Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода |
---|
«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» |
|
Краіна |
|
Частата |
1 386 kilohertz |
Зона вяшчання |
Расія[2], Украіна[2], Эстонія, Казахстан[2], Азербайджан[2], Малдова[2], Літва[3], Еўропа[2], Беларусь[2], Афганістан[2], Арменія[2], БіГ[2], Рэспубліка Косава[2], Чарнагорыя[2], Паўночная Македонія[2], Сербія[2], Балгарыя[2], Грузія[2], Венгрыя[2], Іран[2], Кыргызстан[2], Адыгея[2], Чачня[2], Дагестан[2], Інгушэція[2], Кабардзіна-Балкарыя[2], Карачаева-Чаркесія[2], Паўночная Асеція — Аланія[2], Пакістан[2], Румынія[2], Таджыкістан[2], Башкартастан[2], Татарстан[2], Туркменістан[2], Узбекістан[2] і Латвія[3] |
Дата пачатку вяшчання |
1949 |
Заснавальнік |
Федэральны Урад ЗША[4] |
Кіраўнікі |
Steve Capus[d][5] |
Сайт |
rferl.org (англ.) |
Анлайн-трансляцыя |
svoboda.org/sched… (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, фінансаваная Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[6].
Гісторыя
Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.
Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё «Свабода». Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[7]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[8]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай управы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[9].
У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).
Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[10].
Геаграфія вяшчання
Вяшчанне спынена
У дужках азначаны год спынення вяшчання
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|