмы[29][30]. Пазней Мартэль растлумачыла свае каментарыі, заявіўшы: «Згодна з некаторымі паведамленнямі пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі, я лічу, што мае словы былі глыбока няправільна зразуметыя. Паколькі я не аддзяляю твор ад аўтара і я ўбачыла шмат чалавечнасці ў папярэдніх фільмах Паланскага, я не выступаю супраць прысутнасці фільма ў конкурсе. У мяне няма перадузятасці да яго і, вядома, я буду глядзець фільм, як і любы іншы ў конкурсе. Калі б у мяне была нейкая перадузятасць, я б склала з сябе абавязкі старшыні журы»[31]. Альберта Барбера, дырэктар Венецыянскага фестывалю, ад пачатку абараняў уключэнне фільма ў конкурсную праграму, заяўляючы: «Мы тут, каб убачыць творы мастацтва, а не судзіць чалавека, які за імі стаіць. Спадзяюся, мы зможам проста абмеркаваць якасць фільма, а не Паланскага і выпадак у акрузе Лос-Анджэлес»[32].

Прэм’ерны паказ фільма адбыўся 30 жніўня 2019 года ў межах конкурснай праграмы фестывалю[3]. Не гледзячы на неадназначнае стаўленне да аўтара кінастужкі, карціна была ўдастоена Гран-пры журы, другой па значнасці ўзнагароды фестывалю[5][6].

Рэакцыя на намінацыі «Еўрапейскай кінапрэміі»

9 лістапада 2019 года былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. Карціна «Я абвінавачваю» была адзначана ў чатырох намінацыях, у тым ліку за Найлепшы еўрапейскі фільм. Шэраг французскіх феміністак і прафесіяналаў кінаіндустрыі, у тым ліку Разана Аркет, Андрэа Бесконд[fr], Эрык Метае[fr], Амандзін Гэй[en], Катрын Заўлаў, выступілі з прапановай выключыць карціну з барацьбы за ўзнагароды. Такая рэакцыя была выклікана тым, што абвяшчэнне намінацыі адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля навіны, што актрыса Валянціна Манье[en] была нібыта згвалтавана Паланскім у 1975 годзе. Гісторыя была апублікавана ў газеце «Le Parisien[en]» і была пацверджана тагачаснымі сведкамі. Група накіравала запыт дырэктару «EFA Production» Марыён Дорынг і сябрам журы, сярод якіх Надзя Бен Рашыд[en], Ваня Чэрнюл[de], Анэт Фокс[en], Эймер Ні Маалдомнай[en], Герда Кукук[d], Артур Пінейра[d], Гісле Твейта[no], Іштван Вадзя[33]. Тым не менш, намінацыі не былі скасаваныя.

Скандал на прэміі «Сезар»

Фільм «Я абвінавачваю» атрымаў 12 намінацый на нацыянальную французскую кінапрэмію «Сезар». Такое прызнанне карціны кінаакадэмікамі выклікала хвалю абурэння ад праціўнікаў Рамана Паланскага, якія абвінавачваюць рэжысёра ў шэрагу сексуальных злачынстваў.

Напярэдадні цырымоніі ўзнагароджання Паланскі выступіў з заявай: «На працягу некалькіх дзён людзі задавалі мне гэтае пытанне: ці буду я прысутнічаць на цырымоніі „Сезар“? У сваю чаргу, я задаю наступнае пытанне: як я магу?.. Тое, як будзе разгортвацца гэтая ноч, мы ўжо ведаем загадзя. Актывісты ўжо пагражаюць мне публічным лінчаваннем, некаторыя абвясцілі аб правядзенні акцый пратэсту перад Залай Плэель. Іншыя маюць намер зрабіць гэта платформай для абвінавачвання (кіруючага органа). Гэта абяцае быць больш падобным на сімпозіум, чым на свята кіно»[34]. Паланскі заявіў, што прапускае цырымонію, каб абараніць сваю каманду, а таксама жонку і дзяцей, якія «былі вымушаны трываць крыўды і абразы»[34]. Спасылаючыся на нядаўні скандал у СМІ, які прывёў да масавай адстаўкі сяброў савета «Сезар», Паланскі дадаў: «Прэса і сацыяльныя сеткі прадставілі нашы 12 намінацый так, быццам гэта падарункі, паднесеныя нам саветам дырэктараў акадэміі, як нейкі аўтарытарны жэст, які прывёў да таго, што ім прыйшлося сысці ў адстаўку. Гэта дыскрэдытуе таемнае галасаванне 4 313 прафесіяналаў, кожны з якіх сам вызначаўся з намінацыямі, і больш за 1,5 мільёны гледачоў, якія прыйшлі паглядзець кіно»[34].

Падчас цырымоніі ўзнагароджання фільм удастоіўся трох прэмій, у тым ліку за найлепшую рэжысуру. Нягледзячы на адсутнасць Паланскага на цырымоніі, яго перамога выклікала хвалю абурэння. Некаторыя з гледачоў дэманстратыўна пакінулі цырымонію і асудзілі вердыкт Акадэміі.

Крыніцы

  1. J'accuse (2019) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 сакавіка 2021.
  2. Ян Поклад. Пяць фільмаў Вэнэцыянскага кінафэстывалю, якія варта паглядзець . Сайт «Радыё Свабода» (28 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 4 лютага 2021.
  3. а б J'accuse — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 15 сакавіка 2021.
  4. а б J'accuse — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 28 мая 2022.
  5. а б Official Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). Сайт «La Biennale di Venezia» (7 верасня 2019). Праверана 4 лютага 2021.
  6. а б Ariston Anderson. Venice: Todd Phillips' 'Joker' Wins Golden Lion, Roman Polanski Wins Silver Lion (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (7 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019. Праверана 4 лютага 2020.
  7. Collateral Awards of the 76th Venice Film Festival (англ.). Сайт «La Biennale di Venezia». Праверана 4 лютага 2021.
  8. LAUREACI EnergaCAMERIMAGE 2019! (польск.). Сайт кінафестывалю «Camerimage». Праверана 10 сакавіка 2021.
  9. Will Tizard. ‘Joker’ Cinematographer Lawrence Sher Wins at EnergaCamerimage Film Festival (англ.). Сайт «Variety» (16 лістапада 2019). Праверана 10 сакавіка 2021.
  10. European Film Academy: 2019 Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
  11. European Film Academy: 2019 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 4 лютага 2021.
  12. Scott Roxborough. France's Lumiere Awards: 'Les Misérables' Wins Best Film, Roman Polanski Tapped as Best Director (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (27 студзеня 2020). Праверана 4 лютага 2021.
  13. La Cérémonie des César 2020 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 6 сакавіка 2021.
  14. Orły: Nominacje wg roku – 2020 (польск.). Сайт кінапрэміі «Арлы». Праверана 4 ліпеня 2020.
  15. LES NOMMÉS 2020 (фр.). Сайт прэміі «Хрустальны глобус[en]». Праверана 10 сакавіка 2021.
  16. David di Donatello 2020: Il Traditore, Il Primo Re e Pinocchio dominano le nomination! (італ.). Сайт «badtaste.it» (18 лютага 2020). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  17. Emanuele Bigi. Nastri d'Argento 2020: 9 nomination per «Pinocchio» e «Favolacce» (італ.). Сайт «Vanity Fair[it]» (27 мая 2020). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  18. Nastri d'Argento 2020: Pinocchio e Favolacce in testa con 9 candidature (італ.). Сайт «movieplayer.it» (27 мая 2020). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  19. Festiwal 2020 (польск.). Сайт Кінафестывалю NNW. Праверана 28 мая 2022.
  20. CinEuphoria Prémios 2021: os nomeados (парт.). Сайт «CinEuphoria» (6 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2021.
  21. CinEuphoria Prémios 2021: os vencedores (парт.). Сайт «CinEuphoria» (13 студзеня 2021). Праверана 5 лютага 2021.
  22. John Hopewell, Emilio Mayorga. Goya Awards: Antonio Banderas-Hosted Ceremony Prizes ‘Schoolgirls’ as Best Picture (англ.). Сайт «Variety» (6 сакавіка 2021). Праверана 10 сакавіка 2021.
  23. SİYAD'a göre 2020'nin en iyi yabancı filmi 'Boyalı Kuş' (тур.). Сайт газеты «Hürriyet[tr]» (19 студзеня 2021). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  24. Bodilprisen 2021. Og de nominerede er… (дацк.). Сайт прэміі «Бодыль» (22 лютага 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
  25. Bodilprisen 2021: Her er vinderne (дацк.). Сайт прэміі «Бодыль» (10 мая 2021). Праверана 25 студзеня 2022.
  26. Filmes Listen e Mosquito foram os mais distinguidos nos prémios Sophia (парт.). Сайт часопіса «Público[pt]» (20 верасня 2021). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  27. Charles Barfield. Venice Jury President Lucrecia Martel Has Complicated Feelings About Polanski's Inclusion: "I Don't Separate The Man From The Art" (англ.). Сайт «The Playlist» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  28. Ariston Anderson. Venice Jury Head Lucrecia Martel Says Polanski Has Right to Be in Lineup but She Won't Celebrate Him (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  29. Ariston Anderson, Scott Roxborough. Venice: Roman Polanski's Producers Threaten to Pull Film After Jury President's Comments (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  30. Nick Vivarelli. Venice: Producer Considered Withdrawing Roman Polanski’s Film After Jury President’s Remarks (англ.). Сайт «Variety» (29 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  31. Nancy Tartaglione. Venice Jury President Lucrecia Martel Clarifies Comments On Roman Polanski: No Prejudice Against Competition Film ‘An Officer And A Spy’ (англ.). Сайт «Deadline Hollywood» (28 жніўня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  32. Ariston Anderson. Venice Chief Alberto Barbera Defends Lack of Women Directors, Roman Polanski Inclusion in Lineup (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (25 ліпеня 2019). Праверана 14 кастрычніка 2022.
  33. Rhonda Richford. Rosanna Arquette, Andrea Bescond Call on European Film Awards to Pull Roman Polanski’s Nominations (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (2 снежня 2019). Праверана 23 лістапада 2022.
  34. а б в Ben Croll, Manori Ravindran. Roman Polanski Pulls Out of France’s Cesar Awards (англ.). Сайт «Variety» (27 лютага 2020). Праверана 14 студзеня 2022.

Спасылкі

Read other articles:

American politician From 1895's Odd Fellowship: Its History and Manual Joshua Van Sant (December 31, 1803 – April 8, 1884) was a United States Congressional representative from Maryland. He served as mayor of Baltimore from 1871 to 1875. Background Van Sant was born in Millington in Kent County, Maryland. He moved with his parents to Wilmington, Delaware, in 1807, and later to Philadelphia in 1812. He attended the common schools before moving to Baltimore, Maryland. Career He engaged in hat...

 

Іван Іванович Ніточко Директор Державного архіву Одеської області 2003 — 20131-й Голова Березівської районної державної адміністрації Одеської області 1994 — 2003Представник Президента України в Березівському районі Одеської області 1992 — 1994Народився 15 червн...

 

Neschwitz Brasão Mapa NeschwitzMapa da Alemanha, posição de Neschwitz acentuada Administração País  Alemanha Estado Saxônia Região administrativa Dresden Distrito Bautzen Associação municipal Neschwitz Prefeito Gerd Schuster Partido no poder CDU Estatística Coordenadas geográficas 51° 16' 15 N 14° 16' 45 E Área 46,00 km² Altitude 149 m População 2.496[1] (31/12/2009) Densidade populacional 54,26 hab./km² Outras Informações Placa de veículo BZ Código...

Child trafficking in CongoThis article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Human trafficking in the Republic of the Congo – news · newspapers · books · ...

 

Friedrich Spitta Friedrich Adolf Wilhelm Spitta (* 11. Januar 1852 in Wittingen, Königreich Hannover; † 7. Juni 1924 in Göttingen) war ein deutscher evangelischer Theologe. Inhaltsverzeichnis 1 Leben 2 Literatur 3 Weblinks 4 Einzelnachweise Leben Der Sohn von Philipp Spitta und Bruder von Philipp Spitta (Musikwissenschaftler) wurde 1879 zum Pfarrer ordiniert, übernahm zwei Jahre später eine Pfarrstelle in Oberkassel und wurde Privatdozent an der Rheinischen Friedrich-Wilhelms-Universit...

 

تكاثف بوز-أينشتاينمعلومات عامةالاسم المختصر BEC (بالإنجليزية) BEK (بالألمانية) CBE (بالإسبانية) سُمِّي باسم ألبرت أينشتاينساتيندرا ناث بوز تعريف الصيغة T c = ( n ζ ( 3 / 2 ) ) 2 / 3 2 π ℏ 2 m k B {\displaystyle T_{\text{c}}=\left({\frac {n}{\zeta (3/2)}}\right)^{2/3}{\frac {2\pi \hbar ^{2}}{mk_{\text{B}}}}} في تحديد الصيغة T c {\displaystyle T...

Artikel ini memberikan informasi dasar tentang topik kesehatan. Informasi dalam artikel ini hanya boleh digunakan hanya untuk penjelasan ilmiah, bukan untuk diagnosis diri dan tidak dapat menggantikan diagnosis medis. Perhatian: Informasi dalam artikel ini bukanlah resep atau nasihat medis. Wikipedia tidak memberikan konsultasi medis. Jika Anda perlu bantuan atau hendak berobat, berkonsultasilah dengan tenaga kesehatan profesional. PilekPenampakan permukaan molekul pada salah satu varian viru...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يناير 2018) محافظة دير الزور سابع محافظات سوريا من حيث عدد السكان بتعداد قدره (1,623,000) نسمة يشكلون ما نسبته 6.8% من إجمالي تعداد سكان سوريا [1]، تعد مدينة دير الزور أكبر ت...

 

List of the United Arab Emirates' geographical features Geography of United Arab EmiratesContinentAsiaRegionMiddle EastCoordinates24°N 54°E / 24°N 54°E / 24; 54AreaRanked 114th • Total83,600 km2 (32,300 sq mi) • Land100% • Water0%Coastline1,318 km (819 mi)Borderstotal: 867 km (539 mi)Highest pointJabal ar Rahrah 1,691 m (5,548 ft) [1]Lowest pointPersian Gulf 0 mLongest riv...

Bahrain Botschaft Bahrains in Deutschland Logo Staatliche Ebene bilateral Stellung der Behörde Botschaft Aufsichts­behörde(n) Außenministerium Bestehen seit 1972 Hauptsitz Deutschland Berlin Botschafter Abdulla Abdullatif Abdulla Website Botschaft Bahrains in Deutschland Botschaftsgebäude Klingelhöferstraße 7 Die Botschaft Bahrains in Berlin ist die diplomatische Vertretung des Königreichs Bahrain in Deutschland. Sie hat ihren Sitz in der Klingelhöferstraße 7 im Ortsteil Ti...

 

Academic campus in Sovetsky District of the city of Novosibirsk This article is about Akademgorodok in Novosibirsk. For other uses, see Akademgorodok (disambiguation). The Geese, Academpark Technopark The Budker Institute of Nuclear Physics Aerial view of Akademgorodok Akademgorodok (Russian: Академгородок, IPA: [ɐkəˌdʲemɡərɐˈdok], Academic Town) is a part of the Sovetsky District of the city of Novosibirsk, Russia, located 30 km (19 mi) south of the...

 

У Вікіпедії є статті про інші значення цього терміна: Дюлево. село Дюлевоболг. Дюлево Країна  Болгарія Область Пазарджицька область Община Стрелча Кметство Дюлево Код ЕКАТТЕ 24726Поштовий індекс 4529Телефонний код 035392 42°27′00″ пн. ш. 24°22′49″ сх. д.H G OВисота 511Н...

White Star Line Razão social Oceanic Steam Navigation Company Nome(s) anterior(es) White Star Line of Boston Packets(1845–1868) Atividade Transporte marítimo Fundação 1845 Fundador(es) John PilkingtonHenry Threlfall Wilson Destino Fundida com a Cunard Line Encerramento 10 de maio de 1934 Sede Liverpool, Merseyside,Reino Unido Empresa-mãe International Mercantile Marine Co.(1902–1927)Royal Mail Steam Packet Company(1927–1932) Sucessora(s) Cunard-White Star Line A Oceanic Steam Navig...

 

1999 video gameTotal Annihilation: KingdomsDeveloper(s)Cavedog EntertainmentPublisher(s)GT Interactive[a]Producer(s)Ron Gilbert[2]Designer(s)Clayton KauzlaricProgrammer(s)Brian W. BrownComposer(s)Jeremy Soule[3]SeriesTotal AnnihilationPlatform(s)Microsoft WindowsReleaseJune 25, 1999[1]Genre(s)Real-time strategy (RTS)Mode(s)Single-player, multiplayer Total Annihilation: Kingdoms, or shortened to Kingdoms, is a real-time strategy game developed and released by Ca...

 

Hospital in Paramaribo, SurinameAcademic Hospital ParamariboGeographyLocationParamaribo, SurinameCoordinates5°50′09″N 55°11′01″W / 5.835767°N 55.183661°W / 5.835767; -55.183661OrganisationFundingGovernment hospitalTypeAcademicAffiliated universityAnton de Kom University of SurinameServicesBeds465HistoryOpened9 March 1966LinksWebsitewww.azp.srListsHospitals in Suriname Academic Hospital Paramaribo (Dutch: Academisch Ziekenhuis Paramaribo or AZP) is a hospita...

American guitarist, singer and songwriter Dickey BettsBetts at the Pistoia Blues Festival, Pistoia, Italy, July 2008Background informationBirth nameForrest Richard BettsAlso known asDickey Betts, The Ramblin' ManBorn (1943-12-12) December 12, 1943 (age 79)West Palm Beach, Florida, U.S.GenresRock, country, blues, jam, jazz, Southern rockOccupation(s)Musician, songwriterInstrument(s)Guitar, vocals, dobroYears active1960–presentMember ofDickey Betts BandFormerly ofThe Allman Brothers Band...

 

Рейс 772 UTA Мемориал рейсу 772 Общие сведения Дата 19 сентября 1989 года Время 12:59 Характер Падение с эшелона, разрушение в воздухе Причина Террористический акт Место пустыня Тенере, в 450 км от Бильмы (Нигер) Координаты 16°51′57″ с. ш. 11°57′10″ в. д.HGЯO Погибшие 170 (все) Ранен...

 

Ukrainian TV channel This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) The topic of this article may not meet Wikipedia's general notability guideline. Please help to demonstrate the notability of the topic by citing reliable secondary sources that are independent of the topic and provide significant coverage of it beyond a mere trivial mention. If notability cannot be shown, the article is...

Буквы со сходным начертанием: ռ · ᶇ · ԥ Буква латиницы N с нижним выносным элементом Ꞑꞑ Изображение ◄ ꞌ Ɥ ꞎ ꞏ Ꞑ ꞑ Ꞓ ꞓ ꞔ ► ◄ Ɥ ꞎ ꞏ Ꞑ ꞑ Ꞓ ꞓ ꞔ ꞕ ► Характеристики Название Ꞑ: latin capital letter n with descenderꞑ: latin small letter n with descender Юникод Ꞑ: U+A790...

 

510 阪神501形電車(はんしん501がたでんしゃ)は、かつて阪神電気鉄道が保有していた路面電車車両で、北大阪線開業に際して製造された、同社が所有した旅客車では唯一の四輪単車であった。 概要 阪神初の支線として1914年8月に野田 - 天神橋筋六丁目間で開業した北大阪線用の路面電車車両として、1913年暮れから1914年にかけて木造4輪単車の501形が18両製造された[1&...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!